бел. вучоны ў галіне хім. тэхналогіі цвёрдага паліва. Д-ртэхн.н. (1987). Скончыла БПІ (1955). З 1962 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі Нац.АН (у 1975—95 заг. лабараторыі). Навук. працы па хіміі арган. кампанентаў торфу, бурага вугалю, сапрапеляў і расл. адходаў, распрацоўцы тэхналогій атрымання з іх біялагічна актыўных прэпаратаў для раслінаводства, кармавых дабавак для жывёлагадоўлі.
Тв.:
Торф в биотехнологии. Мн., 1987;
Гуминовые вещества в биосфере. М., 1993 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРААМІНАБЕНЗО́ЙНАЯ КІСЛАТА́, вітамін H1,
роставы фактар многіх мікраарганізмаў, у т. л. насельнікаў кішэчніка жывёл і чалавека, якія сінтэзуюць з яе фоліевую кіслату.
Бясколернае крышт. рэчыва, дрэнна раствараецца ў вадзе, добра ў спірце. Спрыяе сінтэзу РНК і ДНК, уплывае на абмен некат. біягенных амінаў. Антымікробнае ўздзеянне сульфаніламідных прэпаратаў заснавана на іх здольнасці (з-за структурнага падабенства з П.к.) парушаць сінтэз фоліевай к-ты. Этылавы (анестэзін) і дыэтыламінаэтылавы (навакаін) эфіры П.к. выкарыстоўваюць у медыцыне. На П.к. багатыя печань, ныркі, сэрца, дрожджы.
найважнейшая з кетакіслот, CH3COCOOH. Ёсць у клетках усіх жывых арганізмаў, з’яўляецца найважнейшым прамежкавым прадуктам у абмене рэчываў (гл.Трыкарбонавых кіслот цыкл). У біяхім. л-ры П.к. наз. піруватам, а яе солі — піруватамі.
Бясколерная вадкасць з рэзкім пахам, tпл 13,6 °C, кіпіць з раскладаннем (tкіп 165 °C), шчыльн. 1270 кг/м³. Адзін са спосабаў атрымання — перагонка віннай к-ты ў прысутнасці гідрасульфату калію. Выкарыстоўваюць у вытв-сці лек.прэпаратаў (напр., цынхафену, ці атафану, для лячэння падагры).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯТЭХНАЛО́ГІЯ (ад бія... + тэхналогія),
сукупнасць метадаў і прыёмаў атрымання карысных прадуктаў з дапамогай біял. агентаў. Выкарыстоўваецца ў вытв-сці біялагічна актыўных рэчываў, прэпаратаў для аховы раслін ад шкоднікаў і хвароб, у біялагічнай ачыстцы сцёкавых водаў (біяфільтры) і інш. Аснова біятэхналогіі — дасягненні біяфізікі, біяхіміі, мікрабіялогіі, малекулярнай біялогіі, генетыкі і інш. Уключае таксама навукова-тэарэт. абгрунтаванне такіх метадаў і прыёмаў і ў гэтым плане можа разглядацца як адзін з практычна значных кірункаў біял. навукі, звязаны адначасова з вырашэннем мед., с.-г. і інш. праблем (фармацэўт. прам-сць, мікрабіял. сінтэз, інтэнсіўная жывёлагадоўля і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯКАТА́ЛІЗ (ад бія... + каталіз),
ферментатыўны каталіз, працэс змянення скорасці або ўзбуджэння біяхім. рэакцый біякаталізатарамі (ферментамі) у жывых арганізмах ці ў эксперыменце. Характарызуецца кінетычнымі параметрамі, якія апісваюцца ўраўненнем Міхаэліса-Ментэн, найб. важны — канстанта Міхаэліса (Км), што паказвае канцэнтрацыю субстрату, пры якой скорасць рэакцыі складае палавіну максімальнай. Кантроль за біякаталізам вядзецца пры дапамозе спец. біяхім. і генет. механізмаў, што рэгулююць лакалізацыю, колькасць і каталітычную актыўнасць ферментаў. З выкарыстаннем біякаталізу ажыццяўляецца вытв-сць шэрагу лек.прэпаратаў, прадуктаў мікрабіял. сінтэзу, ён ляжыць у аснове многіх біятэхнал. працэсаў.
расійскі фізікахімік. Акад.Рас.АН (1943), Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1921), у ім і працаваў. У 1932—55 у Ваен. акадэміі хім. абароны, з 1946 у Ін-це фіз. хіміі Рас.АН. Навук. працы па фіз. хіміі паверхневых з’яў, тэорыі і тэхналогіі сарбцыйных працэсаў. Распрацаваў метады атрымання высокаэфектыўных прэпаратаў актываванага вугалю і адсарбентаў з зададзенымі параметрамі сітаватасці. Стварыў агульную тэорыю дынамікі сорбцыі і класіфікацыю структурных тыпаў паглынальнікаў. Дзярж. прэмія СССР 1942, 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАСТРАСКАПІ́Я (ад гастра... + ...скапія),
метад даследавання ўнутр. паверхні страўніка пры дапамозе спец. прыбора — гастраскопа; разнавіднасць эндаскапіі. Гастраскоп — гібкая трубка, унутры якой — аптычная сістэма са шматлікіх кароткафокусных лінзаў і эл. лямпачка. Гастраскапію робяць для дыягностыкі хвароб страўніка (пухліны, язвы, гастрыты), кантролю за дынамікай працэсу, дэталёвага вывучэння слізістай абалонкі. Пры гастраскапіі магчымы дадатковыя маніпуляцыі: дыягнастычныя (біяпсія слізістай абалонкі з гісталагічным і гістахім. даследаваннем, фатаграфаванне ўнутр. паверхні страўніка) і лек. (выцягванне іншародных цел, выдаленне ці дыятэрмакаагуляцыя пухлін, паліпаў, спыненне крывацёку, у т. л. з дапамогай лазера, увядзенне ў страўнік лек.прэпаратаў і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗВЕРАБО́ЙНЫ ПРО́МЫСЕЛ,
здабыча марскіх звяроў (цюленяў, нерпы, марскога коціка і інш.). Прадукцыя — футравая і гарбарная сыравіна, мяса (на корм пушным звярам), цюленевы тлушч, унутраныя органы (печань, эндакрынныя залозы і інш.) для вытворчасці вітамінаў і некаторых фармакалагічных прэпаратаў. Промысел цюленяў вядуць Расія ў Белым, Грэнландскім, Ахоцкім, Берынгавым і Каспійскім м., Нарвегія — у раёне Ньюфаўндленда і Грэнландскім м., Канада — у раёне Ньюфаўндленда, Данія — у раёне Грэнландыі. Промысел марскога коціка ЗША вядзе на лежбішчах в-ва Прыбылова, Расія — на а-вах Камандорскіх, Цюленевых, Сахалін. Кітабойны промысел з 1989 забаронены Міжнар. кітабойнай камісіяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАРКАТЫ́ЧНЫЯ РАСЛІ́НЫ,
група раслін, якія маюць рэчывы, здольныя ўзбуджаць ці прыгнечваць цэнтр.нерв. сістэму. Да Н.р. належаць пераважна вышэйшыя расліны, з ніжэйшых — некат. грыбы (напр., мухаморы). Найб. пашыраны ў тропіках Паўд. і Паўн. Амерыкі, Цэнтр. Азіі. Асн. Н.р.: мак снатворны, каноплі індыйскія, какаінавы куст, гармала звычайная, эхінакактус, блёкат чорны, тытунь і інш. Звычайна ядавітыя, маюць у сабе дзеючыя рэчывы (пераважна алкалоіды), якія валодаюць лек. ўласцівасцямі і выкарыстоўваюцца ў медыцыне, часцей як абязбольвальныя. Пры сістэм. ужыванні прэпаратаў з Н.р. развіваецца залежнасць ад іх — наркаманія. Гл. таксама Лекавыя расліны і Ядавітыя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКА́НДРАЎ (Віталь Мікалаевіч) (н. 4.8.1949, г. Ліда Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі. Д-рбіял.н. (1989), праф. (1995). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1971). З 1975 у Бел.НДІ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, адначасова з 1998 у Ін-це фізіялогіі Нац.АН Беларусі (заг. лабараторыі). Навук. працы па энзімалогіі, фіз. хіміі бялкоў, біятэхналогіі тромбалітычных прэпаратаў.
Тв.:
Структурная организация молекулы стрептокиназы // Биоорганич. химия. 1994. Т. 20, № 2;
On the plasminogen-activating function of streptokinase // The International journal of biochemistry. 1992. Vol. 24, № 1.