АЛО́НАЎ (Яўген Піліпавіч) (1875, Гарадоцкі р-н Віцебскай вобл. — 23.12.1929),
ветэрынарны ўрач, заснавальнік навук. ветэрынарыі на Беларусі. Герой працы (1924). Скончыў Варшаўсківет.ін-т (1903). У 1913 арганізаваў першую на Беларусі вет. лабараторыю ў Віцебску, у 1914 — экспедыцыйнае абследаванне жывёлагадоўлі Віцебскай губ. Заснавальнік і з 1924 рэктар Віцебскага вет. ін-та, адначасова кіраўнік Вет. ўпраўлення Наркамата земляробства БССР. Навук. працы па аналізе вет.-сан. стану і прычынах хвароб с.-г. жывёлы на Беларусі. Ініцыятар распрацоўкі «Ветэрынарнага статута БССР», заснавання віцебскіх вет.-заалагічнага музея (1918), бат. сада, музея анатоміі, арніталогіі і энтамалогіі (1924).
Тв.:
Витебская губерния в ветеринарно-санитарном отношении (1903—1910). Витебск, 1912.
Літ.:
Вышелесский С. Е.Ф.Алонов // Бел. ветэрынарыя. 1929. № 10—12;
Сипко Н.Г. Ветеринарное образование в Белоруссии // Ветеринария. 1967. № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАРША́ЎСКАЯ ГУБЕ́РНЯ,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1837—1915. Утворана на тэр. Варшаўскага ваяводства Каралеўства Польскага. Цэнтр — г. Варшава. З 1866 пад агульнаімперскім кіраваннем. У канцы 19 ст. падзялялася на 14 паветаў: Варшаўскі, Бронскі, Гостынскі, Груецкі, Кутнаўскі, Ловіцкі, Навамінскі, Няшаўскі, Плонскі, Пултускі, Радзімінскі, Скернявіцкі, Сахачаўскі, Улацлаўскі. Пл. 15,3 тыс. квадратных вёрст, нас. 1 млн. 933 тыс.чал. (1897), у т. л. 794,5 тыс. гараджан. Аснову эканомікі складалі земляробства і апрацоўчая прам-сць — каля 1 тыс. прадпрыемстваў (69 тыс. рабочых, 1910). Гал.гандл. цэнтр — Варшава. 3 ВНУ (усе ў Варшаве), 14 мужчынскіх і 8 жан. сярэдніх навуч. устаноў, каля 700 пач. школ (1910). Каля 330 каталіцкіх і 30 правасл. цэркваў, 220 сінагог, 1 мячэць (канец 19 ст.). У 1915 тэр. Варшаўская губерня акупіравана герм. войскамі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯРЭ́НЬКА (Францішак Леапольдавіч) (15.3.1862, в. Пуцілкавічы Ушацкага р-на Віцебскай вобл. — 4.3.1892),
бед. краязнавец і археолаг. Скончыў Мінскую гімназію (1881), Варшаўскіун-т (1887). У 1886 за навук. працу па бел.нар. медыцыне ўзнагароджаны залатым медалём. Рабіў археал. раскопкі на тэр. сучаснага Ушацкага р-на: даследаваў гарадзішчы каля в. Гвазды, Вял. Бірулі, М. Дольцы, Афераўшчына; у наваколлі в. Пуцілкавічы выявіў 9 гарадзішчаў жал. веку, каля 50 курганных груп раннефеад. часу (раскапаў 36 курганоў) і склаў археал. карту ваколіц вёскі (уключана 85 помнікаў). У рукапісах засталіся працы «Курганы ў Пуцілкавічах» (1887—92), «Курганы і два дагістарычныя пасяленні ў Пуцілкавічах», археал. карты, схемы гарадзішчаў, замчышчаў, запісы бел. фальклору. Частка матэрыялаў захоўваецца ў Кракаўскім археал. музеі.
Тв.:
Przyczynek do lecznictwa ludowego // Materiały antropologiczno-archeologiczne i etnograficzne... Kraków, 1986. T.1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЙН (Юльян) (1821, г.п. Радашковічы Маладзечанскага р-на Мінскай вобл. — 28.3.1883),
пісьменнік, падарожнік. Пісаў на польск. мове. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. У 1840—50-я г. жыў у Мінску. Сябраваў з В.Дуніным-Марцінкевічам. На пастаноўку яго «Ідыліі» адгукнуўся артыкулам «Фізіялогія прыказак» у газ. «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі дзённік», 1852, № 99—100). Той самы артыкул змешчаны ў празаічным зб. Гарайна «Затрачаныя хвіліны» (Вільня, 1857). Аўтар успамінаў пра У.Сыракомлю «З жыцця паэта» (Львоў, 1886), дзе падрабязна апісаў знаходжанне паэта ў Мінску і абставіны яго знаёмства з Дуніным-Марцінкевічам. У 1870-я г. жыў у ЗША, дзе сустракаўся з Г.Сянкевічам, выдаў аповесць «5П-1Р» (Чыкага, 1878). Выкарыстаў бел.нар. паданні, пісаў пра цяжкае жыццё бел. прыгоннага сялянства (аповесць «Д’ябал фарэйтарам»).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУШЭ́ЎСКІ (Мікалай Вячаслававіч) (18.12.1851, г. Луцк Валынскай вобл., Украіна — 12.11.1887),
рускі мовазнавец; прадстаўнік казанскай лінгвістычнай школы, педагог. Д-рфілал.н. (1883). Скончыў Варшаўскіун-т (1875), вучань І.А.Бадуэна дэ Куртэнэ. Выкладаў стараж. мовы ў навуч. установах г. Троіцка, з 1878 у Казанскім ун-це (з 1883 праф). Навук. працы ў галіне агульнага мовазнаўства, параўнальна-гіст. фанетыкі і граматыкі: «Назіранні над некаторымі фанетычнымі з’явамі, звязанымі з акцэнтуацыяй» (1879), «Да пытання аб гуне. Даследаванні ў галіне стараславянскага вакалізму» (1881), «Нарыс навукі аб мове» (1883) і інш., у якіх абгрунтоўваў сістэмны і знакавы характар мовы. Адзін з папярэднікаў сучаснай фаналогіі.
Літ.:
Черепанов М.В. Отражение принципов казанской лингвистической школы в исследованиях Н.В.Крушевского. Саратов, 1969;
Булахов М.Г. Восточнославянские языковеды. Т. 1. Мн., 1976.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРТАШЭ́ВІЧ ((Bartoszewicz) Юльян) (17.1.1821, г. Бяла-Падляска, Польшча — 5.11.1870),
польскі гісторык, літаратуразнавец. Чл. Віленскай археал. камісіі. У 1838—42 вучыўся ў Пецярбургскім ун-це, пазнаёміўся з Я.Баршчэўскім і памагаў яму ў рэдагаванні альманаха «Niezabudka» («Незабудка»). У 1840—60-я г. рэдагаваў газ. «Dziennik Warszawski» («Варшаўскі веснік»), «Kronika wiadomości krajowych і zagranicznych» («Хроніка мясцовых і замежных паведамленняў»), у якіх змяшчаў і карэспандэнцыі з Беларусі. Аўтар прац «Каралевічы-біскупы» (1851), «Арцыбіскупы і прымасы» (1858—68), «Польскія гетманы» (1860—66), «Першапачатковая гісторыя Польшчы» (т. 1—4, 1878—79). У «Гісторыі польскай літаратуры» (т. 1—2, 2-е выд., 1877) даў звесткі і пра стараж.бел. л-ру. На бел. матэрыяле часткова заснаваны яго працы «Выдатныя польскія дзеячы XVIII ст.» (т. 1—3, 1853—56) і «Гістарычныя і літаратурныя даследаванні» (т. 1—3, 1880—81).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕТРАШКЕ́ВІЧ (Ануфрый) (1793, г. Шчучын Гродзенскай вобл. — 7.12.1863),
польскі і бел.паэт. Скончыў пав. школу ў Шчучыне, Віленскі і Варшаўскі ун-ты. Канд. (1816), магістр (1821) філасофіі. У 1822—24 працаваў у архіве Радзівілаў у Вільні. Адзін з заснавальнікаў т-вафіламатаў, распрацаваў структуру арг-цыі «прамяністых». Сасланы ў Маскву (працаваў бібліятэкарам ва ун-це, 1825—31), Табольск (1832—60). У 1860 вярнуўся ў Вільню. Пісаў па-польску. У час. «Tygodnik Wileński» («Віленскі штотыднёвік», 1817) змяшчаў сентыментальныя вершы і гіст. думы ў духу рамантызму («Вёска», «Беспадстаўная скарга», «Роздум ля развалін замка Гедзіміна» і інш.). Аўтар вершаванай фалькл.-этнагр. замалёўкі «Ідылія Купала», засн. на бел.нар. вераваннях і абрадах. Збіраў матэрыялы т-ва філаматаў (выдадзены як архіў філаматаў у 1913—34 і ў 1973). Сябраваў з Я.Чачотам, падтрымліваў сувязі з А.Міцкевічам.
польскі паэт, перакладчык. Скончыў Варшаўскіун-т (1934). У 2-ю сусв. вайну падпольшчык, удзельнік Варшаўскага паўстання 1944. Друкаваўся з 1928. Аўтар зб-каў вершаў «Гадзіна жыцця» (1946), «Снарад і слова» (1952), «Выбраныя вершы і пераклады» (1954), «Праніканне» (1965), «Бяссонне» (1975), эсэ «Падарожжа за тры моры. Эскізы пра рускую літаратуру» (1962), «Турботы паэтаў. Пра рускую паэзію XX ст.» (1972), «Рухомыя граніцы» (1988) і інш. Складальнік і перакладчык бел. паэзіі ў анталогіі «Сто трыццаць паэтаў» (1957), для якой пераклаў вершы Я.Купалы, Я.Коласа, М.Танка, П.Броўкі, А.Куляшова, П.Панчанкі. Вершы Я.Купалы ў перакладзе П. апубл. ў зб. «Беларускія вершы» (1971). Перакладаў вершы Г.Ахматавай, А.Блока, У.Маякоўскага, Б.Пастарнака і інш. На бел. мову паасобныя яго вершы пераклалі С.Дзяргай, П.Макаль. В.І.Гапава.
польскі мовазнавец. Д-ргуманіт.н. (1974), д-ргуманіт.н. у галіне слав. мовазнаўства (1991), праф. (1998). Скончыла Варшаўскіун-т (1956). З 1953 працавала ў Польска-сав. ін-це ў Варшаве. З 1957 у Ін-це славістыкі Польск. АН (з 1992 заг. аддзела бел. мовы). Даследуе лексікаграфію, грамат. сістэму мовы, дыялекталогію польскаўсходнеслав. пагранічча. Сааўтар «Вялікага руска-польскага слоўніка» (т. 1—2, 1970; 3-е выд. 1986—87), лексічнага «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 5—7, 1995—99), працы «Тэксты польскіх гаворак з рэгіёна даўніх паўночна-ўсходніх крэсаў» (1996) і інш. Вывучала мову і побыт старавераў, якія жывуць на тэр. Польшчы («Слоўнік гаворкі старавераў, якія жывуць у Польшчы», 1980, з І.Грэк-Пабіс; «Сінтаксічныя функцыі інфінітыва ў пскоўскай гаворцы і ў гаворцы расіян-старавераў, якія жывуць у Польшчы», 1982, і інш.).
рускі і бел. літаратуразнавец. Д-рфілал.н. (1944), праф. (1927). Скончыў Варшаўскіун-т (1913). Працаваў у Растоўскім ун-це (1915—21), БДУ (1921—30), ВНУ Масквы і Казані. Даследаваў гісторыю рус. і ўкр. літаратур, дакастр. л-ру Беларусі (станаўленне маст. прозы Я.Коласа, стылістыку эпічнай паэзіі Я.Купалы), бел. тэатр 1920-х г., метадалагічныя пытанні літ.-знаўства. Вылучыў рэаліст. і рамант. тэндэнцыі ў дакастр. бел. л-ры, даў параўнальна-тыпалагічную характарыстыку творчасці Я.Купалы ў кантэксце еўрап. літаратур.
Тв.:
Метод изучения литературы // Тр. БГУ. 1922. № 1;
Классификация методов историко-литературной науки // Там жа. 1925. № 6—7;
Асноўныя прынцыпы пабудовы беларускай навукі аб літаратуры. Мн., 1927;
Паэмы Янкі Купалы // Узвышша. 1927. № 1;
Другі Беларускі дзяржаўны тэатр // Там жа 1929. № 6;
Ля вытокаў мастацкай прозы Я.Коласа // Полымя. 1928. № 8;