ДУ́ДЗІЦКІ МУЗЕ́Й МАТЭРЫЯ́ЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ Заснаваны выдавецкай фірмай «Паліфакт». Адкрыты ў 1994 на тэр.б. маёнтка Ельскіх каля в. Дудзічы Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. Складаецца з комплексу стылізаваных пабудоў 19 — пач. 20 ст.; дзеючага цэха рамёстваў
(хлебапякарня, масласыраварня, кузня, ганчарная і дрэваапр. майстэрні),
сял. хутара, ветрака, карчмы з заезным домам, экспазіц. залы з прадметамі гасп. абсталявання і прылад працы 18—19 ст., выстаўкі стараж.аўтамаб. тэхнікі, механізмаў па перапрацоўцы збожжа, лёну, прадуктаў жывёлагадоўлі, трансп. сродкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́ЦЫ, Лочы (Locci) Аўгуста Вінцэнці (каля 1640, Варшава — 22.10.1732), польскі архітэктар. Вучыўся ў бацькі Аўгуста Станіслава Л. і Дж.Б.Джызлені ў Рыме. Кіраўнік буд.-дэкарацыйных работ і маст. дарадца польскага караля Яна III Сабескага. Паводле яго праектаў пабудаваны палац у Вілянаве (б. летняя каралеўская рэзідэнцыя каля Варшавы, 1677—1794; барока), створаны план Варшавы (1683, не захаваўся). Кіраваў буд-вам касцёла і кляштара капуцынаў у Варшаве (1683—85). На Беларусі для Нясвіжскага палацава-паркавага комплексу зрабіў праект галерэі (1678).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
О́КСКІ ЗАПАВЕ́ДНІК.
На ПдУМяшчорскай нізіны (Расія). Засн. ў 1935 з мэтай аховы прыроднага комплексу Мяшчоры і захавання хахулі. З 1984 біясферны запаведнік. Пл. 22,9 тыс.га. Рэльеф нізінны. Поймавыя лугі, старыцы, азёры. Хваёвыя, яловыя лясы, дубровы. У флоры больш за 800 відаў раслін. У фауне звычайныя лось, дзік, ліс, бабёр, куніца, вавёрка і інш. У арнітафауне 220 відаў тушак. Гадавальнікі рэдкіх відаў жывёл: зубра, жураўлёў белага, чорнага і японскага, сапсана, крэчата і інш. Музей прыроды.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРАХО́ДНЫ СТАН, актываваны комплекс, гіпатэтычны прамежкавы стан хім. сістэмы пры яе пераходзе з пачатковага (рэагенты) у канчатковы (прадукты) стан; канфігурацыя з атамаў ці малекул рэагентаў, што ўдзельнічае ў элементарным акце рэакцыі хімічнай. Характарызуецца больш высокім значэннем патэнцыяльнай энергіі ў параўнанні з пачатковым і канчатковым станамі (гл.Энергія актывацыі) і малым часам жыцця (~10−13 с). Тэорыя П.с. (актываванага комплексу, ці абс. скарасцей рэакцый; гл.Кінетыка хімічная) ляжыць у аснове ўяўленняў аб рэакцыйнай здольнасці і механізме хім. рэакцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«П’Я́НЫ» ЛЕС,
лес з сагнутымі і нахіленымі (у адзін ці розныя бакі) стваламі дрэў, што часцей абумоўлена дэфармацыямі грунту. Найб. вядомы ўчасткі «П.» л. ў раёнах апоўзняў (напр., правабярэжжа р. Волга ў яе сярэднім цячэнні, Чарнаморскае ўзбярэжжа Каўказа, паўд. бераг Крыма), абласцях развіцця тэрмакарсту (Цэнтр. Якуція), сходу снегавых лавін, у карставых раёнах са свежымі прасадкамі, праваламі, асяданнямі грунту. На Беларусі сустракаюцца асобныя ўчасткі, прымеркаваныя да зон інтэнсіўнага тэхнагеннага ўздзеяння (напр., паблізу Наваполацкага нафтапрамысл. комплексу).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУБНЫ́ ГАРМО́НІК,
духавы язычковы муз. інструмент. Складаецца з комплексуметал. язычкоў, замацаваных на абодвух баках планкі, да якой прылягае драўляная або пластмасавая пласцінка з проразямі; праз іх струмень паветра трапляе на язычкі. У кожным канале 2 галасы, адзін з якіх гучыць пры выдыху, другі — пры ўдыху. Існуюць з сярэдзіны 19 ст., найб. пашыраны ў краінах Цэнтр. Еўропы. Вядомы губныя гармонікі розных сістэм з рознымі дыяпазонамі (1—3 актавы), з храматычным гукарадам, з клавішамі і інш.Найб. пашыраны ў строях С, G, F, а.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛАТАГО́РАЎ (Уладзімір Рыгоравіч) (н. 30.5.1931, с. Стараюр’ева Тамбоўскай вобл., Расія),
бел. вучоны-эканаміст. Канд.эканам.н. (1966), праф. (1991). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1954). Працаваў нач. лесапункта, гал. інжынерам леспрамгаса. З 1965 у Бел.дзярж.тэхнал. ун-це (з 1996 заг. кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу). Даследуе праблемы сац.-эканам. эфектыўнасці прамысл. вытв-сці, капітальных укладанняў і новай тэхнікі. Аўтар эканам. слоўнікаў і даведнікаў, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Энциклопедический словарь по экономике. Мн., 1997.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́БЕДЗЬ (Сямён Сцяпанавіч) (н. 25.7.1934, в. Казьяны Браслаўскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне машынабудавання. Д-ртэхн.н. (1992), праф. (1994). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1958). З 1961 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па стварэнні новай тэхнікі для механізацыі працаёмкіх працэсаў ляснога комплексу. Распрацаваў тэарэт. асновы праектавання загрузачных і пакетафармавальных машын малой энергаёмістасці.
Тв.:
Теоретические основы исследования процессов формирования пакетов круглых лесоматериалов // Технология и оборудование заготовки и переработки древесины. Мн., 1988. Вып. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЭ́КУРТ ((Precourt) Чарлз) (н. 29.6.1955, г. Уолтэм, ЗША),
касманаўт ЗША. Палкоўнік ВПС. Магістр па праблемах нац. бяспекі і стратэгічных даследаванняў. Скончыў Акадэмію ВПС ЗША (1977), школу лётчыкаў-выпрабавальнікаў (1985), Ваенна-марскі каледж ЗША (1990). З 1990 у групе касманаўтаў НАСА. Здзейсніў палёты ў складзе экіпажаў касм. караблёў (КК): 26.4—6.5.1993 — на КК «Калумбія», 27.6—7.7.1995 і 15.5—24.5.1997 — на КК «Атлантыс», 2—12.6.1998 — на КК «Дыскаверы». Тройчы працаваў на борце рас. арбітальнага комплексу«Мір». У космасе правёў 38,8 сут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКСУ́М,
горад на Пн Эфіопіі. Мяркуюць, што засн. каля сярэдзіны 1-га тыс. да н.э.паўд.-араб. плямёнамі. У 1 ст.н.э. цэнтр Аксумскага царства. У выніку заняпаду дзяржавы страціў паліт. і культ. значэнне, але застаўся асяродкам копцкай царквы («святы горад» коптаў) і месцам каранацыі негусаў. З 1906 вядуцца раскопкі. Выяўлены рэшткі пабудоў палацавага комплексу, каменныя троны, некропаль з надмагільнымі стэламі-абеліскамі выш. да 33 м з барэльефамі і шматлікімі надпісамі на стараж. эфіопскай і грэч. мовах і інш.