адлёт з вулля маткі з часткай пчол для ўтварэння новай сям’і; прыроднае размнажэнне пчаліных сем’яў. Бывае ў 1-й пал. лета (на Беларусі ў 1-й пал.чэрв.), калі пчаліная сям’я мае вял. колькасць расплоду і лішак рабочых пчол.
Перад Р. пчаліная сям’я будуе матачнікі для маладых матак, пчолы-разведчыкі знаходзяць новае жыллё. У гэты час яйцаноскасць і маса маткі значна зніжаецца, памяншаецца аб’ём яе яечнікаў, выпростваюцца паветраныя мяшкі ў брушку. і яна набывае здольнасць да палёту. Пры Р. з вулля вылятаюць пчолы з маткай, «прышчэпліваюцца» (збіваюцца ў кучу) на галінцы дрэва, потым пералятаюць і робяць новае гняздо. Ад адной пчалінай сям’і можа аддзяліцца некалькі раёў. У штучных умовах аддзяляюць ч. пчалінай сям’і і падсаджваюць да іх плодную матку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́БЕРТ БРУС, Роберт I Брус (Robert Bruce; 11.7.1274—7.6.1329),
кароль Шатландыі [1306—29]. Узначаліў барацьбу шатл. народа за незалежнасць ад Англіі. У 1314 у бітве пры Банакберне разграміў англ. армію, у 1322 адбіў новае ўварванне англічан у Шатландыю і заключыў перамір’е з Англіяй. У 1328 дамогся ад Англіі прызнання незалежнасці Шатландыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́ЛЬНЯ,
рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 30 км. Пл. вадазбору 170 км². Пачынаецца з балота паміж в. Чэрнін і в.Новае Жыццё Краснапольскага р-на. Даліна пераважна трапецападобная, шыр. 250—500 м. Пойма перарывістая. Рэчышча каналізаванае ад вытоку на працягу амаль 6 км, далей — звілістае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НОВАПАЛЕ́СКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА У Лельчыцкім р-не Гомельскай вобл. каля в.Новае Палессе. Створана ў 1986. Пл. 0,7 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 600 м, найб.глыб. 4,5 м, аб’ём вады 2,2 млн.м³. Наліўное. Напаўняецца вадой з р. Каросцінка. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 2,1 м. Выкарыстоўваецца для арашэння с.-г. угоддзяў, рыбагадоўлі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗДЗЯ́ЦІЧЫ,
вёска ў Беларусі, у Барысаўскім р-не Мінскай вобл., за 2 км ад р. Бярэзіна. Цэнтр сельсавета і калгаса «Новае жыццё». За 42 км ад Барысава, 130 км ад Мінска, 30 км ад чыг. ст. Навасады. 1627 ж., 737 двароў (1994). Сярэдняя школа, клуб, б-ка, урачэбны ўчастак, аддз. сувязі, камбінат быт. абслугоўвання. Каля Аздзяцічаў — гарадзішча штрыхаванай керамікі культуры і курганныя могільнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНО́ШКІ,
вёска ў Беларусі, у Казлоўскім с/с Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. Цэнтр акц.т-ва «Новае жыццё». За 15 км на ПдЗ ад Нясвіжа, 140 км ад Мінска, 11 км ад чыг. ст. Пагарэльцы, 2 км ад шашы Нясвіж—Баранавічы. 968 ж., 330 двароў (1995). Сярэдняя і музычная школы, б-ка, Дом культуры, камбінат быт. абслугоўвання, аддз. сувязі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫНАХО́ДСТВА,
істотна новае, эфектыўнае вырашэнне тэхн. задач у матэрыяльнай вытв-сці, культуры, ахове здароўя, абароне краіны; творчае вырашэнне практычнай задачы тэхн. сродкамі. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь вынаходніцтва прызнаецца новым, калі яно не з’яўляецца часткай вядомага ўзроўню тэхнікі і прамыслова не выкарыстоўваецца. Аўтарам вынаходства прызнаецца асоба, творчай працай якой яно створана. Права на вынаходства ахоўваецца дзяржавай (гл.Вынаходніцкае права) і сведчыцца патэнтам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НЧАНКА (Мікола) (Мікалай Нічыпаравіч; н. 10.3.1942, в. Кавалёўка Клімавіцкага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. пісьменнік. Скончыў Жытомірскі пед.ін-т (1968) і Мінскую Вышэйшую парт. школу (1981). З 1969 (з перапынкам) працуе ў Клімавіцкай газ. «Новае жыццё» (з 1988 гал. рэдактар). Друкуецца з 1967. Аўтар зб-каў вершаў «Зялёны звон» (1971), «Давер» (1980), «Ліпацвет» (1993). Асн. іх тэмы — працоўныя будні сучасніка, прыгажосць роднага краю, духоўных памкненняў чалавека.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́СТРЫГ,
пастрыжэнне, хрысціянскі абрад прыняцця манаства. Суправаджаецца падстрыганнем святаром (у манастыры ігуменам) валасоў на галаве паслушніка ў знак пасвячэння яго Хрысту, ператварэння ў раба Божага. Сімвалізуе поўнае падначаленне чалавека царкве, манастырскаму статуту.
Пасля П. пасвячонаму даецца новае імя ў знак канчатковага адрачэння ад свецкага жыцця, ён апранаецца ў манаскае адзенне. У царк. жыцці П. мае мэтай падкрэсліць адрозненне асоб, якія добраахвотна далі зарок служэння Богу.
італьянскі балетмайстар, артыст, лібрэтыст і кампазітар. Адзін з заснавальнікаў дзейснага балета. Падзяляў балетныя жанры на 4 групы: гратэск, камічны, паўхарактарны і высокі. Важнейшае месца ў балеце адводзіў музыцы. На аснове камедый Мальера стварыў новае для муз.т-ра відовішча. Працаваў у Італіі, Германіі, Аўстрыі, у 1766—86 (з перапынкамі) у Пецярбургу і Маскве. Паставіў шэраг балетаў, у т. л. на ўласную музыку.