ФРАЗЕАГРА́ФІЯ (ад грэч. phrasis выраз + ...графія),
раздзел мовазнаўства, які займаецца складаннем, апісаннем і характарыстыкай фразеалагічных слоўнікаў. Бел. Ф. ўзнікла ў 19 ст., калі фразеалагізмы сталі ўключаць у слоўнікі жывой нар. мовы і тлумачыць (напр., «Слоўнік беларускай мовы» І.І.Насовіча, 1870).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЛАХО́ЎСКІ Леанід Арсенавіч (26.4.1888, г. Харкаў, Украіна — 4.4.1961),
украінскі мовазнавец. Акад.АН Украіны (1939), чл.-кар.АНСССР (1946). Засл. дз. нав. Украіны (1941). Скончыў Харкаўскі ун-т (1910). Праф. Пермскага (з 1917), Харкаўскага (з 1921) і Маскоўскага (1943—44) ун-таў. У 1944—61 дырэктар Ін-та мовазнаўстваАН Украіны. Даследаванні ў галіне агульнага, параўнальна-гіст., слав., укр. і рус.мовазнаўства. Шматлікія працы Булахоўскага прысвечаны малавывучаным пытанням і гісторыі індаеўрап. моў, узаемаадносінам балт. і слав. моў, слав., у т. л.бел., акцэнталогіі. Аўтар даследаванняў «З гістарычных каментарыяў да ўкраінскай мовы» (1946—52), «Пытанні паходжання ўкраінскай мовы» (1956) і інш.
Тв.:
Избр. труды. Т. 1—5. Киев, 1975—83.
Літ.:
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Мн., 1977. Т. 2. С. 61—78;
Л.А. Булаховский и современное языкознание: К 100-летию со дня рождения: Сб. науч. тр. Киев, 1987.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАЎ Віктар Уладзіміравіч (н. 25.1.1924, г. Адэса, Украіна),
бел. мовазнавец. Д-рфілал.н. (1969), праф. (1971). Засл. дз. нав. Беларусі (1990). Скончыў Адэскі ун-т (1948), з 1952 працаваў у ім. З 1960 у Ін-це мовазнаўстваАН Беларусі, у 1994—96 у Мінскім лінгвістычным ун-це. З 1998 у Еўрап. гуманітарным ун-це (Мінск). Даследуе агульнае, слав. і прыкладное мовазнаўства. Аўтар кніг: «Славяна-германскае лексічнае ўзаемадзеянне найстаражытнейшай пары: (Да праблемы прарадзімы славян)» (1963), «Кібернетыка. Семіётыка. Лінгвістыка» (1966), «Славянская і індаеўрапейская акамадацыя» (1968), «Семіялагічныя асновы інфарматыкі» (1974), «Катэгорыі мовы» (1982), «Мова ў прасторы і часе: Да праблемы глатагенезу славян» (1983), «Універсальны семантычны код: УСК-3» (1984), «Этнагенез славян: Мова і міф» (1993), «Прарадзіма славян. Лінгвістычная верыфікацыя» (1998), сааўтар «Лексікі Палесся ў прасторы і часе» (1971), «Этымалагічнага слоўніка беларускай мовы» (т. 1—8, 1978—93) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯКАПІ́Н (Jakopin) Франц (29.9.1921, с. Драмлі, Славенія — 2003),
славенскі філолаг-славіст. Чл.-кар. Славенскай акадэміі навук і мастацтваў (1985), д-рфілал.н. (1978), праф. (1979). Скончыў Люблянскі ун-т, чытаў у ім курс лекцый «Фарміраванне беларускай літаратурнай мовы». У 1969 і 1978 працаваў у БДУ. З 1982 дырэктар Ін-та славенскай мовы Славенскай акадэміі навук і мастацтваў. Аўтар манаграфіі «Граматыка рускай літаратурнай мовы» (1968), артыкулаў па бел. мове і мовазнаўстве, у т. л. «Праблемы беларускай мовы і мовазнаўства» (1969—70), «Вывучэнне прыназоўнікаў у беларускай мове» (1970—71), «З галіны беларускага мовазнаўства» (1971—72; 1976—77), «Новы мовазнаўчы часопіс» (пра час. «Беларуская лінгвістыка»; 1972—73), «Манаграфіі пра словаспалучэнні ў беларускай мове» (1972—73), «Беларускі тлумачальны слоўнік» (1980—81), рэцэнзіі на кн. М.Г.Булахава «Усходнеславянскія мовазнаўцы» (1978) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЎЦО́Ў Васіль Іванавіч (н. 4.1.1952, г.п. Стрэшын Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мовазнавец і паэт.Чл.-кар.Бел. акадэміі адукацыі (1999). Д-рфілал.н. (2003), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1973). Настаўнічаў. З 1978 у Магілёўскім ун-це (з 1983 заг. кафедры). Даследуе сінтаксіс сучаснай бел. і рус. моў, лінгвістыку тэксту, тэарэт. лінгвістыку, бел. дыялектную анамастыку, бел. тэрміналогію, методыку выкладання бел. мовы і інш. Аўтар манаграфіі «Маўленчае выражэнне камічнага ў беларускай драматургіі» (2002), навуч. дапаможнікаў, у т. л. «Сінтаксіс беларускай і рускай моў: Дыскусійныя пытанні» (2001). Сааўтар кн. «Уводзіны ў мовазнаўства» (1987), «Руска-беларускі слоўнік па машынабудаванні» (1998), «Анамастычны слоўнік Магілёўшчыны» (2000), біябібліягр. даведніка «Мовазнаўцы Магілёўскага дзяржаўнага універсітэта імя А.А.Куляшова: Агульнае і славянскае мовазнаўства (1930—2001)» (2002) і інш. Выдаў кнігі паэзіі «Сутонне» (1995) і «Долягляд» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖУРА́ЎСКІ Аркадзь Іосіфавіч (н. 5.8.1924, в. Янава Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. мовазнавец. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1980). Д-рфілал.н. (1968), праф. (1970). Засл. дз. нав. Беларусі (1978). Скончыў БДУ (1950). З 1950 працуе ў Ін-це мовазнаўстваНац.АН Беларусі (у 1983—89 дырэктар). Даследуе гісторыю бел. мовы і бел.мовазнаўства. Аўтар прац «Гісторыя беларускай літаратурнай мовы» (т. 1, 1967), «Мова нашых продкаў» (1983). Сааўтар даследаванняў «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970), «Гістарычная марфалогія беларускай мовы» (1979), «Мова беларускай пісьменнасці XIV—XVIII стст» (1988), «Мова выданняў Францыска Скарыны» (1990), дапаможнікаў для ВНУ «Нарысы па гісторыі беларускай мовы» (1957), «Хрэстаматыя па гісторыі беларускай мовы» (ч. 1—2, 1961—62) і інш. Адзін са стваральнікаў «Руска-беларускага слоўніка грамадска-палітычнай тэрміналогіі» (1970) і гал. рэдактар «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» (вып. 1—14, 1982—96). Дзярж. прэмія Беларусі 1994 (за комплекс прац у галіне скарыназнаўства).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВІ́ЦКІ Аляксандр Антонавіч (н. 15.8.1927, в. Залессе Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. мовазнавец. Канд.філал.н. (1959). Скончыў Магілёўскі пед.ін-т (1951). З 1952 у Ін-це мовазнаўства імя Я.Коласа Нац.АН Беларусі. Навуковыя даследаванні ў галіне дыялекталогіі, лінгвагеаграфіі, лексікаграфіі. Аўтар працы «Наша родная мова» (3-е выд., 1973). Сааўтар «Хрэстаматыі па беларускай дыялекталогіі» (1962), «Дыялекталагічнага атласа беларускай мовы» (ч. 1—2, 1963), «Лінгвістычнай геаграфіі і групоўкі беларускіх гаворак» (1968, кн. карт 1969), «Нарысаў па беларускай дыялекталогіі» (1964), «Тураўскага слоўніка» (т. 1—5, 1982—87), «Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак» (т. 1—5, 1993—98), «Лексічных ландшафтаў Беларусі» (1995), вучэбных дапаможнікаў, у т. л. «Фанетыка беларускай мовы» (1984), «Беларуская мова для тых, хто гаворыць па-руску» (3-е выд., 1990), «Падручнік беларускай мовы: Для самаадукацыі» (1994). Дзярж. прэмія СССР 1971 за ўдзел у комплексе работ па бел. лінгвагеаграфіі.
Тв.:
Беларускае мовазнаўства ў Акадэміі навук БССР. Мн., 1979 (з А.І.Жураўскім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗНЕ́ШНЯЯ ЛІНГВІ́СТЫКА, экстралінгвістыка,
галіна мовазнаўства, якая даследуе праблемы, што знаходзяцца на памежжы з інш.навук. дысцыплінамі (параўнальная ўнутраная лінгвістыка). Праблемы сутнасці і паходжання мовы, яе сувязь з навакольным асяроддзем і чалавекам вырашаюцца сумесна з філасофіяй, пытанні развіцця мовы і моўных змен — разам з гісторыяй. Пры раскрыцці характару суадносін мовы і мыслення, мовы і ўнутр. свету чалавека З.л. ўзаемадзейнічае з логікай і псіхалогіяй. Функцыянаванне мовы ў грамадстве, яе надіндывід. прырода вывучаюцца ў кантакце з сацыялогіяй. З навукамі негуманітарнага цыкла З.л. вырашае праблемы аўтам. апрацоўкі моўнай інфармацыі (з кібернетыкай); імаверны характар мовы і складаная прырода яе сістэмнасці разглядаюцца сумесна з матэматыкай, пытанні суадносін мовы і інш. знакавых сістэм — разам з семіётыкай. Пры вывучэнні жывой мовы (нар. гаворак, якія пашыраны на пэўнай тэрыторыі і маюць свае адметныя рысы) З.л. кантактуе з геаграфіяй і інш. Як правіла, на мяжы З.л. і інш. навук узнікаюць новыя дысцыпліны: лінгвістычная філасофія, гіст.мовазнаўства, псіхалінгвістыка, сацыялінгвістыка, лінгвасеміётыка, матэматычная лінгвістыка, лінгвістычная геаграфія і інш.
Літ.:
Якобсон Р.О. Избранные работы: Пер. с англ., нем., фр.М., 1985.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЛАВІ́СТЫКІ ІНСТЫТУ́Т ПО́ЛЬСКАЙ АКАДЭ́МІІ НАВУ́К (Instytut Slawistyki PAN). Створаны ў 1954 у Варшаве як Ін-т славяназнаўства Польскай АН на базе Мовазнаўчай камісіі Акадэміі ведаў. З 1992 сучасная назва. Асн. кірункі даследаванняў: гісторыя славянства і літ.слав. моў, развіццё слав. гаворак. Мае аддзелы: беларусістыкі, русістыкі, украіністыкі, чэшскай і славацкай, праслав. моў, слав. анамастыкі, агульнай славістыкі, слав. л-р і інш. Разам з К-там мовазнаўства выдае квартальнік «Slavia Orientalis», штогоднікі «Rocznik Slawistyczny» («Славяназнаўчы штогоднік»), «Studia z Filologii Polskiej i Słowianskej» («Даследаванні з філалогіі польскай і славянскай»), «Pamętnik Słowiański» («Славянскія нататкі»), «Biuletyn Slawistyczny» («Славяназнаўчы бюлетэнь») і інш. Мае філіялы ў Кракаве, Познані, Гданьску. Сумесна з Інтам мовазнаўстваАН Беларусі ў 1960-я г. праводзіў даследаванні польскіх рэгіянальных гаворак на Палессі, сімпозіумы па бел.-балта-слав. ізалексах. Да 1986 і з 1992 сумесна апрацоўваецца славістычная бібліяграфія, якая выдаецца ін-там. Выдадзены «Падручны польска-беларускі слоўнік» пад рэдакцыяй М.Бірылы і А.Абрэмбскай-Яблонскай (1962), «Беларуска-польскі фразеалагічны слоўнік» А.Аксамітава і М.Чурак (2000), кн. «Беларуская думка XX ст.: Філасофія, рэлігія, культура (Анталогія)» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ЗАў музыцы,
адносна завершаная частка муз.сказа; тэматычна-сінтаксічная адзінка. Можа быць элітнай ці падзяляцца на матывы. Ад суседніх пабудоў адасабляецца меладычнымі, гарманічнымі, метрарытмічнымі фактурнымі сродкамі. Тэрмін «Ф.» запазычаны ў 18 ст. з мовазнаўства і атрымаў пашырэнне ў музыцы з развіццём кампазітарскай творчасці і выканальніцкай практыкі. Падзел муз. твора на Ф. наз. фразіроўкай.