вёска ў Лунінецкім р-не Брэсцкай вобл., на аўтадарозе Лунінец—Пінск. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 14 км на ПнЗ ад г. Лунінец, 227 км ад Брэста, 2 км ад чыг. ст. Лоўча. 1939 ж., 722 двары (1999). Участак Лунінецкага дрэваапр. камбіната, 2 лясніцтвы. Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, амбулаторыя, аптэка, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан. Помнік архітэктуры — Барысаглебская царква (1824).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЫ́ШЧА,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., каля р. Вісліца, на аўтадарозе Лагішын—Ганцавічы. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 40 км на Пн ад горада і чыг. ст.Пінск, 215 км ад Брэста. 520 ж., 248 двароў (1999). Станцыя тэхн. абслугоўвання аўтамабіляў акц.т-ва «Прыпяць—Лада». Сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Свята-Аляксандра Неўскага царква. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕ́РЧЫЦЫ,
вёска ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., на правым беразе р. Ясельда. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 23 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст.Пінск, 180 км ад Брэста. 414 ж., 162 двары (1999). Сярэдняя школа, Дом культуры, клуб, 2 б-кі, амбулаторыя, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял.Айч. вайну. Каля вёскі селішча жал. веку і эпохі Кіеўскай Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ КАМБІНА́Т ВЕ́РХНЯГА ТРЫКАТА́ЖУ.
Дзейнічае ў г.Пінск Брэсцкай вобл.Буд-ва пачата ў 1965. Здадзены ў эксплуатацыю: трыкат.вытв-сць (1968—69), часальна-прадзільная вытв-сць (1970—71), ф-ка аб’ёмнай пражы (1972), ачышчальныя збудаванні (1970—72). У 1990 пераабсталявана швейная вытв-сць. З 1995 адкрытае акц.т-ва «Пінскае прамыслова-гандлёвае аб’яднанне «Палессе». Асн. прадукцыя (2001: верхні трыкатаж для дарослых і дзяцей, шарсцяная і аб’ёмная пража.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т Існаваў у 1940—54 у г.Пінск Брэсцкай вобл. Рыхтаваў настаўнікаў 5—7-га кл.агульнаадук. школы. Тэрмін навучання 2 гады. Меў аддзяленні фіз.-матэм., прыродазнаўча-геагр., бел. і рус. мовы і л-ры, гісторыі, з 1944 завочнае і падрыхтоўчае, пазней і вячэрняе. У Вял.Айч. вайну ням.-фаш. захопнікі знішчылі навуч. корпус, абсталяванне, б-ку. Аднавіў работу 1.10.1944. За 1944—54 падрыхтаваў больш за 1000 настаўнікаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ СЕЛЬСКАГАСПАДА́РЧЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1947 у г.Пінск Брэсцкай вобл. як дзярж. 2-гадовая школа па падрыхтоўцы кіруючых кадраў Мін-ва сельскай гаспадаркі Беларусі. З 1956 наз. зоатэхн. тэхнікум, з 1960 — зоаветтэхнікум, з 1964 — саўгас-тэхнікум, з 1980 — с.-г. тэхнікум, з 1999 — с.-г. каледж.
Рыхтуе заатэхнікаў, ветфельчараў, землеўпарадчыкаў. Спецыяльнасці (2000/01 навуч.г.): заатэхнія, ветэрынарыя, землеўпарадкаванне. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕМЯХО́ВІЧЫ,
возера ў Пінскім р-не Брэсцкай вобл., у бас.р. Піна, за 30 км на ПдЗ ад г.Пінск. Пл. 0,32 км², даўж. 750 м, найб.шыр. 520 м, найм. глыб. 7,5 м, даўж. берагавой лініі 2,1 км. Схілы катлавіны выш. да 1 м, разараныя, на Пн пад хмызняком. Берагі пясчаныя, высокія, на Пн забалочаныя, пад хмызняком. Больш за 50% дна выслана сапрапелем. На Пн сцёк з возера па канале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПІ́НСКІ ВАРВА́РЫНСКІ МАНАСТЫ́Р,
жаночы манастыр у г.Пінск Брэсцкай вобл. ў 16—19 ст. Вядомы паводле пісьмовых крыніц з 1520, калі кн. Фёдар Яраславіч з жонкай адпісалі яму вёскі Высокае, Гальцы, Дубай, Ласіцк, двор Піскалаўшчына ў в. Асобавічы. Аднак, верагодна, манастыр першапачаткова засн. ў Тураве ў часы ўдзельнага княства і быў пераведзены ў Пінск у 15—16 ст. У 16—18 ст. ігуменні паходзілі з вядомых родаў — Валовічаў, Велятыцкіх, Войнаў, Ордаў, Пачапаўскіх, Сапегаў, Трызнаў, Шырмаў. Пры ігуменні Ефрасінні Трызне (канец 16 — пач. 17 ст.) манастыр стаў уніяцкім, ігумення набыла вёскі Завідчыцы і Жытнавічы; манастыру належалі 32 валокі зямлі і 732 душы, 23 пляцы ў Пінску і 2 у Слуцку. Пасля Полацкага царкоўнага сабора 1839 манастыр зноў стаў праваслаўны. У 1842 дзяржава пакінула яму 147 дзес. зямлі і 100 сялян, з казны была прызначана гадавая пенсія 1455 руб., графіня Г.Арлова запісала манастыру 10 тыс.руб. серабром. У той час жыло 9—14 манашак, мелася вучылішча для дачок дваран і святароў (навучалі чытанню, пісьму, рукадзеллю). Будынкі былі драўляныя. У 1858—75 манастыр размяшчаўся ў арх. комплексе б.Пінскага касцёла і кляштара бернардзінцаў, потым пераведзены ў Мінск. У 1993 дзейнасць манастыра адноўлена ў Пінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЕ́ВІЧ (Фёдар Мікалаевіч) (н. 22.5.1923, ст. Бада Хілокскага р-на Чыцінскай вобл., Расія),
Герой Сав. Саюза (1945). Беларус. У Вял.Айч. вайну з сак. 1942 на фронце. Удзельнік Сталінградскай бітвы 1942—43, баёў пад Ржэвам, Ярцавам, вызвалення бел. гарадоў Мазыр, Калінкавічы, Пінск, Брэст, Польшчы, Берлінскай аперацыі 1945. У крас. 1945 наводчык станковага кулямёта Бялевіч з групай байцоў у баі каля Франкфурта-на-Одэры 3 гадз адбіваў варожыя контратакі, паранены не пакінуў занятых пазіцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ІКА́РУС»
(Ikarus),
марка аўтобусаў рознага прызначэння аднайменнага аўтобуснага прадпрыемства ў Будапешце. Выпускаюцца з 1930 (з 1948 — масавы выпуск). Пасажыразмяшчальнасць 29—184 чал. На Беларусі з 1994 у Мінску і г.Пінск на базе «І.» распачата вытв-сцьгар. аўтобусаў «Амкадор» аднайменным акц. т-вам асабліва вял. (пасажыразмяшчальнасць да 125 чал.) і вял. класаў (102 чал.); магутнасць рухавіка да 170 кВт, найб. скорасць руху да 70 км/гадз. Іл.гл. да арт.Аўтобус.