БРАЎКО́ВІЧ (Фадзей Аляксеевіч) (1894, в. Слабодка Шклоўскага р-на Магілёўскай вобл. — ?),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Скончыў Аршанскае гар. вучылішча. З 1915 у арміі, з 1918 у Чырв. Арміі. Удзельнік Кастр. Рэвалюцыі 1917, 1-й сусв. і грамадз. войнаў. У 1918—27 на ваен., парт. і сав. рабоце ў Рагачоўскім пав., нарком фінансаў БССР, старшыня Полацкага акр.к-таКП(б)Б. З 1927 пастаянны прадстаўнік урада БССР пры СНКСССР у Маскве, з 1928 саветнік паўпрэдства СССР у Варшаве. З 1933 дырэктар Белдзяржвыдавецтва ў Мінску, потым на гасп. рабоце. Чл.ЦККП(б)Б і ЦВКБССР у 1924—35. У 1936 рэпрэсіраваны, засуджаны на 10 гадоў зняволення ў папраўча-працоўны лагер, дзе і памёр. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГНІЛЯКЕ́ВІЧ (Міхаіл Паўлавіч) (6.2.1887, в. Асташына Навагрудскага р-на Гродзенскай вобл. — 11.8.1945),
дзяржаўны дзеяч БССР. У 1907—14 працаваў на з-дах Пецярбурга. За ўдзел у рэв. руху быў зняволены. З 1914 у арміі. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917, адзін з арганізатараў Чырв. гвардыі ў Петраградзе. Удзельнічаў у баях супраць Каледзіна. З 1919 на парт. і прафс. рабоце ў БССР. З мая 1929 нарком працы БССР, у сак. 1931 — вер. 1933 сакратар ЦВКБССР. З 1933 на парт. і прафс. рабоце ў РСФСР. Чл.ЦККП(б)Б у 1924—27, 1930—32, чл.ЦКККП(б)Б у 1927—30, 1932—33 і яе Прэзідыума ў 1929—30, 1932—33. Чл.ЦВКБССР у 1922—33 і яго Прэзідыума ў 1933—33.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ ДЫК ТХО (Le Duc Tho; 14.10.1911, прав. Нам Ха, В’етнам — 13.10.1990),
в’етнамскі паліт. і дзярж. дзеяч, адзін з заснавальнікаў Камуніст. партыі Індакітая (КПІК, 1930), удзельнік В’етміня. У 1930—36 і 1941—45 знаходзіўся ў зняволенні ў франц. турме. З 1945 чл.ЦК і Пастаяннага к-та КПІК. У 1948—55 на парт. рабоце на Пд В’етнама. З 1955 чл. палітбюро ЦК Партыі працоўных В’етнама (потым Камуніст. партыя В’етнама), у час в’етн. вайны 1964—73 адказваў за палітыку партыі ў Паўд. В’етнаме. З 1968 фактычны кіраўнік дэлегацыі Дэмакр. Рэспублікі В’етнам на парыжскіх перагаворах, у выніку якіх падпісана Парыжскае пагадненне 1973. У 1986 пакінуў усе парт. і дзярж. пасады. Нобелеўская прэмія міру 1973 (разам з Г.Кісінджэрам), адмовіўся ад яе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗНЯКО́Ў (Іван Барысавіч) (1.7.1902, в. Хутаранка Гомельскага р-на — 5.10.1997),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў патрыят. падполля і партыз. руху на тэр. Віцебскай вобл. ў Вял.Айч. вайну. Скончыў Вышэйшую школу парт. арганізатараў пры ЦКВКП(б) (1940). З 1931 на парт. рабоце, з 1940 1-ы сакратар Гродзенскага гаркома КП(б)Б. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Зах., Цэнтр., Бранскім і Калінінскім франтах, з ліст. 1942 сакратар Віцебскага падп. абкома КП(б)Б. Пасля вайны сакратар Віцебскага абкома, Аршанскага, Віцебскага гаркомаў КПБ. У 1960—71 у апараце ЦККПБ. Чл.ЦККПБ у 1940—60. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1940—63. Адзін з аўтараў кн. «Без лініі фронту» (2-е выд., 1979).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРБУ́З (Сцяпан Кузьміч) (парт.псеўд.Паддубны; 28.12.1894, в. Касцюкі Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 27.8.1944),
дзеяч рэв. руху ў Зах. Беларусі. Скончыў БДУ (1925). З 1916 у арміі, потым настаўнік на Случчыне, Бабруйшчыне. Са студз. 1919 у Чырв. Арміі на Зах. фронце. У 1921—24 ва ўстановах Наркамасветы БССР, кіраўнік спраў ЦБ, ЦККП(б)Б, пазней заг. аргаддзела Полацкага, сакратар Калінінскага акр. к-таў КП(б)Б, у апараце ЦККП(б)Б. У сак. 1928 — снеж. 1929 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі, чл.ЦККПЗБ, чл. Сакратарыята ЦК КПП. З 1930 у Маскве ў Камуніст. ін-це журналістыкі, потым на парт. і гасп. рабоце. Чл.ЦККП(б)Б у 1927—28. Чл.ЦВКБССР у 1927. У 1939 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́НЕК (Казімір Францавіч) (5.2.1895, в. Радашавічы Серадзскага ваяв., Польшча — лют. 1938),
дзяржаўны дзеяч БССР. У рэв. руху з 1912. З 1914 працаваў на заводах Украіны. Удзельнік Кастр. рэвалюцыі 1917 у Маскве. Са снеж. 1918 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі на Беларусі. У 1920—23 на парт. і сав. рабоце ў Магілёве, Гомелі, Барысаве. У час парт. чысткі (1921) абвінавачаны ў пралет. ненадзейнасці — «нацыяналістычных, сялянскіх ухілах», пазней — у шпіянажы. Нарком працы (1927—29), гандлю (1929—30), земляробства (1933—37) БССР, нам. старшыні СНКБССР (1930—34). Чл.ЦК з 1927 і Бюро ЦККП(б)Б з 1930. Чл.ЦВКБССР з 1924 і яго Прэзідыума з 1931. Чл.ЦВКСССР з 1931. 9.5.1937 арыштаваны органамі НКУС, 21.10.1937 прыгавораны да расстрэлу. Расстраляны ў Мінску. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛЕ́ЖСКІ (Уладзімір Мікалаевіч) (19.9.1880, с. Ачы, Татарстан — 2.2.1957),
рэвалюцыянер, адзін з кіраўнікоў рэв. руху на Палессі. З 1900 вёў парт. дзейнасць у Казані, Ніжнім Ноўгарадзе, Астрахані, Царыцыне, Кіеве і інш. У 1910—12 у Навазыбкаве і Гомелі кіраваў экспедыцыяй у Расію з-за мяжы нелегальнай парт. л-ры. Удзельнічаў у аднаўленні дзейнасці і быў чл.Палескага камітэта РСДРП(б). У 1902—04, 1913—15, 1916—17 у турмах і ссылках. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл.Рус. бюро ЦК і Выканаўчай камісіі Пецярб.к-таРСДРП(б). Дэлегат VII (Красавіцкай) канферэнцыі і VI з’езда РСДРП(б). У дні Кастр. рэвалюцыі камісар Петраградскага ВРК, потым чл. калегіі Наркамата і нам. наркома пошт і тэлеграфаў. З 1918 у Чырв. Арміі. З 1922 на навук і пед. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯЛЕ́ВІЧ Г. (сапр.Калмансон Лабары Гілелевіч; 30.9.1901, г. Магілёў — 1937),
гісторык, паэт, крытык. У гады рэвалюцыі і грамадз. вайны на парт. рабоце. У 1917 друкаваў вершы ў магілёўскай газ. «Молот». Аўтар нарысаў па гісторыі рэв. руху і грамадз. вайны ў Беларусі. У 1920—30 апублікаваў прысвечаныя рэвалюцыі зб. вершаў. «Набат» (1921), «У Смольным» (1925) і паэму «Голад» (1921) і інш. Адзін з праваднікоў вульгарнай вузкакласавай парт. крытыкі, для чаго выкарыстоўваў свае пасады рэдактара час. «На посту» і кіраўніка ВАПП. У 1937 арыштаваны як трацкіст, расстраляны. Рэабілітаваны пасмяротна.
Тв.:
Стрекопытовщина: Страничка из истории контррев. выступлений в годы гражданской войны. 2 изд. М.;
Пб., 1923;
Клинок и книга: Памяти Дмитрия Фурманова. М.; Л., 1926;
Воинствующий идеализм на фронте литературоведения // Вестн. Ком. Академии. 1927. Кн. 22.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЗМІТРУ́К (Праскоўя Фёдараўна) (15.10.1899, в. Ліскі Камянецкага р-на Брэсцкай вобл. — 22.12.1978),
удзельніца рэв. руху ў Зах. Беларусі. У 1-ю сусв. вайну ў бежанцах у Арэхава-Зуеве. Чл.КПЗБ з 1924. У 1926—33 сакратар Гродзенскага акругкома КПЗБ, працавала ў Пінскім, Баранавіцкім, Беластоцкім, Брэсцкім, Віленскім і Кракаўскім акругкомах КПЗБ (парт.псеўд.Маруся, Надзя, Вера, Галубок і інш.). У 1925—26 вучылася ў школе парт. работнікаў Прадстаўніцтва ЦК КПЗБ пры ЦККП(б)Б у Мінску, у 1929—31 — у Камуніст. ун-це нац. меншасцей імя Ю.Ю.Мархлеўскага ў Маскве. У 1933 арыштавана польск. ўладамі і асуджана на 10 гадоў турмы. Дэп.Нар. сходу Зах. Беларусі (28—30.10.1939, Беласток). У 1939—41 і 1945—55 на сав. рабоце ў Камянецкім р-не Брэсцкай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́СЛАЎСКАЕ ПАТРЫЯТЫ́ЧНАЕ ПАДПО́ЛЛЕў Вялікую Айчынную вайну.
Дзейнічала з вер. 1942 да ліп. 1944 у Браславе; налічвала 13 чал. Арганізатары і кіраўнікі А.А.Васілеўскі і Э.А.Ціранаў. Падпольшчыкі вялі антыфаш. прапаганду, здабывалі для партызан дакументы, разведданыя пра варожыя гарнізоны, зброю, боепрыпасы, медыкаменты, выратавалі 150 сав. і парт. работнікаў і ваеннапалонных; трымалі сувязь з Азяраўскім камсамольска-маладзёжным падполлем.