ДЫ́НАС (ад назвы скалы Дынас ва Уэльсе, Вялікабрытанія),
адзін з вогнетрывалых матэрыялаў. Складаецца пераважна (не менш як 93%) з крэменязёму. Атрымліваецца з кварцавых парод на вапнавай або іншай звязцы абпальваннем пры высокіх т-рах. Вогнетрываласць 1680—1730 °C. Выкарыстоўваецца пры мураванні прамысл. печаў (мартэнаўскіх, коксавых, шклаварных і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНУЛЁМА (ад лац. granulum зярнятка + ...ома),
ачаговае разрастанне запаленчага паходжання клетак маладой злучальнай тканкі ў выглядзе невял. вузельчыка. Найчасцей бывае пры інфекц. працэсах (туберкулёз, сіфіліс, праказа, бруцэлёз, тулярэмія, актынамікоз), калагенавых хваробах і на месцы, куды трапілі ў арганізм іншародныя целы. Некаторыя гранулёмы маюць спец.назвы (пры туберкулёзе — бугарок, пры сіфілісе — гума).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕЙБ-ГВА́РДЫЯ (ад ням. Leib цела + гвардыя),
асабістая ахова манарха і ганаровае найменне адборных прывілеяваных вайск. часцей у некат. краінах. У Расіі ўведзена ў канцы 17 ст. У далейшым гэта найменне мелі амаль усе гв. часці рас. арміі. Часціца «лейб» дадавалася таксама да назвы часцей, шэфамі якіх былі імператар або імператрыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АТАКАМІ́Т (ад назвыправ. Атакама ў Чылі),
мінерал, гідраксілхларыд медзі 4[Cu2Cl(OH)3]. Крышталізуецца ў рамбічнай сінганіі. Звычайна ў выглядзе агрэгатаў тонкіх крышталёў, валакністых або зярністых агрэгатаў. Колер травяніста-зялёны. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск алмазны да шклянога. Цв. 3—3,5. Шчыльн. 3,75—3,77 г/см³. Мінерал зоны акіслення медных радовішчаў у арыдных абласцях. Другарадная руда медзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕНІТАІ́Т (ад назвы акругі Сан-Беніта ў штаце Каліфорнія, ЗША),
мінерал, тытанасілікат барыю, 2[BaTiSi3O9]. Крышталізуецца ў гексаганальнай сінганіі. Крышталі ў выглядзе невял. плоскіх трохвугольных двайных пірамід. Колер сіні, белы або бясколерны. Празрысты да паўпразрыстага. Бляск шкляны, Цв. 6—6,5. Крохкі. Шчыльн. 3,6 г/см³. Рэдкі, у невял. жылах і глаўафанавых сланцах. Выкарыстоўваецца як паўкаштоўны камень.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДУЛЯ́Р (ад назвы радовішча ў гарах Адула ў Швейцарыі),
мінерал, адносна чыстая разнавіднасць артаклазу. Бясколерны, паўпразрысты да празрыстага. Трапляецца ў выглядзе крышталёў, часта ўтварае друзы. Характэрны для кварцавых жылаў альпійскага тыпу, сустракаецца ў пегматытах, рудных жылах. Адуляр з ірызацыяй у блакітнавата-сініх тонах (месяцавы камень) — каштоўны камень. Выкарыстоўваецца ў шкляной і керамічнай вытв-сці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЫРЦЫ́,
вадаплаўныя птушкі сям. качыных атр. гусепадобных. 2 роды (Aythya i Netta), 15 відаў. Пашыраны пераважна ва ўмераных шыротах Еўразіі і Паўн. Амерыкі. На Беларусі 5 відаў: Н. белавокі (A. nuroca, нар. назва чарнушка), Н. чырвонагаловы, або блакітная чэрнець (A. ferina; нар.назвы: жылец, сівак, сіваплечая чэрнь, сівая чэрнь), Н. чырвананосы (N. rufina), чэрнець марская (A. marila; нар. назва плясоўка) і чэрнець чубатая (A. fuligula; нар.назвы: хахлач, хахлаты нырок). Н. чырвананосы і чэрнець марская — рэдкія пралётныя віды. Астатнія віды гняздуюцца, жывуць на вадаёмах у зарасніках трыснягу, асакі.
Самы вял. Н. чырвананосы (даўж. да 60 см, маса да 1,5 кг). Дзюба доўгая, пляскатая. Усе Н. на заднім пальцы маюць шырокую скурыстую перапонку. Здабываюць корм (раслінны і жывёльны), ныраючы на глыб. да 4 м (адсюль назва). Аб’екты палявання. Гл. таксама Чэрнеці.
Нырцы: 1 — нырок чырвананосы; 2 — чэрнець чубатая (а — самец, б — самка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛІ́ЗНІЦА,
возера ў Беларусі, у Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 20 км на ПдЗ ад Полацка. Пл. 0,23 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 300 м, найб.глыб. 17 м.
Схілы катлавіны разараныя, на ПнУ і З пад лесам. Берагі зліваюцца са схіламі, на З участкамі нізкія, забалочаныя. Злучана ручаём з возерам без назвы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́РТНІКІ,
пчаляры, якія займаліся бортніцтвам. Лакальныя назвы на Беларусі — барцялазы, вотчыны. Бортнікі рабілі новыя борці (дуплы ў дрэве) і засялялі іх пчоламі (бароўкамі), рыхтавалі прынаду для раёў, чысцілі борці, выбіралі мёд, ахоўвалі пчол ад неспрыяльнага надвор’я і шкоднікаў. Умельства Б. пе-. радавалася з пакалення ў пакаленне і ў шмат якіх сем’ях бортніцтва было спадчынным на працягу стагоддзяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУГРЫ́ ПУЧЭ́ННЯ,
мярзлотныя формы рэльефу круглаватай формы, якія ўтвараюцца пры прамярзанні моцна ўвільготненых тоўшчаў горных парод і павелічэнні іх аб’ёму ў выніку лакальнага намнажэння лёду. Развіты ў тундры і лесатундры. Бываюць да 30—40 м вышыні і 300—400 м у дыяметры асновы. Падзяляюцца на ўласна бугры і гідралакаліты. Мясц.назвы бугроў пучэння: «булгуннях» (як.), «пінга» (амер.) і інш.