ВА́КСМАН Ісак Фёдаравіч (25.7.1922, г.п. Краснаполле Магілёўскай вобл. — 19.12.1943, Герой Сав. Саюза (1944). Вучыўся ў Днепрапятроўскім трансп. ін-це (1938—40). У Чырв. Арміі з 1941. У Вял. Айч. вайну з 1942 удзельнік баёў пад Сталінградам, на Доне, Дняпры, Северскім Данцы. 26.11.1943 батарэя пад камандаваннем ст. лейт. Ваксмана пры фарсіраванні Дняпра каля Запарожжа пад агнём ворага падавіла 15 агнявых пунктаў, адбіла 10 контратак. Загінуў у баі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАСЕ́ВІЧ Іван Іванавіч
(18.8.1909, в. Ціхны Бярозаўскага р-на Брэсцкай вобл. — 29.9.1941),
Герой Сав. Саюза (1940). Скончыў школу ваен. пілотаў (1932), у 1940 вучыўся на Вышэйшых курсах удасканалення каманднага складу ВПСВМФ. У Чырв. Арміі з 1931. Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40, зрабіў 69 баявых вылетаў, збіў 4 самалёты, знішчыў 7 агнявых пунктаў ворага і інш. У Вял. Айч. вайну ваяваў пад Ленінградам. Загінуў пры выкананні баявога задання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРО́ДНА»,
гасцініца ў Гродне. Пабудавана ў 1985 (арх. Ю.Патапаў, У.Папоў, У.Еўдакімаў, Ю.Раманаў). Разлічана на 500 месцаў. Сілуэт ступеньчатага 16-павярховага будынка актыўна ўспрымаецца з розных пунктаў горада. Жылы корпус складанай канфігурацыі і злучаны з ім будынак кінатэатра «Кастрычнік» утвараюць адзіны комплекс, кампазіцыя якога засн. на кантрасце вышыннай жылой часткі і гарызантальнай пластыкі вынесенага 2-павярховага аб’ёму і будынка кінатэатра. Жылыя нумары размешчаны вакол цэнтр. восі будынка — лесвічна-ліфтавага ядра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАГО́ЙСКІ БОЙ 1942,
бой партыз брыгады «Штурмавая» (камандзір Б.М.Лунін) па разгроме фаш. гарнізона (каля 240 гітлераўцаў) у г. Лагойск Мінскай вобл. ў ноч на 23 снеж. ў Вял.Айч. вайну. Напярэдадні аперацыі лагойскія падпольшчыкі склалі схему ўмацаванняў ворага, перадалі партызанам звесткі пра размяшчэнне яго агнявых пунктаў і пастоў аховы. У выніку 3-гадзіннага бою партызаны разграмілі памяшканні паліцэйскай управы, жандармерыі і камендатуры, спалілі склады з харчаваннем і фуражом, захапілі вял. трафеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРХІМЕ́ДАВА СПІРА́ЛЬ,
крывая, якую апісвае пункт пры руху з пастаяннай скорасцю па прамой, што раўнамерна паварочваецца ў плоскасці вакол аднаго са сваіх пунктаў. Названа ў гонар Архімеда. Калі пункт О лічыць полюсам, а прамую з выбраным на ёй напрамкам за палярную вось, то ўраўненне Архімедава спіраль ў палярных каардынатах: ρ=αφ, дзе α = V/ω (V — лінейная, ω — вуглавая скорасці). Архімедава спіраль мае 2 галіны: суцэльную ( φ > 0 ) і штрыхавую ( φ < 0 ).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВА́ЙНРУБ Яўсей Рыгоравіч
(н. 2.5.1910, г. Барысаў),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Маскоўскі індустр.ін-т (1931), курсы ваен. перакладчыкаў (1937), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1941). У Чырв. Арміі з 1931. У Вял. Айч. вайну удзельнік абароны Беларусі, баёў пад Смаленскам, Масквой, Тулай, Арлом, вызвалення Беларусі. Танк. брыгада пад камандаваннем палк. Ввйнруб вызначылася ў Вісла-Одэрскай аперацыі, вызваліла больш за 400 нас.пунктаў Польшчы, адна з першых уварвалася ў Берлін. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУЧЫ́НСКІ Міхаіл Іванавіч
(н. 23.12.1911, в. Прысна Магілёўскага р-на),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў лётную школу (1934). У Чырв. Арміі з 1932. У Вял.Айч. вайну з 1943 на Варонежскім, Бранскім, Цэнтр., Бел., 1-м Бел. франтах. Удзельнік вызвалення Гомеля, Жлобіна, Бабруйска, Слуцка. За гады вайны зрабіў 210 баявых вылетаў, да жн. 1944 збіў 7 самалётаў, знішчыў 2 танкі, 6 гармат, 11 зенітных пунктаў, 52 аўтамашыны, 2 склады з боепрыпасамі ворага.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРУЙ Фёдар Піліпавіч
(2.10.1907, в. Іванскія Агароднікі Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 17.1.1982),
Герой Сав. Саюза (1943). Скончыў вышэйшыя афіцэрскія курсы «Выстрал» (1942). У Чырв. Арміі з 1929. З вер. 1942 на Варонежскім, 1-м Укр. франтах. Удзельнік баёў на Курскай дузе. Камандзір батальёна маёр Бруй вызначыўся пры вызваленні Украіны: 25—28.9.1943 батальён пад яго камандаваннем на падыходзе да Кіева вызваліў некалькі нас.пунктаў, фарсіраваў Дняпро, на плацдарме адбіў 10 контратак ворага. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯГО́МЛЬСКІ РАЁН.
Існаваў у БССР у 1924—60. Утвораны 17.7.1924. Цэнтр раёна г.п.Бягомль. Пл. каля 1,4 тыс.км², нас. 28 265 чал. (на 1.1.1925), 296 нас.пунктаў. Падзяляўся на 9 сельсаветаў: Бягомльскі, Бярэзінскі, Бярозкаўскі, Вітуніцкі, Восаўскі, Глінскі, Домжарыцы, Кадлубішчанскі, Нядальскі. Уваходзіў у Барысаўскую, у 1927—30 у Мінскую, з 1935 у Лепельскую акругі, з 1938 у Мінскай вобл. У сувязі з узбуйненнем раёнаў 20.1.1960 Бягомльскі раён скасаваны, яго тэр. перададзена ў Докшыцкі, Барысаўскі і Лепельскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ТАВАРЫ́СТВА АХО́ВЫ ПРЫРО́ДЫ,
добраахвотная грамадская арг-цыя. Засн. ў 1962. Аснова т-ва — пярвічныя арганізацыі, якія аб’ядноўваюць каля 3 млн. членаў (1995). Задачы т-ва: прапаганда ведаў аб прыродзе і яе ахове, далучэнне грамадзян да актыўнай дзейнасці па ахове прыроды, павелічэнні яе багаццяў, азеляненні нас.пунктаў, выхаванне экалагічнай свядомасці, беражлівых адносін і любві да прыроды і да роднага краю. Далучаецца да сусв. арг-цыі па ахове навакольнага асяроддзя «Грынпіс», супрацоўнічае з Беларускім «Фондам Сораса». Друкаваны орган — час.«Родная прырода».