ВЫ́ГУЛ,
выгульны двор, загон, агароджаны ўчастак для прагулак (мацыёну) жывёл. Размяшчаецца побач з жывёлагадоўчымі будынкамі. Для аховы жывёл ад спёкі або дрэннага надвор’я выгул часта абсталёўваецца павеццю. Вызначаны нормы плошчы на адну жывёлу,
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)