урадавая ўстанова ў Расіі па разглядзе праектаў адмены прыгоннага права ў 1858—61. Пераўтвораны з Сакрэтнага к-та па сял. справе. Знаходзіўся ў распараджэнні імператара. Старшынёй быў кн. А.Ф.Арлоў, потым вял.кн.Канстанцін Мікалаевіч, членамі — міністры, чл.Дзярж. савета і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАВІ́ЦКІКанстанцін Дзмітрыевіч (25.9.1830, Масква — 15.9.1866),
рускі жывапісец. Скончыў Пецярбургскую АМ (1855), дзе вучыўся ў Ф.А.Бруні. Зазнаў уплыў К.П.Брулова («Хрысціянскія мучанікі ў Калізеі», 1862). У карціне «Князёўна Тараканава» (1864) выявіліся рэаліст. і Дэмакр. тэндэнцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНАНО́ВІЧКанстанцін Юльянавіч (8.12.1872, в. Грабаўка Гомельскага р-на — 15.3.1954),
бел. вучоны ў галіне санітарыі і эпідэміялогіі, урач-отарыналарынголаг, арганізатар першай у СССР Гомельскай сан.-эпідэміял. станцыі (1922). Скончыў Кіеўскі ун-т (1899). Навук. працы па арганізацыі аховы здароўя, сан.-эпідэміял. справе, оталарынгалагічных хваробах.
Тв.:
Предупреждай болезни носа, горла и уха. Гомель, 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУТРУ́ХІНКанстанцін Пракопавіч (1.2.1916, в. Удзельны Шумец Чэбаксарскага р-на, Чувашская Рэспубліка, Расія — 27.6.1944),
Герой Сав. Саюза (1945). На фронце з 1943. Камандзір аддзялення сяржант К. вызначыўся пры фарсіраванні Зах. Дзвіны ў Віцебскай вобл.: у баі за в. Хадакова Ушацкага р-на закрыў сваім целам амбразуру варожага дзота. На месцы подзвігу мемар. знак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУКА́ШЫККанстанцін Леанідавіч (н. 18.9.1975, г. Гродна),
бел. спартсмен (стральба кулявая, спарт. пісталет). Засл. майстар спорту СССР (1992). Скончыў Гродзенскі эл.-тэхн. ліцэй (1994). З 1998 ваеннаслужачы. Чэмпіён XXV Алімп. гульняў (1992, г. Барселона, Іспанія). Чэмпіён свету і Еўропы (1991), бронз. прызёр чэмпіянату Еўропы (1996). Шматразовы чэмпіён Беларусі ў камандным і асабістым заліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УВЯДЗЕ́НСКІКанстанцін Аляксандравіч (1851 — ?),
бел. архітэктар, інжынер. Скончыў Пецярбургскае вучылішча грамадз. інжынераў (1872). Працаваў у Гродне, адначасова да 1875 гар. архітэктар Брэста. З 1877 губернскі архітэктар, інжынер Архангельскай губ. (Расія; пабудаваў мураваныя карпусы ў Салавецкім манастыры). У 1886—92 мінскі губернскі інжынер. Найб. значныя работы: Мінскі гарадскі тэатр і будынак рэальнага вучылішча ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РАЎКанстанцін Канстанцінавіч (н. 18.1.1954, Мінск),
бел. арганіст і клавесініст. Скончыў Бел. (1977) і Латв. (1981) кансерваторыі. З 1981 саліст Бел. філармоніі, адначасова ў 1984—99 удзельнік ансамбля «Кантабіле». У рэпертуары тэматычныя праграмы стылістычнай накіраванасці, манаграфічныя цыклавыя канцэрты, невядомыя раней творы бел. музыкі і інш. Вядзе канцэртную дзейнасць, філарманічныя тэматычныя сустрэчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЮ́ШЧЫЦКанстанцін Мікалаевіч (н. 2.1.1947, г.п. Наваельня Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.паэт. Скончыў Бел.тэхнал.ін-т (1968). У 1968—92 на ваен. службе. Друкуецца з 1965. Гал. тэма твораў — родная Беларусь, служба вайскоўцаў (зб-кі «Армейскія будні», 1977, «Таежны гарнізон», 1982, і інш.). Асобныя яго творы перакладзены на ўкр., груз. і рус. мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУНЦЭ́ВІЧКанстанцін Мікалаевіч (н. 8.2.1951, в. Сурнаўка Талачынскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1994), праф. (1994). Скончыў Ленінградскі ун-т (1977). З 1981 у БДУ. Даследуе праблемы лібералізму, канстытуцыйнае права, пытанні консульскай дзейнасці. Аўтар навуч. дапаможнікаў па канстытуцыйным праве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́ВЕЛЬ Кастусь (Канстанцін Міхайлавіч; 5.6.1912, в. Кухцічы Уздзенскага р-на Мінскай вобл. — 19.8.1987),
бел.паэт. Скончыў Мінскі пед.ін-т (1938). Настаўнічаў, з 1956 працаваў у калгасе. Друкаваўся з 1927. У кн. паэзіі «Мой кут салаўіны» (1967), «Музыка нівы» (1977), «Пахне бяроста» (1978), «Цалуйце хлеб» (1981), «Асеннія пракосы» (1983) любоў да Бацькаўшчыны, глыбокая сувязь з прыродай, тэма кахання.