ПРАКО́ПАЎ Пётр Яфімавіч (13.9.1909, в. Старая Мілееўка Магілёўскага р-на — 24.6.1980),
бел. вучоны ў галіне агульнага земляробства і раслінаводства. Чл.-кар.АН Беларусі (1950), д-рс.-г.н. (1960), праф. (1963). Засл. дз. нав. Беларусі (1968). Скончыў БСГА (1931). З 1946 і з 1953 у Ін-це сацыяліст. сельскай гаспадаркі АН Беларусі, з 1950 у Мін-ве сельскай гаспадаркі Беларусі (з 1961 нач. Упраўлення). З 1969 у Бел.НДІземляробства (заг. аддзела). Навук. працы па ўкараненні ў с.-г.вытв-сцьнайб. рацыянальных севазваротаў і эфектыўных прыёмаў апрацоўкі дзярнова-падзолістых глеб, па прадукцыйнасці с.-г. культур. Абагульніў вынікі даследаванняў па скарыстанні ва ўмовах Беларусі прамежкавых культур і занятага папару.
Тв.:
Правильные севообороты и рациональное использование земли. Мн., 1973;
Основы севооборотов в северо-западных и западных районах СССР. Л., 1974 (разам з М.Ф.Сціхіным);
Рациональные севообороты — необходимое условие увеличения производства зерна в районах Белорусского Полесья. Мн., 1978 (разам з В.М.Гарошка).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХАРЧПАДА́ТАК, харчовы падатак,
цвёрда фіксаваны (20% чыстага прадукту сял. працы, потым 10% ураджаю) натуральны сял. падатак на хлеб, бульбу, алейнае насенне, мяса, яйкі, масла, воўну і інш. прадукты земляробства і жывёлагадоўлі, уведзены дэкрэтам ВЦВК РСФСР ад 11.3.1921 замест харчразвёрсткі. Неўзабаве быў уведзены і ў БССР. Бяднейшыя сяляне (менш за 1 дзес. ворнай зямлі) вызваляліся ад яго поўнасцю, калект. гаспадаркі мелі падатковыя льготы. Увядзенне Х. ў загадзя вызначаным памеры (меншым за харчразвёрстку) стварала ў сялян матэрыяльныя стымулы для паляпшэння земляробства і павелічэння вытв-сці с.-г. прадуктаў. Значна пашырыліся пасяўныя плошчы збожжавых і бульбы. Дэкрэт ВЦВК і СНКСССР ад 10.5.1923 увёў адзіны с.-г. падатак, які павінен быў забяспечыць абкладанне кожнай сял. гаспадаркі з улікам памераў яе даходаў, колькасці зямлі, свойскай жывёлы і інш. Сяляне павінны былі плаціць падатак 15 ліст. і 15 студз. кожнага года. З 1924 збіраўся толькі грашовы падатак (да 5% даходаў сял. двара).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАРА́ЦКАЯ РАЎНІ́НА,
на Каўказе, па сярэднім цячэнні р. Аракс, паміж гарамі Арарат на Пд і Арагац на Пн. Б. ч. раўніны знаходзіцца ў Арменіі, меншая — у Турцыі. Даўж. 90 км, выш. 850—1000 м. Раён паліўнога земляробства (вінаград і інш. культуры). Неўзараныя ўчасткі захавалі ландшафты пераважна салянкавай паўпустыні. На Пн раўніны гарады Ерэван, Актэмберан, Эчміядзін.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТАМО́РАС (Matamoros),
горад на ПнУ Мексікі, каля граніцы з ЗША. Засн. ў 1824. Нас. 303 тыс.ж. (1990). Трансп. вузел. Порт і цэнтр буйнога раёна земляробства і арашальнага баваўнаводства, каля вусця р. Рыо-Бравадэль-Нортэ. Цэнтр гандлю з ЗША. Прам-сць: бавоўнаачышчальная, баваўняная, хім., харчовая. Зборачныя з-ды і прадпрыемствы па вытв-сці спажывецкіх тавараў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕ́МБА (Pemba),
каралавы востраў у Індыйскім ак., на ўсх. узбярэжжы Афрыкі, тэр. Танзаніі. Ад мацерыка аддзелены прал. Пемба. Пл. 984 км². Нас. 265 тыс.ж. (1998). Выш. да 99 м. Клімат экватарыяльна-мусонны. Ападкаў да 1000 мм за год. Трапічнае земляробства — плантацыі гваздзіковага дрэва, какосавай пальмы. Гал. гарады — Чаке-Чаке і Ветэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫВЕРА́ЙНА (Riverina),
нізінная раўніна на ПдУ Аўстраліі, у міжрэччы рэк Мурэй і Марамбіджы (стараж. дэльта зліцця абедзвюх рэк). Выш. каля 100 м. Складзена з глін і пяскоў. Клімат субтрапічны, кантынентальны. Ападкаў каля 250—500 мм за год. Травяністыя саванны, уздоўж р. Мурэй — эўкаліптавыя лясы. Паліўное земляробства. Вырошчваюць пшаніцу, рыс; вінаграднікі, фруктовыя сады, пашы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРХЕ́Д,
пласкагор’е на ПдУ Ірана, у складзе Усх.-Іранскіх гор. Даўж. каля 400 км, шыр. да 200 км. Выш. хрыбтоў 2500—3000 м (найб. 4042, вулкан Тэфтан), далін і ўпадзін каля 1500 м. Горныя пустыні і паўпустыні з зараснікамі калючых падушкападобных хмызнякоў, вышэй за 2000 м — горныя стэпы. Багарнае земляробства на спадзістых схілах. Заказнік Безман.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТЭНЕРЫ́ФЕ (Tenerife),
вулканічны востраў у Атлантычным ак., у групе Канарскіх астравоў; тэр. Іспаніі. Пл. 1946 км². Выш. да 3718 м (дзеючы вулкан Тэйдэ). Клімат трапічны, пасатны. Вечназялёныя хмызнякі і лясы. Трапічнае земляробства (бананы, цытрусавыя, тытунь, вінаград і інш.). Рыбалоўства. Гал. горад і марскі порт — Санта-Крус-дэ-Тэнерыфе. Нац. парк Тэйдэ. Кліматычныя курорты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦЭРЭ́РА,
у старажытнарымскай міфалогіі і рэлігіі багіня земляробства і ўрадлівасці. Ёй быў прысвечаны храм на Авенцінскім узгорку ў Рыме, дзе яна шанавалася разам з інш. расл. італійскімі божаствамі Ліберам і Ліберай. У гонар Ц. рымляне штогод 19 крас. наладжвалі святы — цэрэаліі. У стараж.грэч. міфалогіі Ц. адпавядае Дэметра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́СЛАЎСКАЕ МУЗЕ́ЙНАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ.
Створана ў 1995 у г. Браслаў на базе Браслаўскага краязнаўчага музея і Дома рамёстваў, у якім працуюць класы па ткацтве, ганчарстве, салома- і лозапляценні, ствараецца экспазіцыя традыц. рамёстваў Браслаўшчыны. У складзе аб’яднання клуб нар. майстроў, выставачная зала, гарадзішча Замкавая Гара, а таксама музеі прыроды і этнаграфіі, земляробства і млынарства, якія ствараюцца ў Браславе.