ДРОЗД (Валянцін Пятровіч) (16.9.1906, г. Буда-Кашалёва Гомельскай вобл. — 29.1.1943),
віцэ-адмірал (1941). Скончыў Вышэйшае ваенна-марское вучылішча імя Фрунзе (1928), служыў на караблях Балт. флоту (БФ). Удзельнік грамадз. вайны ў Іспаніі (інструктар-саветнікрэсп. флоту ў 1936—37). З 1938 камандуючы Паўн. флотам, удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. З вер. 1940 нач. Чарнаморскага вышэйшага ваен.-марскога вучылішча. З лют. 1941 камандзір атрада лёгкіх сіл БФ, у пач.Вял.Айч. вайны на чале атрада караблёў БФ прарваўся з Таліна ў Кранштат. З вер. 1941 камандуючы эскадрай караблёў БФ; удзельнік абароны Маанзундскіх а-воў, эвакуацыі абаронцаў п-ва Ханка, абароны Ленінграда. Загінуў на лядовай трасе пад Кранштатам. Яго імем названы эсмінец БФ (гл.«Віцэ-адмірал Дрозд») і вял. процілодачны карабель Паўн. флоту. У Буда-Кашалёве помнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛЕЙН ((Klein) Лоўрэнс Роберт) (н. 14.9.1920, г. Омаха, штат Небраска, ЗША),
амерыканскі эканаміст. Скончыў Каліфарнійскі ун-т (1942). У Масачусецкім тэхнал. ін-це працаваў пад кіраўніцгвам П.Сэмуэльсана. Супрацоўнічаў у Камісіі Коўлса па эканам. даследаваннях пры Чыкагскім ун-це. З 1949 праф. Мічыганскага, з 1955 Оксфардскага ун-таў, з 1958 у Пенсільванскім ун-це. У 1975—76 эканам.саветнік прэзідэнта Дж.Картэра. Удзельнічаў у стварэнні найбуйнейшай Уортанскай эканаметрычнай мадэлі эканомікі. Займаўся праблемамі паляпшэння выкладання эканаметрыкі (аўтар «Падручніка эканаметрыкі», 1953, і «Уводзін у эканаметрыку», 1962). У працы «Эканоміка прапановы і попыту» (1983) крытыкаваў погляды Дж.Кейнса (напачатку быў яго прыхільнікам). Нобелеўская прэмія 1980.
Тв.:
Г.З.Елисеев. Пг., 1923;
Очерки рабочей интеллигенции. Т. 1—2. Пг., 1923;
Русский читатель-рабочий. Л., 1925. История безработицы в России, 1857—1919 гг.М., 1925.
генерал-палкоўнік (1978). Праф. (1988). Беларус. Скончыў 1-е Кіеўскае артыл. вучылішча (1942), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1950), акадэмію Ген. штаба (1964). У Вял.Айч. вайну ў складзе дывізіёна аэрастатаў артыл. назірання ваяваў на Ленінградскім, Волхаўскім і 3-м Прыбалт. франтах. У 1944 удзельнік вызвалення Беларусі. Пасля вайны на камандных і штабных пасадах. У 1974—77 нач. штаба Беларускай ваеннай акругі, у 1978—81 камандуючы войскамі Прыволжскай ваен. акругі, у 1981—85 гал.ваен.саветнік у Рэспубліцы Куба, у 1985—92 нач.Ваен. акадэміі імя Фрунзе. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1975—80. Вярх. Савета СССР у 1979—84.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКА́РТУР ((MacArthur) Дуглас) (26.1. 1880, г. Літл-Рок, штат Арканзас, ЗША — 5.4.1964),
амерыканскі ваен. дзеяч. Ген. арміі (1944). Скончыў ваен. вучылішча ва Уэст-Пойнце (1903), якое ўзначальваў у 1919—22. Удзельнік 1-й сусв. вайны. У 1930—35 нач. штаба арміі ЗША, 1935—37 ваен.саветнік на Філіпінах (у 1936—37 фельдмаршал філіпінскай арміі), потым у адстаўцы. У 2-ю сусв. вайну з ліп. 1941 зноў на ваен. службе: камандуючы ўзбр. сіламі ЗША на Д. Усходзе. У 1942—51 галоўнакамандуючы саюзнымі ўзбр. сіламі ў паўд.-зах. частцы Ціхага ак., прыняў капітуляцыю Японіі; адначасова ў 1945—51 узначальваў акупацыйныя сілы ЗША ў Японіі. У 1950—51 камандуючы ўзбр. сіламі ААН у Карэйскую вайну 1950—53, прыхільнік выкарыстання ядз. зброі. У крас. 1951 звольнены ў адстаўку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІКАЛА́Й КУЗА́НСКІ [Nicolaus Cusanus; сапр.Крэбс (Krebs); 1.8.1401, г. Бернкастэль-Кус, Германія — 11.8.1464],
нямецкі філосаф, багаслоў, царк. і паліт. дзеяч. Скончыў Падуанскі ун-т (1424). Манах-аўгусцінец. Удзельнік Базельскага і Ферара-Фларэнційскага сабораў. З 1433 чл. папскай курыі, саветнік папы Пія II, кардынал (1448). Крыніцай пазнання лічыў вопыт. Зыходзячы з ідэй неаплатанічнай дыялектыкі і ням. містыкі, развіў вучэнне пра абсалют як супадзенне процілегласцей (канечнага і бясконцага, найменшага і найбольшага, адзінага і множнага і г.д.) і палажэнні аб ролі матэм. паняццяў для пазнання прыроды, існаванні бясконца малых велічынь і інш. Аўтар матэм. трактатаў, адзін з папярэднікаў касмалогіі Каперніка; сцвярджаў, што Зямля не з’яўляецца цэнтрам Сусвету і падобная на інш. планеты. Стварыў першыя геагр. карты Цэнтр. і Усх. Еўропы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́МАН (Алег Уладзіслававіч) (н. 21.9.1925, г. Уладзівасток, Расія),
бел. вучоны ў галіне парашковай металургіі. Акад.Нац.АН Беларусі (1991, чл.-кар. 1989), д-ртэхн.н., праф. (1972). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1976). Скончыў БПІ (1948). З 1951 у БПІ, з 1972 дырэктар НДІ парашковай металургіі БПІ. У 1980—93 ген. дырэктар Бел.рэсп.навук.-вытв. аб’яднання парашковай металургіі. З 1993 саветнікБел.дзярж.навук.-вытв. канцэрна парашковай металургіі. Навук. працы па тэорыі і практыцы прасавання і фармавання метал. парашкоў, спосабах атрымання металакерамічных вырабаў. Устанавіў з’явы, што вызначаюць заканамернасці цячэння парашковага матэрыялу пры яго фармаванні і дэфармаванні. Дзярж. прэмія Беларусі 1980. Міжнар. прэмія імя Дж.Нэру 1992.
Тв.:
Прогрессивные способы изготовления металлокерамических изделий. Мн., 1971 (у сааўт.);
Актуальные проблемы порошковой металлургии. М., 1990 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУМЯ́НЦАЎ (Пётр Васілевіч) (1859, Масква — 15.5.1929),
расійскі рэвалюцыянер, сацыял-дэмакрат. Скончыў Маскоўскае камерцыйнае вучылішча (1878). Напачатку народнік. з канца 1880-х г. сацыял-дэмакрат. За рэв. дзейнасць у вучылішчы высланы ў Цвярскую губ. У 1886 па заданні арг-цыі «Чорны перадзел» стварыў падп. друкарню ў Цверы, за што сасланы ў Акмолінскую вобл. З сярэдзіны 1890-х г. працаваў у Мінску ва ўпраўленні Лібава-Роменскай чыгункі. Чл. Мінскай с.-д. арг-цыі. 13—15.3.1898 на кватэры Р. адбыўся Першы з’езд РСДРП. У ліп. 1898 арыштаваны і сасланы ў Кіеўскую губ. У 1901 вярнуўся ў Мінск, працаваў на чыгунцы, надворны саветнік (1910); тайна працягваў удзельнічаць у с.-д. руху. З 1919 у Гомелі. Пазней пераехаў у г. Сураж Бранскай губ. У доме ў Мінску, дзе жыў Р., Дом-музей I з’езда РСДРП.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́ЎСКІ (Яўген Піліпавіч) (7.3.1918, в. Чарэя Чашніцкага р-на Віцебскай вобл. — 22.11.1991),
генерал арміі (1972). Герой Сав. Саюза (1985). Скончыў ваен. акадэміі механізацыі і матарызацыі РСЧА (1941), Генштаба (1958). У Чырв. Арміі з 1936. Удзельнік сав-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з кастр. 1941 на Зах., Сталінградскім, Варонежскім, Паўд.-Зах., 1-м і 2-м Бел. франтах. Удзельнік баёў пад Масквой, Сталінградам, Курскам, вызвалення Украіны, Польшчы, Усх.-Прускай аперацыі. З 1945 на адказных пасадах у Сав. Арміі. У 1972—80 галоўнакамандуючы Групай сав. войск у Германіі. З 1980 камандуючы войскамі БВА, з 1985 галоўнакамандуючы сухапутнымі войскамі — нам. міністра абароны СССР, з 1989 ваен. інспектар-саветнік. Чл.ЦККПБ у 1981—86. Бюро ЦККПБ у 1981—85. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1970—89. Аўтар кн. «Перамогі нязгаснае святло» (1985).
дзяячка міжнар. жаночага руху, рэвалюцыянерка, сав. дыпламат, публіцыст. У рэв. руху з 1890-х г. У 1908—17 у эміграцыі, удзельнічала ў с.-д. руху Англіі, Германіі, Італіі, Францыі, Швецыі, Нарвегіі, ЗША і інш. З сак. 1917 чл. выканкома Петраградскага Савета. Пасля Кастр. рэвалюцыі 1917 нарком дзярж. апекі ў 1-м сав. урадзе. У 1920 заг. жанаддзела ЦК РКП(б), у 1921—22 сакратар Міжнар. жаночага сакратарыята пры Камінтэрне. У 1923 на дыпламат. рабоце; у 1923—26, 1927—30 гандл. і паўнамоцны прадстаўнік у Нарвегіі, у 1926—27 пасол у Мексіцы, у 1930—45 пасланнік, потым пасол у Швецыі, з 1945 саветнікМЗССССР. Аўтар мемуараў і прац пра жаночы рэв. рух.
Літ.:
Олесин М.И. Первая в мире: Биогр. очерк о А.М.Коллонтай. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯВО́НЦЬЕЎ (Мікалай Сцяпанавіч) (30.5.1862, г. Навагрудак Гродзенскай вобл. —4.7.1910),
вайсковец, падарожнік, дыпламат. Граф Абісінскай імперыі (1896). Вучыўся ў Мікалаеўскім ваен. вучылішчы ў Пецярбургу, служыў у Гродзенскім гусарскім палку (да 1892). У 1894—95 арганізаваў на свае сродкі (дзеля чаго прадаў свае маёнткі) разам з падарожнікам А.В.Елісеевымрас.геагр. экспедыцыю ў Эфіопію (Абісінію). Наладзіў сяброўскія адносіны з імператарам Менелікам ІІ, садзейнічаў пасылцы ў ліп. 1895 эфіопскай місіі ў Пецярбург і ўсталяванню дыпламат. адносін паміж Расіяй і Эфіопіяй. Быў ініцыятарам адпраўкі ў Эфіопію летам 1895 вял. партыі рас. зброі. У час італа-эфіопскай вайны 1895—96ваен.саветнік Менеліка II. У 1897—99 ген.-губернатар Экватарыяльнай вобл. Эфіопіі, пасля чаго вярнуўся ў Расію. Удзельнік рус.-яп. вайны 1904—05. Апошнія гады жыў у Парыжы.
Літ.:
Бобрович В. Граф Абиссинской империи // Полит. собеседник. 1991. № 4.