высокабрызантнае выбуховае рэчыва C3H6N6O6. Бясколерны крышт. парашок, tпл 204,5—205 °C (з раскладаннем), шчыльн. 1816 кг/м³. Водаўстойлівы. Цеплата выбуху 5440 кДж/кг, скорасць дэтанацыі каля 8,4 км/с, т-ра ўзгарання каля 230 °C. Атрымліваюць уздзеяннем на уратрапін (гексаметылентэтрамін) канцэнтраванай азотнай к-ты. Выкарыстоўваюць для начынкі боепрыпасаў як кампанентпрамысл. выбуховых рэчываў (скальны аманіт, тэрмаўстойлівыя выбуховыя рэчывы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАНСТА́НТА [ад лац. constans (constantis) пастаянны, нязменны] у вершаскладанні, асноўны рытмастваральны кампанент, які вызначае рытмічную прыроду верша. У сілабічным вершаскладанні К. з’яўляецца аднолькавая колькасць складоў у вершаваных радках, у сілаба-танічным вершаскладанні — раўнамернасць чаргавання націскных складоў, у танічным вершаскладанні — раўнамернасць чаргавання аднолькавай колькасці моцных (апорных) націскаў. К. называюць таксама апошні рытмічны націск у радках сілаба-танічнага верша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РА́ПСАВЫ АЛЕ́Й,
тлусты алей з насення рапсу. Атрымліваюць прасаваннем ці экстрагаваннем арган. растваральнікамі. Вадкасць ад светла-жоўтага да цёмна-рудога колеру, шчыльн. 914 кг/м³ (15 °C), т-ра застывання ад -4 да -10 °C. Паўвысыхальны алей (гл.Алеі). Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці мыла, пакостаў, алкідных смол, кампанент змазачных матэрыялаў, сродак для тлушчавання скуры, рафінаваны — сыравіна для атрымання маргарыну.
Бясколерныя крышталі, tпл 101 °C. Не раствараецца ў вадзе, раствараецца ў этаноле, дыэтылавым эфіры, бензоле (растворы флуарэсцыруюць блакітным колерам). Хім. ўласцівасцямі падобны да нафталіну. У прыродзе пашыраны вытворныя Ф. (напр., алкалоіды групы марфіну, некат. тэрпены). Звычайна вылучаюць з антрацэнавай фракцыі каменнавугальнай смалы. Выкарыстоўваюць як стабілізатар выбуховых рэчываў, кампанент дымавых саставаў і некат. фарбавальнікаў. ГДК 0,8 мг/м³.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕРМА́НІЮ ДЫАКСІ́Д,
злучэнне германію з кіслародам, GeO2. Белыя крышталі, tпл 1115 °C, шчыльн. 6277 кг/м³. Існуе ў шклопадобным стане, шчыльн. 3667 кг/м³. Узаемадзейнічае з фторыставадароднай і салянай к-тамі, растворамі шчолачаў (утварае солі метагерманіевай H2GeO3, ортагерманіевай H4GeO4 і інш.к-т). Атрымліваюць гідролізам тэтрахларыду германію. Выкарыстоўваюць як кампанентспец. шкла (высокія каэф. пераламлення і празрыстасць для інфрачырвоных прамянёў), эмалей, паліваў. Перспектыўны матэрыял для шкловалаконнай оптыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІЯЛУРО́НАВАЯ КІСЛАТА́,
кіслы мукаполіцукрыд, кампанент злучальнай тканкі. У вял. колькасці ёсць у шклопадобным целе вока, пупавіне, сінавіяльнай (сустаўнай) вадкасці, а таксама скуры. Утварае комплекс з бялкамі. Малекулярная маса да некалькіх мільёнаў. Растворы гіялуронавай кіслаты маюць вял. вязкасць, таму здольныя памяншаць пранікальнасць тканак, што перашкаджае пранікненню хваробатворных мікраарганізмаў. У арганізме рэгулюе размеркаванне вады, выбіральную пранікальнасць тканак, выконвае ролю змазачнага матэрыялу ў суставах. Ферментатыўны гідроліз гіялуронавай кіслаты ажыццяўляецца гіялуранідазай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫМЕТЫЛСУЛЬФАКСІ́Д (ДМСА),
аліфатычны сульфаксід, (CH3)2S=O. Гіграскапічная вадкасць без колеру і паху, tпл 18,45 °C, tкіп 189 °C (кіпіць з раскладаннем), шчыльн. 1096 кг/м³ (25 °C). Раствараецца ў вадзе, ацэтоне, этаноле, эфіры, бензоле. Выкарыстоўваюць як растваральнік у вытв-сці сінт. валокнаў, пестыцыдаў, як кампанент касметычных і лек. сродкаў (садзейнічае пранікненню праз скуру розных рэчываў), сумесі з вадой як антыфрызы і гідраўл. вадкасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗААКТА́Н, 2,2,4-трыметылпентан,
насычаны вуглевадарод аліфатычнага рада, (CH3)3CCH2CH(CH3)2. Празрыстая бясколерная вадкасць з пахам бензіну, tкіп 99,24 °C, шчыльн. 691,9 кг/м³ (20 °C). Не раствараецца ў вадзе, неабмежавана змешваецца з вуглевадародамі. Вызначаецца высокімі антыдэнацыйнымі ўласцівасцямі: яго актанавы лік прыняты за 100. Тэхнічна чысты атрымліваюць дымерызацыяй ізабутылену з наступным каталітычным гідрыраваннем. Выкарыстоўваюць як эталон для вызначэння гатунковасці бензіну; кампанентавіяц. бензіну, растваральнік.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУДНІКО́ВЫ ГАЗ,
гаручы газ, што вылучаецца звычайна ў кам.-вуг. шахтах. Бясколерны, лягчэйшы за паветра. Асн.кампанент — метан, мае таксама азот, вадарод, інертныя і інш. газы. Утвараецца ў радовішчах карысных выкапняў з арган. рэчываў пры гніенні, пад уздзеяннем цяпла, ціску, часам радыяцыі. У сумесі з паветрам выбухованебяспечны. Наяўнасць Р.г. ў рудніковай атмасферы (дапушчальная канцэнтрацыя 0,5—2% па аб’ёме) зніжае канцэнтрацыю кіслароду і можа прывесці да ўдушша.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІРЭ́ПАВЫ АЛЕ́Й,
тлусты алей, які атрымліваюць прасаваннем насення свірэпіцы. Вадкасць зеленавата-бурага колеру, шчыльн. 918 кг/м³, т-ра застывання -8 °C. Не раствараецца ў вадзе, метаноле і этаноле. Паўвысыхальны алей; мае значную колькасць (31—47% па масе) трыгліцэрыдаў ненасычанай эрукавай к-ты (C21H41COOH). Выкарыстоўваюць як сыравіну ў вытв-сці пакостаў, алкідных смол, мыла, кампанент змазачных матэрыялаў; рафінаваны С.а. — харч. прадукт. Гл. таксама Алеі.