ВАЙНА́ МАСКО́ЎСКАЙ ДЗЯРЖА́ВЫ З ВЯЛІ́КІМ КНЯ́СТВАМ ЛІТО́ЎСКІМ 1492—94,
вайна Маскоўскай дзяржавы за ўсх.-слав. землі, што былі ў складзе ВКЛ. Ваенныя дзеянні пачаліся пасля смерці вял.кн.ВКЛ Казіміра IV. Рус. войскі ў жн. 1492 занялі Любуцк і Мцэнск, а восенню Хлепень і Рагачоў. У гэты час да Масквы «ад’ехалі» вярхоўскія князі з парубежных раёнаў ВКЛ, што дазволіла Івану III без цяжкасці заняць землі ў вярхоўях Акі. Рыхтуючыся пашырыць ваен. дзеянні, ён пачаў стварацьваен. кааліцыю супраць ВКЛ. Каб спыніць ваен. дзеянні, віленскі двор прапанаваў выдаць дачку Івана III Алену Іванаўну замуж за вял.кн.ВКЛАляксандра; праведзены перагаворы аб сватанні, заручынах і вяселлі Аляксандра і Алены. У выніку пагаднення да Маскоўскай дзяржавы адышлі землі ў бас. Верхняй Акі і Вяземскае княства. ВКЛ адмовілася ад прэтэнзій на Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Разань, прызнала ўсе «ад’езды» вярхоўскіх князёў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́ПІН Васіль Піліпавіч (12.2.1902, с. Новы Валавай Пачалмскага р-на Пензенскай вобл., Расія — 11.1.1991),
бел. і расійскі спявак (лірыка-драм. тэнар). Засл. арт. Беларусі (1940). Скончыў вак. аддзяленне Вучэбна-тэатр. камбіната (1933; цяпер Рас. акадэмія тэатр. мастацтва). З 1933 саліст Вял.т-ра ў Маскве. У 1938—49 (з перапынкам) у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі. У 1949—63 у канцэртных арг-цыях Масквы. Валодаў сакавітым голасам прыгожага тэмбру, дасканалай вак. тэхнікай і артыстызмам, што дазваляла яму ствараць выразныя, эмацыянальна насычаныя вобразы. Сярод партый на бел. сцэне: Міхась («Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Андрэй («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Конрад («Кветка шчасця» А.Луранкова), Мечыслаў («Кастусь Каліноўскі» Дз.Лукаса), Герман («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Уладзімір Дуброўскі («Дуброўскі» Э.Напраўніка), Альфрэд («Травіята» Дж.Вердзі), Пінкертон («Чыо-Чыо-сан» Дж.Пучыні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭКРЭАЦЫ́ЙНАЯ АРХІТЭКТУ́РА,
галіна архітэктуры, якая займаецца прасторавай арганізацыяй месцаў адпачынку, санаторна-курортнага лячэння, турызму. Уключае праектаванне і ўзвядзенне будынкаў, комплексаў, цэнтраў, зон адпачынку і інш. Рэкрэацыйныя прасторы ствараюцца на аснове захаваных каштоўных прыродных ландшафтаў. Сучасная Р.а. развіваецца ў функцыян. і атрактыўным кірунках. Функцыян. кірунак мае просты лаканічны характар, падначалены макс. зручнасці ў выкарыстанні і цеснаму кантакту чалавека з прыродай (тэрасы, балконы, лоджыі, раскрыццё інтэр’ераў у навакольны ландшафт і г.д.). Атрактыўны кірунак арыентаваны на змену ўражанняў, звыклых абставін: пошук эфектных запамінальных вырашэнняў, стварэнне выразных арх. форм, незвычайных кампазіцый. У Р.а. пашыраны матывы нар. дойлідства, што дазваляе стварацьнац. каларыт забудовы. Важнае значэнне надаецца ўзаемасувязі арх. і прыродных прасторавых форм, выкарыстанню ў вонкавай аддзелцы мясц.буд. матэрыялаў прыроднага паходжання ці блізкіх да іх па фактуры і колеры. Пры ўзвядзенні аб’ектаў Р.а. выкарыстоўваюцца прыёмы ландшафтнай архітэктуры і ландшафтнай скульптуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАКО́ННА-АПТЫ́ЧНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
сувязь, у якой перадача інфармацыі адбываецца з дапамогай эл.-магн. ваганняў аптычнага дыяпазону (1014 — 1015Гц) і шкловалаконных святлаводаў; від аптычнай сувязі. Найб. перспектыўны кірунак развіцця тэлекамутацыйных сістэм і сетак. Адрозніваецца ад інш. відаў сувязі вял. колькасцю каналаў (вял. прапускная здольнасць), вял. скорасцю перадачы інфармацыі, высокай аховай ад эл.-магн. перашкод, нізкай імавернасцю памылак, малымі памерамі, масай і энергаспажываннем, прастатой мантажу і пракладкі.
Валаконна-аптычная сувязь дае магчымасць ствараць сеткі тэлекамунікацый з інтэграцыяй службаў (абмен рознымі відамі інфармацыі — тэлефаніі, даных ЭВМ, ПЭВМ, факсіміле; відэаінфармацыі, тэлебачання — у адной лічбавай сетцы). Валаконна-аптычныя лініі сувязі выкарыстоўваюцца ў кабельным тэлебачанні, выліч. тэхніцы, тэлефоннай і касм. сувязі, у сістэмах кантролю і кіравання тэхнал. працэсамі, медыцыне (дыягностыцы, хірургіі) і інш.Гл. таксама Валаконная оптыка.
Літ.:
Основы волоконно-оптической связи: Пер. с англ.М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКІ́НЧЫЦ Фабіян Іванавіч (20.1.1886, в. Акінчыцы, цяпер у межах г. Стоўбцы Мінскай вобл. — 7.3.1943),
бел. грамадска-паліт. дзеяч. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1913). У 1906—17 чл. партыі эсэраў. Пра яго жыццё і дзейнасць у 1917—23 звесткі супярэчлівыя. З 1923 на радзіме. З 1926 уваходзіў у кіруючыя органы Бел. сялянска-работніцкай грамады, Т-вабел. школы. У 1927 арыштаваны польск. ўладамі і зняволены на 8 гадоў. Вызвалены датэрмінова ў 1930. З 1933 старшыня, прадстаўнік Бел. дабрачыннага т-ва ў Бел.нац. к-це ў Вільні. У 1933 выдаваў (з У.Казлоўскім) часопіс бел. нацыянал-сацыялістаў «Новы шлях», пачаў стварацьБеларускую нацыянал-сацыялістычную партыю. З 1939 старшыня Бел. бюро прапаганды пры Мін-ве прапаганды Германіі ў Берліне. У 1940 старшыня Бел.к-та ў Варшаве. З пач. 1941 заг. школы прапагандыстаў пад Берлінам. Застрэлены партызанамі ў час знаходжання ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМП’Ю́ТЭРНАЯ МУ́ЗЫКА,
разнавіднасць электроннай музыкі. Заснавана на выкарыстанні камп’ютэраў, а таксама аснашчаных імі сінтэзатараў гуку. Камп’ютэры дазваляюць ствараць і ўзнаўляць больш за 100 электронных тэмбраў, імітаваць гучанне сімф. аркестра, джаза, рок-музыкі, пеўчага голасу і інш., пісаць музыку ў розных стылях і жанрах, для любога складу выканаўцаў, сінтэзаваць муз. і немуз. гукі. Напачатку К.м. стваралі кампазітар і праграміст, пазней і аматары, здольныя працаваць з ЭВМ. К.м. ўзнікла ў 1950—60-я г. Першыя ўзоры — «Іліякская сюіта» амер. кампазітара Л.Хілера і праграміста Л.Айзексана (1957). Сярод інш. прадстаўнікоў К.м. — кампазітары М.Бэбіт, П.Барба, К.Штокгаўзен, Я.Ксенакіс, П.Шэфер, П.Булез, С.Грунберг, Э.Арцем’еў, С.Губайдуліна, У.Мартынаў, Я.Мурзін, бел. — В.Раінчык, А.Літвіноўскі, Дз.Яўтуховіч.
Літ.:
Петелин Ю., Петелин Р. Персональный оркестр... в персональном компьютере. СПб., 1997;
Когоутек Ц. Техника композиции в музыке XX в: Пер. с чеш. М., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭНТРЫФУ́ГА (ад цэнтр + лац. fuga бег),
1) апарат (устаноўка, машына), дзеянне якой грунтуецца на цэнтрабежнай сіле, што ўзнікае пры вярчэнні ротара. Выкарыстоўваецца для цэнтрыфугавання.
Бываюць Ц. для адстойвання (асаджэння), фільтравання і сепаратарныя (гл.Сепаратару, перыядычнага і бесперапыннага дзеяння. Ротар Ц. — з падвойнымі сценкамі, сеткавы ці суцэльны, частата вярчэння 6000 аб/мін і больш. З дапамогай Ц. раздзяляюць суспензіі і эмульсіі, абязводжваюць матэрыялы ў хім., харч., горнай прам-сці, сельскай гаспадарцы, буд-ве, медыцыне і інш.
2) Наземная або бартавая (на лятальным апараце) устаноўка, якая імітуе працяглае дзейнае паскарэнне. Выкарыстоўваецца для падрыхтоўкі, у т. л. вестыбулярнай трэніроўкі лётчыкаў і касманаўтаў, для выпрабавання рознай бартавой апаратуры, даследаванняў уплыву паскарэння на жывыя арганізмы і інш. Можа ствараць цэнтраімклівае паскарэнне да 400 м/с2 і больш.
сербскі пісьменнік, грамадскі дзеяч. Акад. Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (1982). Скончыў Школу журналістыкі і Вышэйшую паліт. школу. У 2-ю сусв. вайну ўдзельнічаў у югасл.партыз. руху. У 1992—93 прэзідэнт Саюзнай Рэспублікі Югаславіі. Друкуецца з 1943. Вядомасць прынёс першы раман «Сонца далёка» (1951), які ўвасобіў пераадоленне ідэалагізацыі і схематызму, азначыў новыя тэндэнцыі ў развіцці л-р народаў Югаславіі. У творчасці, выяўляючы на кожным этапе наватарскія рысы, сцвердзіўся як раманіст эпічнага складу, здольны глыбока асэнсоўваць і дэміфалагізаваць гісторыю народа і чалавецтва, ствараць універсальныя метафары і тыпы: раманы «Карані» (1954), «Казка» (1966), «Грэшнік» (1984), «Адступнік» (1986), «Вернік» (1990) і гісторыка-панарамныя творы «Падзелы» (1961), «Час смерці» (1975), «Час улады» (1995), «Час ліха» (1996). Аўтар кніг публіцыстыкі і эсэістыкі, у т. л. «Перамены» (1992).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРАМУЗЫ́ЧНЫЯ ІНСТРУМЕ́НТЫ, электронныя музычныя інструменты,
музычныя інструменты, у якіх электрычныя ваганні гукавых частот узбуджаюцца спец. генератарам, узмацняюцца ўзмацняльнікам і выпрамяняюцца гучнагаварыцелем.
Падзяляюцца: на Э.і., традыцыйны механізм якіх заменены эл. (электраарган); у якіх ваганне струн, што механічна здабываецца традыц. спосабамі (на смыкавых, шчыпковых і клавішных хардафонах), успрымаецца эл. адаптэрамі (адаптэрызаванае фартэпіяна, электрахорд, электрагітары); у якіх эл. ці генератарныя ваганні ствараюцца выключна і непасрэдна электроннай апаратурай (тэрменвокс, траўтоніум, эмірытон, іоніка). Эл. гукаўтварэнне дазваляе ўзнаўляць гучанне традыцыйных інструментаў і замяняць іх (гукавыя імітатары, аналагавыя інструменты), узмацняць гучанне інструментаў з малымі дынамічнымі магчымасцямі (клавесін, гітара), змяняць тэмбр (сінтэзавальныя інструменты) і ствараць новыя гукавыя тэмбры. Э.і. найчасцей выкарыстоўваюцца ў прыкладной, ілюстрацыйнай, тэатральнай і кінамузыцы.
Літ.:
Термен Л.С. Физика и музыкальное искусство. М., 1966;
Володин А. Электронные музыкальные инструменты М., 1970;
Кузнецов Л.А. Основы теории, конструирования, производства и ремонта электромузыкальных инструментов. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАЛО́ЦІН Ісідар Міхайлавіч (сапр.Балотны Ізраіль Рувімавіч; 8.9.1907, г. Бабруйск — 7.12.1961),
бел. спявак (лірычны тэнар). Нар.арт. Беларусі (1944). Скончыў Бел.муз. тэхнікум (1930, педагогі В.Цвяткоў і А.Баначыч), Бел. студыю оперы і балета (1933). З 1933 саліст Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі (у Айч. вайну саліст Свярдлоўскага т-ра, у 1941—42 спяваў у Вял. т-ры). Валодаў гібкім выразным голасам, прыроднай музыкальнасцю, пачуццём муз. стылю. Майстэрства пераўвасаблення давала яму магчымасць ствараць разнапланавыя вобразы. У яго рэпертуары было больш за 60 партый. Сярод іх: Саўка («У пушчах Палесся» А.Багатырова), Конрад («Кветка шчасця» А.Туранкова), Сёмка («Алеся» Я.Цікоцкага), Дамавы («Страшны двор» С.Манюшкі), Ленскі («Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Дуброўскі («Дуброўскі» Э.Напраўніка), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Герцаг («Рыгалета» Дж.Вердзі), Альмавіва («Севільскі цырульнік» Дж.Расіні), Надзір («Шукальнікі жэмчугу» Ж.Бізэ), Вашак («Прададзеная нявеста» Б.Сметаны).
Літ.:
Смольскі Б. Таленавіты спявак (І.М.Балоцін) // Майстры беларускай сцэны. Мн., 1960.