БІО́ ((Biot) Жан Батыст) (21.4.1774, Парыж — 3.2.1862),
французскі фізік. Чл.ПарыжскайАН (1803), Лонданскага каралеўскага т-ва (1815), Пецярбургскай АН (1819). Скончыў політэхн. школу ў Парыжы (1797). Праф. з 1800 Калеж дэ Франс, у 1808—49 Парыжскага ун-та. Навук. працы па электрамагнетызме, оптыцы і акустыцы. Адкрыў (1815) закон вярчэння плоскасці палярызацыі (закон Біо), разам з Ф.Саварам вызначыў індукцыю магн. поля, створанага эл. токам (гл.Біо-Савара закон).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНКА́Н (ад франц. cancan літар. шум, гам),
французскі танец алжырскага паходжання, род кантрданса (наз. таксама парыжскай кадрыляй). Паявіўся ў 17 ст. ў Парыжы як прыдворны бальны танец спакойнага, плаўнага характару. З 1830-х г. фрывольны, з характэрным высокім ускідваннем нагі; у такім выглядзе трапіў на эстраду (у кафэшантаны, вар’етэ і інш.). Муз. памер 2/4. Тэмп энергічны, рухавы. Шырока выкарыстоўваўся ў франц. класічнай аперэце (найб. у творах Ж.Афенбаха).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАВЕРА́Н,
(Laveran) Шарль Луі Альфонс (18.6.1845, Парыж — 18.5.1922), французскі ўрач, пратыстолаг і эпідэміёлаг. Чл.ПарыжскайАН (1901), Франц.мед. акадэміі (1893), замежны чл. Лонданскага каралеўскага т-ва. Скончыў Страсбурскі ун-т (1867). З 1884 праф.Ваен.-мед. школы ў Валь-дэ-Грас, з 1897 у Пастэраўскім ін-це ў Парыжы (з 1907 заг. лабараторыі трапічных хвароб). Навук. працы па вывучэнні малярыі, лейшманіёзу, трыпанасамозу, спірылёзу. Адкрыў узбуджальніка малярыі. Нобелеўская прэмія 1907.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАМА́РК (Lamarck) Жан Батыст Антуан П’ер дэ Манэ
(de Monet; 1.8.1744, Базантэн, Францыя — 18.12.1829),
французскі прыродазнавец, стваральнік цэласнай тэорыі развіцця жывога свету (гл.Ламаркізм). Чл.ПарыжскайАН (1783). У 1772—76 у Вышэйшай мед. школе ў Парыжы. Праф. Музея прыродазнаўчай гісторыі. Навук. працы па эвалюцыі жывога свету, распрацоўцы класіфікацыі і сістэматыкі раслін, палеанталогіі, зоапсіхалогіі. Увёў падзел жывёл на пазваночных і беспазваночных, тэрмін «біялогія», апісаў шмат відаў выкапнёвых і сучасных арганізмаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАМЫСЛО́ВАЯ ЎЛА́СНАСЦЬ,
тэрмін, характэрны для заканадаўства шэрагу краін і міжнар. пагадненняў Уключае правы на вынаходствы, прамысл. ўзоры, таварныя знакі, знакі абслугоўвання, фірменныя найменні і ўказанні паходжання або наймення месца паходжання тавару, а таксама правы, што тычацца абароны супраць нядобрасумленнай канкурэнцыі. Міжнар. прававая ахова П.у. ажыццяўляецца шляхам замежнага патэнтавання па ўстаноўленых нормах, гал. з якіх замацаваны ў Парыжскай канвенцыі па ахове П.у. 1883 (з папраўкамі 1900, 1911, 1925, 1934, 1958, 1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНДО́МСКАЯ КАЛО́НА,
манумент на Вандомскай плошчы Парыжа. Пастаўлена ў 1806—10 (арх. Ж.Гандуэн і Ж.Б.Лепер) у гонар перамог Напалеона I. Вышыня 43,5 м. Выканана з бронзы непрыяцельскіх гармат і ўвенчана статуяй імператара па праекце А.Д.Шадэ. У 1814 статуя заменена выявай лілеі, у 1833 адноўлена. У 1863 заменена новай статуяй Напалеона ў адзенні рым. цэзара. Паводле дэкрэта Парыжскай Камуны ў 1871 разбурана як сімвал мілітарызму і захопніцкіх войнаў. Адноўлена ў 1875.
французскі фізік і інжынер. Чл.ПарыжскайАН (1836). Вучыўся ў Політэхн. школе, дзе і працаваў з 1816 (з 1838 дырэктар). Навук. працы па механіцы. Незалежна ад інш. увёў паняцце работы і сфармуляваў тэарэму аб кінетычнай энергіі (1826). Пры даследаванні складанага руху цела (1829) выявіў наяўнасць Карыяліса сілы і Карыяліса паскарэння, на аснове чаго пабудаваў тэорыю адноснага руху (1831—35). Яго даследаванні спрыялі стварэнню дынамікі машын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТАНЫ́НА ((Castagnino) Хуан Карлас) (18.11.1908, г. Мар-дэль-Плата, Аргенціна — 21.4.1972),
аргенцінскі мастак; прадстаўнік аргенцінскага «новага рэалізму». Вучыўся ў Вышэйшай нац.маст. школе ў Буэнас-Айрэсе (1929—34). У 1938—40 працаваў у Італіі, Францыі, Іспаніі. Майстар манум. жывапісу, станковай карціны і графікі. Сярод твораў: «Жанчына з Пармы» (1944), «Чалавек з ракі» (1948), «Селянін» (1951); размалёўкі «Чалавек — Космас — Надзея» (1959) у «Парыжскай галерэі», «Вуліца прачынаецца» (1961) у галерэі «Абеліск» у Буэнас-Айрэсе і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАСТЛЕ́Р ((Kastler) Альфрэд) (3.5.1902, г. Гебвілер, Францыя — 7.1.1984),
французскі фізік. Чл.ПарыжскайАН (1964). Скончыў Вышэйшую нармальную школу ў Парыжы (1926). У 1931—41 ва ун-тах Бардо і Клермон-Ферана, у 1941—68 у Вышэйшай нармальнай школе. Навук. працы па оптыцы, атамнай спектраскапіі і квантавай электроніцы. Даследаваў (разам з інш.) узбуджаныя станы атамаў, адкрыў метад аптычнай пампоўкі (1952). Працы К. ляглі ў аснову стварэння мазераў і лазераў. Нобелеўская прэмія 1966.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЮЎЕ́ ((Cuvier) Жорж) (23.8.1769, г. Манбельяр, Францыя — 13.5.1832),
французскі прыродазнавец. Чл.ПарыжскайАН (1795), Франц. акадэміі (1818). Скончыў Каралінскую акадэмію ў Штутгарце (1788). Навук. працы па параўнальнай анатоміі, палеанталогіі, сістэматыцы жывёл, гісторыі прыродазнаўчых навук. Вызначыў прынцып карэляцыі органаў, на яго аснове распрацаваў метад рэканструкцыі выкапнёвых жывёл. Прапанаваў метад вызначэння ўзросту геал. пластоў Зямлі па выкапнёвых рэштках арганізмаў і наадварот. Адмоўна ставіўся да эвалюц. ідэі ў біялогіі, прытрымліваўся поглядаў нязменнасці відаў. Прапанаваў катастроф тэорыю.