у міжнародным праве выбар асобай грамадзянства паводле закону або міжнар. дагавора. Адбываецца пры пераходзе тэрыторыі ад адной дзяржавы да другой, пры вырашэнні пытанняў пра асоб з двайным грамадзянствам (біпатрыдаў), пры абмене насельніцтвам. Дзеці пры аптацыі звычайна прымаюць грамадзянства бацькоў. Міжнар. права не мае адзінай агульнапрызнанай рэгламентацыі аптацыі. Паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь і яе пагадненняў зінш. краінамі аптацыя праводзіцца на добраахвотных пачатках зулікам інтарэсаў бакоў. Так адбывалася аптацыя на аснове бел.-польск. пагадненняў пасля вызвалення тэр. Беларусі і Польшчы ад ням. фашыстаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРЛЯ́НДСКІЯ СТАТУ́ТЫ (лац. Statuta Curlandica),
збор законаў Курляндскага герцагства, складзены ў 1617 зулікам патрабаванняў дваран Курляндыі. Мелі 9 раздзелаў (1-ы і 2-і аб суд. ладзе, 3-і — 8-ы аб прывілеях дваран, 9-ы аб крымін. праве). К.с. абмяжоўвалі на карысць дваран (пераважна немцаў па паходжанні) уладу герцага (мог чаканіць манету, прызначаць чыноўнікаў толькі па ўзгадненні з дваранамі, знешнюю палітыку ўзгадняў з уладамі Рэчы Паспалітай), узаконьвалі прыгонную залежнасць сялян. Пасля далучэння да Расіі і ліквідацыі Курляндскага герцагства (1795) статуты паступова касаваліся, канчаткова адменены ў 1865.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕТАМО́ВА,
мова, сродкамі якой праводзіцца апісанне структурных якасцей іншай (звычайна фармалізаванай) мовы, што з’яўляецца прадметам вывучэння адпаведнай метатэорыі. Паняцце «М.» прыйшло зматэм. логікі, дзе яно ўжывалася ў сэнсе «фармалізаваная мова», зручная для дакладнага апісання некат. прадметных галін зулікам сістэмных суадносін паміж навук. тэрмінамі. Пры дапамозе М. апісваецца мова як аб’ект даследавання. Адзінкі М. могуць супадаць з адзінкамі мовы-аб’екта. Напр., бел. слова «маўленне» ў значэнні «вусны варыянт мовы» адносіцца да М. і з’яўляецца лінгвістычным тэрмінам, у гутарковым выкарыстанні адносіцца да мовы-аб’екта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЭРО́БІКА,
праграма фіз. аздараўлення на аснове фіз. практыкаванняў пераважна цыклічнага характару (хадзьба, бег, плаванне і інш.). Распрацавана ў 1960-я г.амер. урачом К.Куперам. Выкананне гэтых практыкаванняў на працягу пэўнага часу спрыяе разгортванню і павелічэнню дыхальных (аэробных) магчымасцяў арганізма. Уздзеянне аэробікі на арганізм рэгулюецца працягласцю і інтэнсіўнасцю практыкаванняў. Існуюць спец. тэсты, табліцы нагрузак зулікам полу чалавека і яго ўзросту, падрыхтаванасці і гэтак далей Часам аэробіку атаясамліваюць зрытмічнай гімнастыкай.
Літ.:
Купер К. Аэробика для хорошего самочувствия: Пер. с англ. 2 изд. М., 1989.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАНДША́ФТНАЕ РАЯНАВА́ННЕ,
падзел тэрыторыі сушы на адносна аднародныя рэгіёны (раёны, правінцыі, падзоны, зоны) паводле асаблівасцей ландшафтнай структуры; адзін з відаў прыроднага раянавання. Праводзіцца на падставе вынікаў ландшафтнага карціравання і складання ландшафтнай карты. Асн. прынцыпы Л.р.: адносная аднароднасць, комплекснасць, генет. і тэр. супольнасці. Тэр. Беларусі падзяляецца на 2 падзоны, якія вылучаюцца зулікам біякліматычных фактараў: падтаежных (мяшана-лясных) і палескіх (шыракаліста-лясных) ландшафтаў; 5 правінцый, якія аб’ядноўваюць раёны, блізкія па структуры ландшафтаў; 55 ландшафтных раёнаў — тэрыторый, дзе спалучаюцца аднародныя ландшафты, што сфарміраваліся ў аднатыпных умовах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУСВЕ́ТНЫЯ ЦЭ́НЫ.
цэны, якія дзейнічаюць на сусветным рынку, па якіх ажыццяўляюцца самыя буйныя экспартна-імпартныя здзелкі; сярэднія значэнні цэн на пэўныя тавары, устаноўлены ў розных краінах. Вылічаюцца ў свабодна канверсоўнай валюцезулікамбазісных цэн, якія адлюстроўваюць дынаміку цэн на пэўны тавар, умоў транспарціроўкі і аб’ёму закупак гэтага тавару. Значна ўплываюць на ўнутр. цэны розных краін. У СССР мелі абмежаванае выкарыстанне ў сувязі з устанаўленнем дзярж. цэн на імпартныя тавары і забаронай абароту замежных валют. У постсав. краінах наглядаецца тэндэнцыя набліжэння цэн да С.ц. Гл. таксама Імпарт, Экспарт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЗІКА БЕТО́НУ,
раздзел навукі аб будаўнічых матэрыялах, што пераважна разглядае фізіка-мех. ўласцівасці бетону ад дзеяння знешніх і ўнутр. сіл пры розных напружаных станах. Вырашае тэарэт. пытанні тэхналогіі бетону, прапаноўвае новыя метады кантролю якасці і разліку саставу бетону зулікам яго тэхнал. і структурных уласцівасцей, метады кантролю якасці бетону, распрацоўвае метады мадэльных даследаванняў напружанага стану бетону і жалезабетону і інш. На Беларусі даследаванні па Ф.б. праводзяцца з 1959 у Бел.НДІбуд-ва і Бел.нац.тэхн. ун-це.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЕАГРА́ФІЯ ПРЫРО́ДНЫХ РЭСУ́РСАЎ,
навука, якая вывучае размяшчэнне асобных відаў і спалучэнняў прыродных рэсурсаў, праблемы іх ацэнкі, комплекснага выкарыстання і ўзнаўлення. Асн. кірункі даследаванняў: вывучэнне геаграфіі відаў прыродных рэсурсаў, забяспечанасці імі галін прам-сці і іх ролі ў дыферэнцыяцыі гаспадаркі, выяўленне і аналіз тэр. спалучэнняў рэсурсаў, вызначэнне шляхоў комплекснага іх выкарыстання зулікам экалагічных наступстваў, прагнозы стану рэсурснай базы нар. гаспадаркі. Вызначае таксама геаграфічны (тэрытарыяльны) падзел працы і гасп. спецыялізацыю. Выкарыстоўвае матэм., геафіз., аэракасм., картаграфічны, параўнальна-апісальны і экспедыцыйны метады даследавання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВАЛІФІКА́ЦЫЯ (ад лац. qualis які, якой якасці + facere рабіць),
1) характарыстыка прадмета, з’явы, аднясенне яго да якой-н. групы, катэгорыі, напр., кваліфікацыя злачынства.
2) Ступень і від прафесійнай падрыхтаванасці працоўных і служачых да выканання пэўнага віду працы. Уключае тэарэт. веды, практычныя навыкі і прафес. майстэрства. Ступень К. працоўных вызначаецца прысвоенымі ім кваліфікацыйнымі разрадамі, якія ўстанаўліваюцца зулікам складанасці, адказнасці, умоў працы на аснове тарыфна-кваліфікацыйнага даведніка. Паказчыкам К. работніка таксама можа быць катэгорыя, дыплом, наяўнасць звання і вучонай ступені. Гл. таксама Тарыфная сістэма.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БУДЭКАНО́МІКА», Навукова-даследчы ін-т «Будэканоміка» Рэспублікі Беларусь; арэндная ўстанова (з 1990). Засн. ў 1976 у Мінску як комплексны аддзел (з 1977 Бел. філіял) Усесаюзнага н.-д. і праектнага ін-та працы ў буд-ве Дзяржбуда СССР. З 1991 «Будэканоміка». Асн. кірункі дзейнасці: падрыхтоўка заканадаўчых і нарматыўных актаў, інструктыўных і метадычных дакументаў, якія рэгулююць адносіны ўдзельнікаў капітальнага буд-ва ва ўмовах рынку, у т. л. раздзяржаўленне і прыватызацыя зулікам спецыфікі буд. комплексу; распрацоўка нарматыўнай базы па працы ў буд-ве; ацэнка фін. становішча, выкананне працэдур, звязаных з санацыяй, кансервацыяй і банкруцтвам прадпрыемстваў.