ЖДА́НАЎ (Андрэй Аляксандравіч) (26.2.1896, г. Марыупаль, Украіна — 31.8.1948),

савецкі дзярж. і парт. дзеяч. Удзельнік рэв. руху з 1912, чл. Цвярскога к-та РСДРП(б) з 1916. У 1917 на вайск. службе, вёў рэв. прапаганду сярод салдат. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. палкавога к-та, старшыня Шадрынскага к-та РСДРП(б). У 1918—20 на паліт. рабоце ў Чырв. Арміі на Урале і ў Цверы, рэдактар газ. «Тверская правда». З 1922 на сав. і парт. рабоце. У 1934—48 сакратар ЦК, адначасова ў 1934—44 1-ы сакратар Ленінградскага абкома і гаркома ВКП(б). У Вял. Айч. вайну чл. Ваен. савета Ленінградскага фронту, генерал-палкоўнік (1944). Адна з прыбліжаных да І.В.Сталіна асоб.

т. 6, с. 431

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)