парода цяжказапражных коней. Выведзена ў 1-й пал. 20 ст. на Тарыйскім конным заводзе (Эстонія) з помесей мясц.эст.коней (клепер), арабскай, англ. чыстакроўнай, арлоўскай, тракененскай пародай; помесі скрыжоўвалі з жарабцамі парод нарфолк-родстэр і пасцье-брэтон. Разводзяць у Прыбалтыйскіх краінах, Расіі, Беларусі. Выкарыстоўваюць у сельскай гаспадарцы, конным спорце, як транспарт.
Жывёлы сярэднебуйныя. шыракацелыя, мускулістыя. Выш. ў карку 153—163 см. Maca жарабцоў 580—700, кабыл 500—650 кг. Масць пераважна рудая ці бурая. з белымі метамі на нагах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АХАЛТЭКІ́НСКАЯ ПАРО́ДАконей,
старажытная верхавая парода. Выведзена нар. селекцыяй на тэр. сучаснага Туркменістана. Зрабіла вял. ўплыў на сусв. конегадоўлю. Разводзяць у Расіі, Казахстане, Туркменістане, Германіі, ЗША. З удзелам ахалтэкінскай пароды выведзены арабская, чыстакроўная верхавая, тракененская і інш. пароды коней. На Беларусі выкарыстоўваецца ў селекцыі і конным спорце.
Зграбныя прыгожыя коні гнядой, буланай, вараной, рыжай і інш. масцей. Выш. ў холцы 156—158 см. Трывалыя на доўгіх дыстанцыях, рэзультатыўныя ў спаборніцтвах па выездцы. Рэкордная рэзвасць у гладкіх скачках на 1600 м — 1 мін 43,6 с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КО́ННЫ ЗАВО́Д,
гаспадарка, якая займаецца ўзнаўленнем і гадоўляй высакакласных коней на племя. Забяспечвае жарабцамі-вытворнікамі племянныя конегадоўчыя фермы с.-г. прадпрыемстваў. Мае спецыялізаваныя збудаванні: стайні, манежы, вет. лазарэт з ізалятарам, лабараторыю для штучнага асемянення, склады фуражу, конскага інвентару і інш. На Беларусі племянная і селекцыйная работа па конегадоўлі вядзецца на 6 К.з. Найбуйнейшыя з іх — Гомельскі, Мсціслаўскі, Мінскі імя Даватара, «Зарэчча» (г. Жодзіна Мінскай вобл.). Асн. метад — чыстапароднае развядзенне па лініях. Гадуюць беларускіх запражных коней, рускую цяжкавозную пароду, рускую рысістую пароду, тракененскую пароду і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УЛАДЗІ́МІРСКАЯ ЦЯЖКАВО́ЗНАЯ ПАРО́ДАконей.
Выведзена ў 1930—50 у гаспадарках Уладзімірскай і Іванаўскай абл. (Расія) скрыжаваннем узбуйненых мясц. запражных коней з пародамі клейдэсдальскай, шайрскай, суфолк. Зацверджана ў 1946. Выкарыстоўваюць для паляпшэння мясц. цяжкавозных парод.
Жывёлы масіўныя, сухога целаскладу. Галава вял. і цяжкая, шыя доўгая і мускулістая, спіна падоўжаная, ногі сухія з добра развітымі суставамі. Выш. ў карку 158—161 см. Маса кабыл 550, жарабцоў 700 кг. Масць гнядая ці цёмна-гнядая, з белымі метамі на галаве і нагах. Вызначаюцца вял. цяглавай сілай, высокай працаздольнасцю, устойлівасцю да хвароб.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІПАРЫЁН (Hipporion),
род вымерлых трохпальцых конейатр. няпарнакапытных. Больш за 50 відаў. Існавалі з верхняга міяцэну да ранняга плейстацэну. Сфарміраваліся ў Паўн. Амерыцы, потым засялілі ўсе мацерыкі, акрамя Паўд. Амерыкі і Аўстраліі. Жылі вял. табунамі (да некалькіх тысяч галоў) на травяністых раўнінах тыпу саваннаў.
Былі памерам з невял. каня (выш. ў карку да 1,5 м). Мелі карэнныя зубы больш нізкія, чым у сучасных коней. Бакавыя пальцы (2-і і 4-ы) невял., маглі шырока рассоўвацца ў бакі. Гіпарыёна змянілі аднапальцыя коні, якія лепш прыстасаваліся да жыцця ў стэпах і рассяліліся з Паўн. Амерыкі на інш. кантыненты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУДЗЁНАЎСКАЯ ПАРО́ДАверхавых коней.
Выведзена ў 1921—48 на конных з-дах Растоўскай вобл. скрыжаваннем кабыл данской і часткова чарнаморскай парод з чыстакроўнымі верхавымі жарабцамі. У Расіі і Казахстане выкарыстоўваюць для верхавой язды, на лёгкіх трансп. і верхавых работах, для паляпшэння пагалоўя рабочых коней; на Беларусі — у конным спорце.
Коні буйныя, склад цела гарманічны, выш. ў карку 162—166 см, галава прапарцыянальная з прамым профілем, шыя доўгая прамая, спіна кароткая прамая, канечнасці сухія моцныя. Масць рыжая, часам бурая ці гнядая. Вызначаецца высокімі спарт. якасцямі: рэкордная рэзвасць у гладкіх скачках на 1600 м — 1 мін 43,4 с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКІ ЗАПРАЖНЫ́ КОНЬ,
пародная група коней універсальнага выкарыстання. Выведзена ў зах. абласцях Беларусі ў 19—20 ст. скрыжаваннем мясц.коней ляснога тыпу з ардэнскай, шведскай, гудбрандсдальскай і інш. пародамі. За апошнія дзесяцігоддзі чыстапароднай гадоўлі выведзена 6 ліній, 13 сямействаў, створаны селекцыйныя масівы і племянныя гаспадаркі. Вядучыя гаспадаркі — конныя заводы ў Баранавіцкім і Лідскім, племзаводы ў Карэліцкім і Ляхавіцкім р-нах. Беларускі запражны конь — асн. паляпшальнік рабочакарыстальнай прадукцыйнай конегадоўлі ў рэспубліцы, экспартуецца, выкарыстоўваецца для прагулак, турызму, верхавога адпачынку.
Коні вынослівыя, даўгавечныя, непераборлівыя, спакойныя. Масць: буланая, рыжая, гнядая, вараная, мышастая. Выш. ў карку элітных жывёл 154—156 см; 2 км крокам з 3-тонным грузам праходзіць за 14—16 мінут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНФЕКЦЫ́ЙНЫЯ ХВАРО́БЫ ЖЫВЁЛ,
хваробы, якія выклікаюцца мікраарганізмамі і вірусамі. эвалюцыйна прыстасаванымі да паразітавання ў арганізме жывёлы. Характарызуюцца наяўнасцю спецыфічнага ўзбуджальніка, цыклічнасцю развіцця, здольнасцю перадавацца ад захварэлай жывёлы здаровай і пры адпаведных умовах выклікаць эпізаотыі і панзаотыі. Наносяць эканам. страты сельскай гаспадарцы. Узбуджальнікі І.х.ж. пранікаюць у арганізм праз органы дыхання, стрававальны тракт, слізістыя абалонкі, скуру і інш. Хваробы падзяляюць на агульныя для некалькіх відаў жывёл (сібірская язва, туберкулёз, яшчур і інш.) і ўласцівыя асобным відам (напр., брадзот авечак, інфекцыйная анемія коней, лейкоз птушак, мыт коней, чума свіней і інш.). Некаторыя І.х.ж. перадаюцца чалавеку (бруцэлёз, сап, сібірская язва, туберкулёз і інш.). Пры падазрэнні на інфекц. хваробу жывёл ізалююць і аказваюць лячэбную дапамогу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАРПА́Н, конь дзікі (Equus gmelini),
млекакормячая жывёла роду конейсям. коневых атр. няпарнакапытных. Магчыма, дзікі продак некат. парод коней свойскіх; як свойская жывёла прыручана 5—6 тыс.г. назад. 2 падвіды Т.: стэпавы (E.g. gmelini) і лясны (E.g. silvaticus). Былі пашыраны ў Еўропе і Зах. Казахстане. Т. стэпавы вынішчаны ў 18—19 ст., Т. лясны — на пач. 19 ст. З 1930-х г. у Германіі і Польшчы працавалі над узнаўленнем Т. ляснога. У 1962 і 1968 з Польшчы на Беларусь завезены 5 асобін у Белавежскую пушчу.
Выш. ў карку Т. стэпавага да 137 см; Т. лясны драбнейшы. Склад цела дужы, масць шэрая. Уздоўж спіны чорная паласа, грыва і хвост чорныя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАБУ́Н,
статак коней ці вярблюдаў для ўтрымання на перыяд пасьбы ці круглы год (у гаспадарках табуннай конегадоўлі). У Т. аб’ядноўваюць жывёл аднаго ўзросту і полу, асобна кабыл, жарабцоў-вытворнікаў, маладняк.