НІЖНЕДУНА́ЙСКАЯ РАЎНІ́НА, Румынская нізіна. На ПдРумыніі і Пн Балгарыі. Цягнецца ўздоўж р. Дунай ад Жалезных Варот да Чорнага м.Даўж. 560 км, шыр. 40—120 км. Размешчана на месцы тэктанічнага прагіну, складзена з лёсаў і алювію. Паверхня ўзгорыстая, расчлянёная рачнымі далінамі, лагчынамі, ярамі, шмат азёр і балот. Клімат умераны, кантынентальны. Сярэднія т-ры студз. ад -1 да -3 °C, ліп. 22—23 °C. Ападкаў 400—600 мм за год. Лета засушлівае, зімовае снегавое покрыва няўстойлівае. У р. Дунай, што перасякае Н.р., упадаюць злева шматлікія рэкі, у т. л. Жыў, Олт, Арджэш, Яламіца, Сірэт. Тэрыторыі разараны (пасевы збожжавых, цукр. буракоў; сады, вінаграднікі). На водападзелах месцамі рэдкастойныя дубовыя лясы. Па поймах лясы з вярбы, вольхі, асіны чаргуюцца з вільготнымі лугамі і трыснягова-асаковымі балотамі. На Н.р. сталіца Румыніі Бухарэст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́ХАР (Bihor),
горны масіў на ЗРумыніі, частка Заходніх Румынскіх гор. Выш. да 1848 м (г. Куркубэта). Пераважаюць пакатахвалістыя хрыбты і масівы. Ускраіны моцна расчлянёныя скідамі. Патухлыя вулканы. Складзены з крышт. сланцаў, гранітаў мезазойскіх пясчанікаў, кангламератаў, гліністых сланцаў, вапнякоў. Радовішчы жал. руды, баксітаў. Шыракалістыя і хваёвыя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРА́Д (Arad),
горад на ЗРумыніі. Адм. ц. жудэца Арад. 191 тыс.ж. (1989). На р. Мурэш. Трансп. вузел. Машынабудаванне (вагона- і станкабудаванне), хім. (вытв-сць азотных угнаенняў), дрэваапр., тэкст., швейная, гарбарна-абутковая, харч.прам-сць. У час рэвалюцыі 1848—49 у Арадзе часова знаходзіўся ўрад Л.Кошута.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗЭ́Ў (Bužau),
горад на ПдУРумыніі. Адм. ц. жудэца Бузэў. 145 тыс.ж. (1989). Вузел чыгунак, аўтадарог і нафтаправодаў. Нафтаперапрацоўка. Машынабудаванне (у т. л.с.-г.; вытв-сць чыгуначнага і прамысл. абсталявання), металаапрацоўка; хім., мэблевая, швейная, харч., шкларобная прам-сць. Арх. помнікі 16—19 ст. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАНІ́Ў ((Maniu) Юліў) (8.1.1873, г. Шымлеў-Сілваніей, Румынія — 5.2.1953),
румынскі паліт. і дзярж. дзеяч. З 1896 чл. прэзідыума рум.Нац. партыі Трансільваніі (Венгрыя). У 1906—10 дэп.венг. парламента. Пасля распаду Аўстра-Венгрыі (1918) выступаў за далучэнне Трансільваніі да Румыніі. У 1919—38 дэп.рум. парламента. Адзін з заснавальнікаў і старшыня (1926—47) Нацыянал-царанісцкай партыі. У 1928—30 і 1932—33 прэм’ер-міністр Румыніі. Садзейнічаў інтэнсіфікацыі супрацоўніцтва краіны з суседнімі дзяржавамі ў межах Антанты Малой. У 2-ю сусв. вайну разам з І.К.Брэціяну ўзначальваў апазіцыю супраць дыктатуры І.Антанеску, удзельнічаў у тайных перагаворах з краінамі—чл. антыгітлераўскай кааліцыі. Пасля звяржэння Антанеску (23.8.1944) увайшоў ва ўрад К.Санатэску. З сак. 1945 у апазіцыі да камуніст. ўрада П.Грозы. У 1947 арыштаваны, абвінавачаны ў падрыхтоўцы звяржэння ўрада Грозы і засуджаны на пажыццёвае зняволенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БА́Я-МА́РЭ (Baia Mare),
горад на ПнРумыніі. Адм. ц. жудэца (адм. адзінка) Марамурэш. 150 тыс.ж. (1989). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр горнапрамысл. раёна (медзь, свінец, золата, серабро). Каляровая металургія, хім., мэблевая, шкло-фаянсавая, тэкст., швейная, харч., буд. матэрыялаў прам-сць. Цэнтр турызму. Музеі. Арх. помнікі 15—18 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАРГІ́Ў-ДЭЖ ((Gheorghiu-Dej) Георге) (8.11.1901, г. Бырлад, Румынія — 19.3.1965),
палітычны і дзярж. дзеяч Румыніі. З 1930 чл.Камуніст. партыі Румыніі (КПР). Як адзін з арганізатараў забастоўкі чыгуначнікаў і нафтавікоў (1933) у г. Грывіца (цяпер у складзе Бухарэста) асуджаны на 12 гадоў катаргі. У ліст. 1944 уцёк з канцлагера і стаў адным з арганізатараў і кіраўнікоў узбр. паўстання (23.8.1944) супраць ваен. дыктатуры І.Антанеску. З кастр. 1945 ген. сакратар ЦК КПР. У 1944—48 узначальваў шэраг міністэрстваў. Пасля аб’яднання КПР і С.-д. партыі ў адзіную Рум. рабочую партыю (РРП) ген. сакратар яе ЦК (1948—54, у 1955—65 1-ы сакратар ЦК РРП). З 1948 1-ы нам. старшыні, у 1952—55 старшыня СМРум.Нар. Рэспублікі (РНР). З 1961 адначасова старшыня Дзярж. савета РНР. Двойчы Герой Сац. Працы РНР (1951, 1961).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́НТАЎТ (Вітольд Міхайлавіч) (7.3.1922, в. Слабадшчына Мінскага р-на — 25.10.1987),
Герой Сав. Саюза (1944). У Вял.Айч. вайну на фронце з чэрв. 1941, механік-вадзіцель танка. Удзельнік баёў на Калінінскім напрамку, пад Ржэвам, Курскай бітвы, вызвалення Украіны, Польшчы, Румыніі, баёў у Германіі. Старшына Гінтаўт вызначыўся ў студз. 1944 ў баі пад Вінніцай (Украіна). З 1947 на гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРПА́ЦКІХ КУРГАНО́Ў КУЛЬТУ́РА,
археалагічная культура 2 — пач. 6 ст., помнікі якой пашыраны на тэр. Чарнавіцкай, Івана-Франкоўскай і Закарпацкай абл. Украіны і Румыніі. Помнікі яе даследаваліся з 1880-х г. Выяўлены рэшткі наземных паўзямлянкавых жытлаў, пахаванні з абрадам трупаспалення, шматлікія прадметы побыту. Носьбіты культуры — аселыя земляробча-жывёлагадоўчыя плямёны, якія, відаць, былі продкамі харватаў, што згадваюцца ў «Аповесці мінулых гадоў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРАЁВА (Craiova),
горад на ПдРумыніі, у даліне р. Жыў. Адм. ц. жудзеца Долж. Вядомы з 1475. 303 тыс.ж. (1992). Вузел чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прам-сць: маш.-буд. (эл.-тэхн., лакаматыва-, аўтамабіле-, авія- і трактарабудаванне), хім., дрэваапр., тэкст., швейная, паліграф., харчовая. 2 ВНУ, у т. л.ун-т. Музеі: мастацкі, этнаграфічны. Арх. помнікі 15—18 ст.