інстытут папярэдняй падрыхтоўкі і апрабавання прэтэндэнтаў на членства ў каталіцкім ордэне манаскім. Звычайна перыяд Н. працягваецца адзін год. Навіцый на працягу гэтага тэрміну павінен беспярэчна падначальвацца ордэнскаму кіраўніцтву, выконваць статут, насіць адпаведнае адзенне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРАСІМЕ́НКА Юрый Паўлавіч (9.11.1948, в. Даўгінава Вілейскага р-на Мінскай вобл. — 15.2.1997),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.маст.Ін-т (1977). Выкладаў у Маладзечанскім муз. вучылішчы імя К.Агінскага (з 1995). Працаваў у кніжнай, станковай і абстрактнай графіцы, у жанры партрэта. Выканаў ілюстрацыі да кніг «Маўчанне травы» В.Зуёнка (1980), «Выбранае» Я.Коласа (1981), «Казкі і краскі» В.Віткі (1983), «Знак бяды» В.Быкава (1984), да «Беларускага календара» на 1992 год; серыі станковых работ «Поры года», паводле паэмы Коласа «Новая зямля» (1977), «Мае сябры» (1979), «Здані» (1980), «Кампазіцыя» (1991); партрэты Я.Коласа (1972), аўтапартрэт (1978), «Ніна» (1979), «Марыся» (1980) і інш. Яго творы вылучаюцца кампазіцыйнай і прасторавай выразнасцю, філасафічнасцю.
Г.А.Фатыхава.
Ю.Герасіменка. Ілюстрацыя да «Беларускага календара» на 1992 год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБУ́Н,
статак коней ці вярблюдаў для ўтрымання на перыяд пасьбы ці круглы год (у гаспадарках табуннай конегадоўлі). У Т. аб’ядноўваюць жывёл аднаго ўзросту і полу, асобна кабыл, жарабцоў-вытворнікаў, маладняк.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́ЛІ́,
паўвостраў наУ Афрыкі. Пл. каля 750 тыс.км². Абмываецца наПн Адэнскім зал., наУ і ПдУ Індыйскім ак. Большая ч. паверхні — ступеньчатыя плато (выш. 1000—1500 м), наПн — горы (г. Шымбірыс, выш. 2416 м). Клімат субэкватарыяльны, наПн — трапічны, засушлівы, у цэнтр.ч. — пустынны. Ападкаў 250—500 мм за год. НаПнЗ ва ўзвышанай ч. колькасць ападкаў павялічваецца (больш за 1000 мм за год). Рэкі — пераважна часовыя патокі, акрамя рэк Джуба і Уэбі-Шабеле. У далінах рэк галерэйныя рэдкалессі, наўнутр. плато — тыповыя і апустыненыя саванны, а па схілах — лясы з дрэвападобных ядлоўцаў, на ўзбярэжжы акацыевыя паўпустыні. Качавая жывёлагадоўля, у аазісах вырошчваюць кукурузу, бананы, арахіс і інш.Натэр. паўвострава — дзяржавы Самалі, Джыбуці, усх. раёны Эфіопіі. Важнейшыя гарады і порты — Магадыша (Самалі), Джыбуці (Джыбуці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯРАВІЗА́ЦЫЯ НАСЕ́ННЯ,
перадпасяўное ўздзеянне нізкай дадатнай т-ры на насенне азімых культур; сельскагаспадарчы прыём. Праводзяць для паскарэння развіцця раслін і забеспячэння плоданашэння ў першы год вегетацыі пры веснавой сяўбе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЁКАВЫЯ ВО́ДЫ,
вадкія адходы, якія ўтвараюцца ў выніку антрапагеннай дзейнасці; адна з асн. крыніц забруджвання вод. Падзяляюцца накамунальныя (гаспадарча-бытавыя), вытворчыя (прамысл. прадпрыемстваў, у т. л. па перапрацоўцы с.-г. прадукцыі), жывёлагадоўчыя (сцёкі жывёлагадоўчых комплексаў і ферм), ліўневыя (дажджавыя і ад раставання снегу з забудаваных тэрыторый або палівання вуліц і зялёных насаджэнняў), мяшаныя (камунальныя, вытв. і інш. сцёкі, якія паступаюць у агульную сістэму каналізацыі). Ствараюць пагрозу для здароўя чалавека і навакольнага прыроднага асяроддзя. Ачыстка С.в. адбываецца наачышчальных збудаваннях (штучны спосаб) і цераз глебу і ваду на палях фільтрацыі і арашэння, біял. сажалках (натуральны спосаб). Нарматыўна-ачышчаныя С.в., якія адпавядаюць нормам якасці, могуць паўторна выкарыстоўвацца для водазабеспячэння. На Беларусі аб’ём С.в. у 1996—2000 складаў каля 1,2 км³/год, у т. л. нарматыўна-ачышчаных 0,9 км³/год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЫ́ ЛЕЎ (лац. Leo Minor),
сузор’е Паўн. паўшар’я неба. Найб. яркая зорка мае бляск 3,8 візуальнай зорнай велічыні. Натэр. Беларусі відаць круглы год (найлепш у студз.—сак.). Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФОНДАЁМІСТАСЦЬ,
паказчык, які характарызуе адносіны вартасці асноўных вытворчых фондаў да кошту валавой або таварнай прадукцыі, вырабленай на прадпрыемстве за год. Разлічваецца на адзінку прадукцыі ў натуральным ці вартасным выяўленні. Паказчык Ф. ў эканоміцы б.СССР дзейнічаў да 1990-х г.
Значная колькасць атм. ападкаў, невял. гадавыя амплітуды т-ры, лясы, балоты і лугі, рэкі і азёры спрыяюць павышанай вільготнасці паветра на Беларусі. У гадавым ходзе максімум пругкасці вадзяной пары прыпадае на ліпень — 14—15 гектапаскаляў (гПа), мінімум — на студзень — 3—4 гПа. Зімой, адпаведна размеркаванню т-ры, пругкасць павялічваецца з ПннаПд ад 3,5 гПа да 4 гПа, а летам — ад 14 гПа да 15,5 гПа. На марэнных узвышшах пругкасць вадзяной пары меншая на 0,5—1 гПа, чым на раўнінах. У сярэднім за годна ўсёй тэр. Беларусі адносная вільготнасць каля 80%, макс. ў снежні—студзені — каля 90%, мінім. ў маі—чэрвені — 65—70%. Павялічаная адносная вільготнасць (на 3—5%) каля вадаёмаў, на балотах, у лясах, на ўзвышшах. Улетку ўстанаўліваюцца сухія дні з адноснай вільготнасцю 30% і менш. Колькасць сухіх дзён у сярэднім складае 5—7 наПн і на ўзвышшах і 13—17 — наПдУ, а ў асобныя гады можа павялічвацца да 20—40. Больш за ўсё сухіх дзён назіраецца ў маі. Вільготных дзён з адноснай вільготнасцю 80% і больш за год налічваецца 136—145 наПн і У, 107—113 наПд і ПдЗ, а на ўзвышшах дасягае 152. Зімой вільготных дзён больш, чым улетку. У снежні колькасць вільготных дзён складае 23—27, у маі 2—4. Высокая адносная вільготнасць спрыяе ўтварэнню туманаў, якія часцей узнікаюць у замкнёных катлавінах, на балотах і азёрах. На Беларусі ад 35 да 100 дзён за год з туманамі; на Мінскім і Навагрудскім узв. 65—100 дзён. Найб. дзён з туманамі ў халодную пару года (кастрычнік—сакавік), 60—80% ад гадавой сумы. На Беларусі пахмурных дзён ад 135 наПдУ да 175 наПнЗ за год. Зімой верагоднасць пахмурнага стану неба 80—85%. У снежні ў сярэднім 21—23 дні без сонца. У цёплую пару года воблачнасць складае да 45—55%.
Беларусь размешчана ў зоне дастатковага ўвільгатнення. На яе тэр. ў сярэднім за год выпадае 600—700 мм і больш. Марэнныя ўзвышшы цэнтральнай Беларусі атрымліваюць 650—700 мм і больш. Макс. колькасць ападкаў характэрна для Навагрудскага ўзвышша — 769 мм за год. На нізінах выпадае 600—650 мм. У асобныя вільготныя ці засушлівыя гады адхіленні ад сярэдняй гадавой нормы складаюць 100—200 мм. Абсалютны максімум ападкаў адзначаны ў Васілевічах (1115 мм), абсалютны мінімум — у Брагіне (298 мм). На цёплы перыяд (красавік—кастрычнік) прыпадае каля 70% гадавой сумы ападкаў. У гадавым ходзе максімум ападкаў выпадае ў ліпені (75—95 мм), а мінімум — у лютым (30—40 мм). У цёплы перыяд ападкі маюць пераважна ліўневы характар і могуць перавышаць сярэднямесячнае значэнне ў 2—3 разы. Абсалютны максімум зарэгістраваны ў жніўні (329 мм, г. Пружаны). У асобныя гады летам ападкі могуць адсутнічаць на працягу цэлага месяца. Колькасць дзён з ападкамі паступова змяншаецца ад 193—195 наПнЗ і ўзвышшах да 145 наПдУ. У сярэднім кожны другі—трэці дзень бывае з ападкамі. Зрэдку за суткі можа выпасці 100% месячнай нормы ападкаў. Абсалютная макс. сутачная колькасць атм. вільгаці адзначана ў ліпені 1973 наст. Слаўнае Віцебскай вобл. (148 мм). У халодны перыяд (лістапад—сакавік) фарміруецца снегавое покрыва, якое ляжыць ад 75 дзён наПдЗ да 125 дзён наПнУ. Выпадзенне снегу адзначаецца ў кастрычніку—лістападзе. Устойлівае снегавое покрыва ўстанаўліваецца ў снежні. Разбурэнне снегавога покрыва назіраецца наПдЗ у пачатку, а наПнУ у канцы сакавіка. Сярэдняя макс. вышыня снегу павялічваецца ад 15 смнаПдЗ да 30 см і больш наПнУ. У цёплыя маласнежныя зімы вышыня снегу ў 2 разы меншая, а ў халодныя шматснежныя — большая. Запас вады ў снегавым покрыве (слой вады ў мм), складае 30—40 ммнаПдЗ і 80—100 ммнаУ і ПнУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)