горнакліматычны курорт у Грузіі. За 28 км ад чыг. ст. Ахалцыхе, на схілах Месхецкага хр. Малога Каўказа і глыбокай цясніны р. Ацхе. Засн. ў 19 ст. Круглагадовае кліматалячэнне, значныя запасы тэрмальных мінер. водаў (асобныя крыніцы вядомы з 11 ст.).
Паблізу Абастумані першая на тэр.б.СССР горная астрафіз. абсерваторыя, крэпасць царыцы Тамары (12 ст.), Зарзмскі манастыр (14 ст.), у суседстве з ім рэшткі грандыёзнага пячорнага манастыра 12—13 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЁНКА, бронзаўка касматая (Epicometis hirta),
жук сям. пласцініставусых. Пашыраны ў Еўропе ад лясной зоны да гор Крыма і Каўказа.
Даўж. да 13 мм, цела матава-чорнае. Надкрылы з жаўтаватымі плямамі. Зверху густыя жоўта-шэрыя валаскі (адсюль другая назва). Лятае вясной і напачатку лета, жывіцца кветкамі і пупышкамі пераважна пладовых дрэў, а таксама злакамі. Зімуе ў глебе, вясной адкладвае 15—20 яец. Поўнасцю развіваецца за год. Шкодзіць дэкар. і пладовым раслінам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЧНАЕ ДРЭ́ВА,
трапічныя дрэвы з роду карычнік (Cinnamomum) сям. лаўровых, з кары якіх вырабляюць карыцу. Найб. каштоўныя 2 віды К.д.: цэйлонскае (C. zeylanicum) і кітайскае (C. cassia, C. aromaticum), якія культывуюць у Паўд. і Паўд.-Усх. Азіі, Паўд. Амерыцы, на Чарнаморскім узбярэжжы Каўказа.
Вечназялёныя дрэвы або вял. кусты. Лісце скурыстае. Кветкі дробныя, жаўтавата-зялёныя ці белаватыя, сабраныя ў мяцёлкі. Плод — ягада. Выкарыстоўваецца ў буд-ве (драўніна), медыцыне, харч. прам-сці, парфумерыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІ́ПСКІ (Уладзімір Іпалітавіч) (11.3.1863, в. Самастрэлы Ровенскай вобл., Украіна — 24.2.1937),
украінскі батанік. Акад.АН Украіны (1919). Чл.-кар.АНСССР (1928). Скончыў Кіеўскі ун-т (1886), з 1887 працаваў у ім, у 1894—1917 у Пецярб.бат. садзе. З 1922 прэзідэнт АН Украіны. З 1928 дырэктар бат. сада ў г. Адэса (Украіна). Навук. працы па сістэматыцы і геаграфіі кветкавых раслін Украіны, Каўказа, Сярэдняй Азіі, гісторыі і бібліяграфіі батанікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМАЗО́НКІ,
у старажытнагрэчаскай міфалогіі жанчыны-ваяўніцы, якія жылі ў Малой Азіі ці ў перадгор’ях Каўказа. У пэўную пару года Амазонкі ўступалі ў блізкія адносіны з мужчынамі з мэтай захавання роду. Народжаных хлопчыкаў аддавалі на выхаванне бацькам ці забівалі, дзяўчынак пакідалі сабе і рыхтавалі іх да вайны. Амазонкі ўзбройваліся лукамі, баявымі сякерамі, лёгкімі шчытамі, самі выраблялі адзенне, шлемы і інш. вайсковы рыштунак.
Бітва грэкаў з амазонкамі. Фрагмент размалёўкі кратэра. Каля 460 да н.э.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЛЯ́Р,
старажытны горад Балгарыі Волжска-Камскай, гарадзішча якога захавалася ў в. Білярск (Татарстан). Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 10 ст., дасягнуў росквіту ў 12 — пач. 13 ст., калі стаў сталіцай дзяржавы. У слав. летапісах названы Вял. Горадам. Быў умацаваны валам з драўлянымі канструкцыямі і ровам. У 1236 разбураны мангола-татарамі. Раскопкамі выяўлены рэшткі дамоў з цэглы, вял. будынка караван-сарая, могільнік. Знойдзена шмат вырабаў мясц. рамеснікаў і рэчаў з Ірана, Візантыі, Каўказа, Русі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАВІДЗЕ́НКА (Аляксандр Аляксандравіч) (13.4.1899, г. Адэса, Украіна — 1.5.1934),
расійскі кампазітар. Скончыў Маскоўскую кансерваторыю (1929). У 1925—29 узначальваў «Вытворчы калектыў студэнтаў-кампазітараў Маскоўскай кансерваторыі». Аўтар хар. твораў на рэв. тэмы «На дзесятай вярсце», «Вуліца хвалюецца». Найб. папулярныя яго песні на словы М.Асеева («Конніца Будзённага», «Першая конная», «Вінтовачка»), Дз.Беднага («Нас пабіць, пабіць хацелі»), А.Жарава, М.Святлова і інш. Аўтар опер «1919 год» (1931) і «1905 год» (1935, разам з Б.Шэхцерам), зборніка для фп. песень народаў Паўн.Каўказа.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫВА́ВАЯ ПО́МСТА,
звычай, што склаўся пры радавым ладзе як універсальны сродак абароны гонару, годнасці і маёмасці роду. Заключаўся ў абавязку родных забітага адпомсціць забойцу або яго родным. К. п. забаранялася, калі забойства было ўчынена па неасцярожнасці або выпадкова. К. п. існавала ў многіх краінах і рэгіёнах, а ў некаторых з іх (Албанія, Сербія, Паўд. Італія, Корсіка, Японія і інш.) захавалася да 20 ст. У Расійскай імперыі найдаўжэй захоўвалася ў некаторых народаў Каўказа і Сярэдняй Азіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́ЭСТЫ (ад ісп. cuesta адхон, схіл гары),
асіметрычныя грады і ўступы ў рэльефе, часам горныя хрыбты, утвораныя ў выніку размыву і дэнудацыі монаклінальна залягаючых горных парод, складзеных з пластоў рознай трываласці. Спусцісты схіл супадае з нахілам пластоў, стромкі абрываецца ў бок іх падзення. Часам К. размяшчаюцца ў некалькі паралельных радоў, утвараюць куэставы тып рэльефу, які трапляецца на паўн. схілах Вял.Каўказа (Скалісты хр.), у Сярэдняй Азіі, Крымскіх гарах і інш. месцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕНКАРА́НСКАЯ НІЗІ́НА.
На ПдУКаўказа, у Азербайджане, паміж Талышскімі гарамі і Каспійскім м.Шыр. 5—6 км на Пд, 25—30 км на Пн. Нізіна спадзіста нахілена да мора. Складзена з марскіх і рачных адкладаў, на У забалочаная, шмат дробных азёр. Клімат субтрапічны. Зберагліся лясы з каштаналістага дубу, жал. дрэва, гледычый, вольхі. Раён вырошчвання субтрапічных культур (чай, рыс, тунг, тытунь, інжыр і інш.) і шаўкаводства. Каля ўзбярэжжа мора — Гызылагаджскі запаведнік з багатай фаунай птушак.