горад на ПдУДэмакр. Рэспублікі Конга. Засн. ў 1917. Да 1966 наз. Жадавіль. 280 тыс.ж. (1991). Чыг. станцыя. Цэнтр здабычы і перапрацоўкі медна-кобальтавых руд горна-прамысл. раёна Шаба (вытв-сць электралітычнай медзі, кобальту, кобальтавых сплаваў). Прадпрыемствы хім. прам-сці, вытв-сцьбуд. матэрыялаў і жалезабетонных канструкцый. Мінералагічны музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНА́НГА (Kananga),
горад на Пд Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (да мая 1997 наз. Заір), на р. Лулуа. Да 1966 называўся Лулуабург. Адм. ц. правінцыі Зах. Касаі. 301 тыс.ж. (1990). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Трансп. і гандл. цэнтр раёна здабычы алмазаў. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л. піваварная і мукамольная), фармацэўтычная, бавоўнаачышчальная, эл.-тэхн. (быт. прылады). ЦЭС. Краязнаўчы музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБІ́ТУ (Lobito),
горад на З Анголы. Засн. ў 1843. Каля 150 тыс.ж. (1983). Порт на Атлантычным ак. Праз Л. праходзіць каля 90% экспарту Анголы, абслугоўвае таксама паўд.-ўсх. раёны Дэмакр. Рэспублікі Конга і Замбію. Канцавы пункт трансафр. чыг. магістралі Бейра (Мазамбік) — Л.Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: цэм., дрэваапр., тэкст., харчасмакавая (у т. л.цукр., рыбная), металаапрацоўчая. Суднаверфі. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́МА (Boma),
горад на З Заіра, на паўн. беразе эстуарыя р.Конга (Заір), за 75 км ад Атлантычнага акіяна. Засн. ў 16 ст. Адно са старэйшых еўрап. пасяленняў у Цэнтр. Афрыцы. Каля 95 тыс.ж. (1990). Порт, даступны для марскіх суднаў. Аэрапорт. Вываз лесу, прадуктаў алейнай пальмы, бананаў, какавы, каўчуку. Перапрацоўка с.-г. прадукцыі. Піваварны з-д. Хім., дрэваапр., металаапр. прадпрыемствы. Суднарамонт. Рыбалоўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЗА́НДЭ (Azande),
пласкагор’е ў Цэнтр. Афрыцы, на тэр. ЦАР, Заіра і Судана, водападзел паміж бас.р.Конга (Заір), воз. Чад і р. Ніл. Сярэднія выш. 600—900 м, найб.выш. 1388 м (г. Нгая). Характэрны купалападобныя горы, астанцавыя гранітныя хрыбты. Складзена са стараж.-крыштал. парод (граніта-гнейсы, габра-амфібаліты). Радовішчы золата і алмазаў. Высакатраўная саванна з плямамі рэдкастойных лістападных лясоў. Уздоўж рэк вечназялёныя галерэйныя лясы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНГІ́ (Bangui),
горад, сталіца Цэнтральнаафрыканскай Рэспублікі (ЦАР). Вылучаны ў асобную адм. адзінку, прыраўнаваную да прэфектуры. Засн. ў 1889. 597 тыс.ж. (1988). Порт на р. Убангі (прыток Конга). Вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Эканам. і культ. цэнтр краіны. Праз порт Бангі праходзіць увесь знешні гандаль ЦАР і часткова дзяржавы Чад. Тэкст. камбінат; харчасмакавая прам-сць. Шліфоўка алмазаў. Зборка радыёпрыёмнікаў. Абутковая і швейная ф-кі. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́МЕРАН ((Cameron) Верні Ловет) (1.7.1844, Рэйдзіпал, Вялікабрытанія — 27.3.1894),
англійскі марак, даследчык Цэнтр. Афрыкі. У 1874 даследаваў ч. берагоў воз. Танганьіка, адкрыў на З яго сцёк — р. Лукуга, дайшоў да р. Луалаба. Прайшоў уздоўж яе на Пд, прасачыў водападзел паміж бас. ніжняга Конга і верхняй Замбезі, у ліст. 1875 выйшаў да Атлантычнага ак. Зрабіў каля 4 тыс. вызначэнняў вышынь, што з’явілася пачаткам вывучэння рэльефу Цэнтр. Афрыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕДЗЯНО́СНЫ ПО́ЯС Ц э н тральнай Афрыкі, паласа пластавых радовішчаў медных руд на мяжы Замбіі і Дэмакр. Рэспублікі Конга; адна з буйнейшых медзяносных правінцый у свеце. Працягласць каля 450 км. Шыр. да 75 км. Адкрыты ў канцы 19 — пач. 20 ст. Асвойваецца з 1920-х г. Запасы медзі 145 млн.т (сярэдняя колькасць металу у рудзе 2,4—3,7%. У межах правінцыі больш за 150 радовішчаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУБУМБА́ШЫ (Lubumbashi),
горад на ПдУДэмакр. Рэспублікі Конга. Засн. ў 1910. Да 1966 наз. Элізабетвіль. 810 тыс.ж. (1997). Чыг. станцыя, вузел аўтадарог. Міжнар. аэрапорт. Цэнтр горнапрамысл. раёна Шаба, прамысл. цэнтр краіны (другі пасля Кіншасы). Здабыча і выплаўка медзі. Прам-сць: харчасмакавая, тэкст., швейная, хім., лакафарбавая, папяровая, маш.-буд., дрэваапрацоўчая. Аддзяленне Нац. ун-та. Навук. цэнтры: па даследаванні прамысл. развіцця Цэнтр. Афрыкі, па вывучэнні этнаграфіі і афр. моў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКА́ПІ (Okapia johnstoni),
парнакапытнае млекакормячае сям. жырафаў. Жыве ў Афрыцы ў вільготных трапічных лясах бас.р.Конга. Рэдкая жывёліна.
Даўж. цела каля 2 м, выш. ў карку да 1,2 м, маса каля 250 кг. Афарбоўка карычняватая са светлымі папярочнымі палосамі на нагах. Морда выцягнутая, вушы вялікія, у самца 2 невял. рагі, рагавыя чахлы на канцах рагоў штогод зменьваюцца. Корміцца лісцем. Цяжарнасць 14—15, лактацыя 6 месяцаў. Трымаюць у заапарках, дзе паспяхова размнажаецца.