Я́КАЎЛЕЎ Леанід Андрэевіч (н. 14.10.1935, в. Гаўрыкі Віцебскага р-на),
бел. вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Віцебскую акадэмію вет. медыцыны (1959). З 1963 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па прыватнай заатэхніі, тэхналогіі вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі, умоў утрымання с.-г. жывёл.
Роль гигиенических и технологических факторов на промышленных комплексах и фермах (разамз С.І.Пляшчанкам) // Сб. науч. тр. ВАСХНИЛ. М., 1987;
Проблемы производства молока и говядины в Республике Беларусь (разамз А.Ф.Трафімавым, А.В.Квяткоўскай) // Межвед. сб. науч. тр. БелНИИЖ. Мн., 1992. Вып. 23.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРАНЧУ́К Валерый Барысавіч (н. 25.5.1948, г. Іванава Брэсцкай вобл.),
бел. матэматык. Д-рфіз.-матэм.н. (1992). Скончыў Маскоўскі ун-т (1971). З 1974 у НДІ прыкладных фіз. праблем БДУ (з 1975 заг. лабараторыі). З 1998 у БДУ (з 2000 заг. кафедры). Навук. працы па матэм. мадэліраванні. Распрацаваў мадэлі, метады разліку, праграмнае забеспячэнне выліч. эксперыментаў для даследавання працэсаў падземнай гідрадынамікі; на аснове распрацаваных матэм. і праграмнага забеспячэнняў стварыў (разамзінш.) некалькі прадметных геаінфармацыйных сістэм.
Тв.:
Численное моделирование процесса неустойчивого вытеснения нефти водой (разамз У.М.Ентавым) // Изв. АНСССР. Механика жидкости и газа. 1979. №5;
Методика, инструментарий адаптации математических моделей процессов подземной гидродинамики (разамз С.А.Барвенавым, М.Ф.Кібашам) // Выбр.навук.пр.БДУ. Т. 6. Матэматыка. Мн., 2001.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́ЎЛАНД (Rowland) Шэрвуд (н. 28.6.1927, г. Дэлавэр, штат Агайо, ЗША),
амерыканскі хімік. Скончыў Весліянскі ун-т (1948). З 1956 у Канзаскім ун-це, з 1964 праф. Каліфарнійскага ун-та (г. Ірвін). Навук. працы па радыяхіміі, хіміі атмасферы. Устанавіў, што атм. азон раскладаецца фрэонамі, якія шырока выкарыстоўваюцца як холадагенты (разамз М.Маліна; 1974). Нобелеўская прэмія 1995 (разамз П.Крутцэнам, Маліна).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРЫКА́Ш Вікенцій Міхайлавіч (9.8.1931, в. Саломерка Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 17.10.1992),
бел. фізік, адзін з арганізатараў даследаванняў па фізіцы сегнетаэлектрыкаў. Д-р фізіка-матэм.н. (1985), праф. (1988). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1954). З 1958 у Ін-це фізікі цвёрдага цела і паўправаднікоў АН Беларусі, з 1968 у Мінскім радыётэхн. ін-це. Навук. працы па тэхналогіі вырошчвання сегнетаэлектрычных крышталёў і вывучэнні ўплыву вонкавых уздзеянняў на іх уласцівасці.
Тв.:
Сборник задач по статистической физике. Мн., 1979 (разамз А.І.Болсунам, В.В.Аксёнавым);
Физика в живой природе. 2 изд. Мн., 1984 (разамз Б.А.Кімбарам, І.М.Варыкашам);
Кіраўніцтва да рашэння задач па агульнай фізіцы. Мн., 1995 (разамз М.С.Цэдрыкам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦЫ́НІЙ КРАС Марк (Marcus Licinius Crassus; каля 115—6.5.53 да н. э.),
палітычны і дзяржаўны дзеяч Стараж. Рыма. Падтрымаў Сулу ў грамадз. вайне зМарыем. У час праскрыпцый Сулы (на карах, канфіскацыях і спекуляцыях) нажыў велізарныя багацці. У 72 да н. э. надзелены сенатам надзвычайнымі паўнамоцтвамі, каб задушыць Спартака паўстанне, якое ліквідаваў разамзПампеем у 71 да н. э. Консул у 70 і 55 да н. э. (разамз Пампеем). У 65 да н. э. цэнзар. У 60 (або 59) — 53 да н. э. разамзЦэзарам і Пампеем увайшоў у т. зв. 1-ы трыумвірат. У 54 да н. э. кіраваў прав. Сірыя. Загінуў зб.ч.рым. войска ў Месапатаміі ў час вайны зПарфянскім царствам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАСКВІ́Н Андрэй Мікалаевіч (14.2.1901, г. Пушкін, Расія — 28.2.1961),
расійскі кінааператар; адзін з заснавальнікаў рас. аператарскай школы. Засл. дз. маст. Расіі (1935). Працаваў зрэж. Р.Козінцавым і Л.Траўбергам. Мастацтву М. ўласцівы графічная і ракурсная выразнасць кадра, маляўнічая трактоўка матэрыялу, вобразнае ўвасабленне атмасферы падзей. Сярод фільмаў: «Д’ябальскае кола» (1926), «С.В.Д.» (1927), «Новы Вавілон» (1929), «Адна» (1931), «Юнацтва Максіма» (1935), «Вяртанне Максіма» (1937), «Выбаргская старана» (1939, разамз Г.Філатавым), «Іван Грозны» (1-я серыя, 1945, Дзярж. прэмія СССР 1946; 2-я серыя, 1958, разамз Э.Цісэ; рэж. С.Эйзенштэйн), «Пірагоў» (1947, Дзярж. прэмія СССР 1948; у сааўт.), «Над Нёманам світанак» (1953), «Авадзень» (1956), «Дон Кіхот» (1957, у сааўт.), «Дама з сабачкам» (1960, разамз Дз.Месхіевым) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУ́ГМАН (Brugmann) Карл Фрыдрых Крысціян (16.3.1849, г. Вісбадэн, Германія — 29.6.1919),
нямецкі мовазнавец. Праф. Лейпцыгскага ун-та (з 1882). Даследаванні ў галіне параўнальнай граматыкі індаеўрап. моў. Адзін з заснавальнікаў младаграматызму ў мовазнаўстве. Прадмова да працы «Марфалагічныя даследаванні ў галіне індаеўрапейскіх моў» (разамз Г.Остгафам; т. 1—6, 1878—1910) адыграла ролю маніфеста младаграматыкаў. З 1891 разамз В.Штрэйтбергам выдаваў час. «Indogermanische Forschungen» («Індагерманскія даследаванні»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРША́К (Marshak) Роберт Юджын (11.10.1916, Нью-Йорк — 23.12.1992),
амерыканскі фізік. Чл.Нац.АН ЗША (1958), Амер. акадэміі навук і мастацтваў (1962). Бацькі М. паходзяць з Мінска. Скончыў Калумбійскі ун-т (1936). З 1939 у Рочэстэрскім ун-це (з 1949 праф.), з 1970 у Нью-Йоркскім ун-це (прэзідэнт Сіці-каледжа), з 1979 праф.
Ун-та штата Вірджынія (г. Блэксберг). Навук. працы па астрафізіцы, ядз. фізіцы, фізіцы элементарных часціц. Даследаваў генерацыю энергіі ў белых карліках, ударныя хвалі пры ядз. выбуху (хвалі М.). Разамз Г.А.Бетэ прадказаў існаванне 2 розных тыпаў мезонаў (1947). Прапанаваў незалежна ад М.Гел-Мана і Р.Фейнмана універсальную тэорыю слабых узаемадзеянняў (разамз Э.Сударшанам, 1957).
Тв.:
Рус.пер. — Введение в физику элементарных частиц. М., 1962 (разамз Э.Сударшанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУ́СЛАЎ Віктар Паўлавіч (13.4.1909, г. Уфа, Расія — 19.6.1996),
бел. вучоны ў галіне механізацыі сельскай гаспадаркі. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1975). Скончыў Томскі індустрыяльны ін-т (1934). З 1947 дырэктар Мінскага трактарнага з-да, з 1951 дэкан ф-та ў БПІ, у 1954—59 дырэктар Бел. ін-та механізацыі сельскай гаспадаркі (адначасова з 1956 заг. кафедры, з 1981 праф.). Навук. працы па арганізацыі і тэхналогіі рамонтна-абслуговай вытв-сці ў аграпрамысл. комплексе.
Тв.:
Управление качеством ремонта сельскохозяйственных машин. Мн., 1981 (разамз В.В.Суславым);
Машинные дворы и ремонтные мастерские для сельскохозяйственной техники. 2 изд. Мн., 1986 (разамз Л.В.Суславым, В.В.Суславым);
Ремонт и хранение техники в сельском хозяйстве. Мн., 1989 (разамз М.М.Падлекаравым, В.В.Суславым).