ГІСТО́НЫ,
бялкі, якія знаходзяцца ў ядрах клетак раслін і жывёл. Асабліва багатыя гістонамі бялкі эрытрацытаў і валляковай залозы. Маюць у сабе шмат астаткаў аргініну і лізіну, ад якіх залежаць іх шчолачныя ўласцівасці. Малекулярная маса 1100—21 000. Прысутнічаюць у ядрах у выглядзе комплексу з ДНК. Стабілізуюць структурную будову храмаціну, служаць адным са звёнаў у рэгуляцыі сінтэзу нуклеінавых
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)