МАРСО́ ((Marceau) Марсель) (н. 22.3. 1923, г. Страсбур, Францыя),
французскі акцёр-мім. Вучань рэжысёра Ш.Дзюлена, акцёра Э.Дэкру. Развіваў традыцыі мастацтва Ж.Б.Г.Дэбюро. У 1947—60 выступаў са сваёй трупай «Садружнасць мімаў». Творчасць вылучаецца драматызмам, паэтычнасцю, вастрынёй думкі, змястоўнымі вобразнымі абагульненнямі. Стварыў лірычны і наіўны вобраз Біпа, які з’яўляецца цэнтр. фігурай разнастайных паводле сюжэта і асн. тэмы мімічных сцэнак. Сярод лепшых работ: пантамімы «Шынель» (паводле М.Гогаля), «Парыж плача, Парыж смяецца», мініяцюры «Юнацтва, сталасць, старасць, смерць», «У майстэрні масак», «Давід і Галіяф».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́НЗЕМАН ((Hansemann) Давід) (12.7.1790, г. Гамбург, Германія — 4.8.1864),
палітычны дзеяч Германіі. Належаў да плыні памяркоўных лібералаў. Заснаваў Т-ва страхавання ад пажару (1825), «Дысконтнае т-ва» (1851) і «Першае прускае іпатэчнае акц.т-ва» (1862—64). Чл. ландтага (парламента) Рэйнскай прав. (з 1845). У час рэвалюцыі 1848—49 у Германіі міністр фінансаў, прэм’ер-міністр Прусіі (ліп.—вер. 1848), кіраваў Прускім банкам (да 1851). Выступаў за развіццё сеткі чыгунак, вырашэнне сац. пытанняў эканам. захадамі, скасаванне прывілеяў юнкерства, умацаванне і пашырэнне Герм. мытнага саюза і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭНТЫЛЕ́СКІ ((Gentileschi) Арацыо) (сапр.Ломі; Lomi; хрышчаны 9.7.1563, г. Піза, Італія — 7.2.1638),
італьянскі жывапісец; адзін з прадстаўнікоў італьян.караваджызму. Брат і вучань мастака-маньерыста А.Ломі. З 1576 працаваў у Рыме, а таксама ў Генуі, Турыне, Парыжы, з 1626 — у Лондане, пры двары Карла I. Творам Дж. (у якіх выразна адчуваецца ўплыў ранняй творчасці М.Караваджа) уласцівы лірычная сузіральнасць, свабода кампазіцыйных рашэнняў, тонкасць святлоценявых пераходаў і вытанчанасць светлавога каларыту («Св. Цэцылія»; «Благавешчанне», 1621—23; «Лютністка» і інш.).
А.Джэнтылескі. Давід з галавой Галіяфа. Каля 1610.
армянскі кампазітар. Нар.арт.СССР (1986). Вучань Р.Егіязарана і А.Хачатурана. У 1962—68 дырэктар Арм.т-ра оперы і балета. З 1986 праф. і рэктар Ерэванскай кансерваторыі. Дзярж. прэмія Арменіі 1967, Дзярж. прэмія СССР 1979.
Тв.:
Опера «Падарожжа ў Арзрум» паводле А.С.Пушкіна (1987), балеты «Мармар» (1957), «Блакітны накцюрн» (1964), «Вечны ідал» (1966), «Антуні» (1969), опера-балет «Давід Сасунскі» (1976);
вак.-сімф. творы;
3 сімфоніі, «Канцэрг-Барока» для сімф.арк. (1983);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕН-ГУРЫЁН (Давід) (16.10.1886, г. Плоньск, Польшча — 1.12.1973),
дзяржаўны дзеяч Ізраіля. Прымкнуў да Сіянісцкага сацыялістычнага руху ў Польшчы. У 1906 эмігрыраваў у Палесціну, дзе быў абраны ў ЦК сіянісцкага рабочага руху Паалей Цыён. У 1916—18 засн. у ЗША арг-цыі Хехалуц і Яўрэйскі легіён. З 1920 чл. Галоўнай рады Сусв. сіянісцкай арг-цыі. У 1921—35 кіраўнік арг-цыі Хістадрут. У 1930—63 лідэр партыі Мапаі. У 1935—48 старшыня прэзідыума Яўр. Агенцтва. У 1948—53, 1955—63 прэм’ер-міністр, міністр абароны Ізраіля. Аўтар публікацый па пытаннях узнікнення дзяржавы Ізраіль і яе адносін з араб. краінамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́НДЭРЭР (Wunderer) Іаган Давід, нямецкі падарожнік 16 ст., пастар. Вучыўся ў Страсбуры і Ростаку. У 1590 з Ростака праз Кёнігсберг прыбыў у ВКЛ, наведаў Крожы, Вільню, потым Пскоў, Рыгу. У дзённіку падарожжа, які пазней дапоўніў звесткамі з літ. крыніц, даў апісанне Літвы, храмаў, народаў, якія насялялі Вільню, дамоў і крамля ў Пскове, рэшткаў язычніцкага свяцілішча каля горада, побыту рас. войска, манет, гандлю. Дзённік упершыню надрукаваны ў 1812 у Германіі.
Тв.:
Рус.пер. — Иоанна Давида Вундерера путешествия в Данию, Россию и Швецию в 1589 и 1590 гг. // Чтения в О-ве истории и древностей Российских. 1863. Кн. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАГАРША́Н (сапр.Пагасян) Вагарш Багданавіч
(14.2.1894, г. Шуша, Нагорны Карабах — 6.5.1959),
армянскі акцёр, рэжысёр, драматург.Нар.арт.СССР (1954). З 1923 у армянскім т-ры імя Г.Сундукяна (Ерэван). Праф. Ерэванскага тэатр. ін-та (з 1946). Акцёр шырокага творчага дыяпазону, майстар пераўвасаблення. З роляў: Гагік («Краіна родная» Д.Дэмірчана), Арбенін («Маскарад» М.Лермантава), Хлестакоў («Рэвізор» М.Гогаля), Гамлет («Гамлет» У.Шэкспіра). Сярод пастановак: «Дасцігаеў і іншыя» (1934) і «Васа Жалязнова» (1937) М.Горкага, «Каварства і каханне» Ф.Шылера (1938). Аўтар п’ес «У кальцы» (1930), «Давід Сасунскі» (1940) і інш.Дзярж. прэміі СССР 1941, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІ́ЛЬБЕРТ ((Hilbert) Давід) (23.1.1862, г. Кёнігсберг, цяпер г. Калінінград, Расія — 14.2.1943),
нямецкі матэматык. Замежны ганаровы чл.АНСССР (1934). Скончыў Кёнігсбергскі ун-т. З 1893 праф. Кёнігсбергскага, у 1895—1933 Гётынгенскага ун-таў. Навук. працы па тэорыі інварыянтаў, тэорыі лікаў, тэорыі функцый, асновах геаметрыі, дыферэнцыяльных і інтэгральных ураўненнях, матэм. фізіцы, матэм. логіцы і інш. Аўтар канцэпцыі фармалізму ў матэматыцы. Увёў паняцце гільбертавай прасторы, якім шырока карыстаюцца ў матэматыцы і тэарэт. фізіцы.
Тв.:
: Рус.пер. — Основания математики: Теория доказательств. М., 1982 (разам з П.Бернайсам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАХЕ́ТЫ, Кахетыя,
гістарычная вобласць ва Усх. Грузіі ў вярхоўях рэк Іоры і Алазані (прытокі Куры). Да 8 ст. ўваходзіла ў склад Картлі. З 2-й пал. 8 ст. вылучылася ў незалежнае княства. У 1104 цар Давід Будаўнік пры дапамозе мясц.азнаураў заняў К. і ўключыў яе ў склад аб’яднанага Груз. царства. У 2-й пал. 15 ст. К. вылучылася ў самаст. царства, якое вяло ў 16—18 ст. барацьбу за сваю незалежнасць ад Ірана і Турцыі (гл. таксама Кахецінскае паўстанне 1659). У 1762 К. і Картлі аб’ядналіся ў адно царства, якое ў 1801 далучана да Расіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КВІЦАРЫ́ДЗЕ (Давід Васілевіч) (н. 2.5.1920, г. Кутаісі, Грузія),
грузінскі пісьменнік. Скончыў Кутаіскі пед.ін-т (1939). Удзельнік падп. і партыз. руху на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Друкуецца з 1947. У аповесці «У Ардышаўскім лесе» (1957), раманах «Дзе ты, Марынэ?» (1965), «Давер» (1968), «Бывайце, векавечныя лясы!» (1972), «Помнікі не абцяжарваюць зямлю» (1977), «Зялёны горад» (ч. 1, 1979) і інш. адлюстраваў гераічнае змаганне бел. народа ў гады Вял.Айч. вайны. На бел. мову асобныя творы К. пераклалі Р.Барадулін, В.Нікіфаровіч.
Тв.:
Рус.пер. — В Ордышевском лесу Партизанские рассказы. Тбилиси, 1962;