тып сельскага паселішча на Беларусі ў 16—20 ст. Узнік у сярэдзіне 16 ст. ў выніку правядзення валочнай памеры. Паводле «Уставы на валокі» 1557 ворныя землі феад. маёнткаў падзяляліся на З часткі, кожная з якіх мела свае межы («сценкі»), Землі, што засталіся па-за гэтымі межамі, называліся 3.; іх арандавалі дробная шляхта (адсюль засцянковая шляхта) і часткова заможныя сяляне. 3. называліся і паселішчы на гэтых землях. Першапачаткова яны складаліся з асобных двароў, колькасць якіх з цягам часу павялічвалася. Забудова іх была нерэгулярная, складалася з жылога дома і гасп. будынкаў. Асабліва многа З. было ў цэнтр. і зах. Беларусі. Малыя З. адрозніваліся ад хутароў толькі сваім гіст.-эканам. паходжаннем і саслоўнай прыналежнасцю жыхароў, вял. нагадвалі вёску. У 1930—40-я г. частка з іх была сселена, а частка перайменавана ў вёскі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНВЕСТЫТУ́РА (ад лац. investio апранаю, надзяваю),
у сярэднія вякі ў Зах. Еўропе юрыд. акт перадачы зямельнага феода (лена), пасады, сана, які замацоўваў васальную залежнасць (гл.Васалітэт). Своеасаблівым яе відам была царкоўная І. — цырымонія зацвярджэння духоўнай асобы на пасаду і ўзвядзення ў сан епіскапа ці абата. Да канца 11 ст.царк. І. належала свецкай уладзе (у Англіі — каралю, у «Свяшчэннай Рым. імперыі» — імператару). У 11—12 ст. за права І. вялася барацьба паміж імператарамі «Свяшчэннай Рым. імперыі» (ажыццяўлялі І. епіскапаў і абатаў з часоў Атона І) і рым. папамі, якія імкнуліся падначаліць свецкія ўлады і мець права І. Найб. напружанай была барацьба за І. ў Германіі; скончылася ў 1122 заключэннем кампраміснага Вормскага канкардату, які замацаваў права духоўнай І. за папам, а свецкай — за імператарам. У Францыі і Англіі спрэчкі па пытаннях І. скончыліся пагадненнем паміж каралямі і папам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МА́ГАДХА,
гістарычная вобласць і стараж. дзяржава на ПнУ сучаснай Індыі. Вядома прыкладна з 9—8 ст. да н.э. Сталіцы — гарады Раджагрыха і Паталіпутра (з 4 ст. да н.э., сучасная Патна). Паводле будыйскіх крыніц, у 7 ст. да н.э. М. была адной з 16 «вял. дзяржаў» Індыі. У 6—3 ст. да н.э.найб. эканамічна развіты раён Індыі. Значна пашырылася пры царах Бімбісары і Аджаташатру (6—5 ст. да н.э.). Была ядром імперый Нандаў (4 ст. да н.э.), Маур’яў (4—2 ст. да н.э.), Гуптаў дзяржавы (4—6 ст.н.э.). Нашчадкі Гуптаў правілі ў М. да пач. 8 ст. У 8—12 ст. у складзе дзяржаў Палау і Сенау. М. — буйнейшы эканам. і культ. цэнтр Стараж. Індыі, з ёю звязаны важныя этапы ў развіцці будызму і джайнізму. Да 10 ст. назва «М.» выйшла з ужытку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРАВА́Я МАШЫ́НА,
цеплавы рухавік, у якім энергія сціснутай пары пераўтвараецца ў мех. энергію (у зваротна-паступальны рух поршня ў цыліндры). Выкарыстоўвалася на ф-ках і з-дах, электрастанцыях, паравозах, параходах, лакамабілях, у сельскай гаспадарцы і інш.
Праект П.м. распрацаваў у 1763 І.І.Палзуноў (пабудавана ў 1766). П.м. з цыліндрам падвойнага дзеяння вынайшаў у 1784 Дж.Уат, выкарыстаўшы для пераўтварэння прамалінейнага руху ў вярчальны спец. механізм — інверсар. Да канца 19 ст. П.м. была практычна адзіным пашыраным рухавіком у прам-сці і на транспарце. Мела добрыя цягавыя характарыстыкі, дапускала вял. перагрузкі і рэверсаванне, была надзейнай і простай. Магутнасць да 15 МВт, ккдз да 20—25%. Асн. недахоп — нізкая эканамічнасць, з-за чаго ў 1-й пал. 20 ст.вытв-сць П.м. спынена.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЗІЯ (Asia),
рымская правінцыя ў зах. частцы Малой Азіі. Утворана ў 133 да н.э. на тэр.б.Пергамскага царства. У 1 ст. да н.э. — 1 ст.н.э. яе тэр.была расшырана. Правінцыяльнае ўпарадкаванне з 126 да н.э. З 27 да н.э. — сенацкая правінцыя, з часоў Дыяклетыяна падзелена на 7 асобных правінцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКАЛО́ДАК,
акалотак, 1) у Рас. імперыі частка (раён) горада, якая замацоўвалася за паліцэйскім чынам (акалодачным наглядчыкам) для адм. і паліт. нагляду за насельніцтвам. Сістэма акалодачнага паліцэйскага нагляду ўведзена паводле паліцэйскай рэформы 1862, была адным з яе элементаў; існавала да 1917.
2) Лекарскі пункт пры вайсковых часцях, падраздзяленнях, лазарэтах у царскай арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́НІЯ (грэч. pronoia апека),
у Візантыі 11—15 ст. пажыццёвае (часам спадчыннае) імператарскае падараванне свецкай асобе ці манастыру права збору дзярж. падаткаў з вызначанай тэр., з 13 ст. падараванне і зямельных уладанняў. Уласнік П. (проніяр) нярэдка быў абавязаны несці ваен. службу. З 12 ст. П. была падобная на зах.-еўрап.бенефіцый.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЮ́ТНАЯ МАНАПО́ЛІЯ,
валютнае права дзяржавы на валютныя аперацыі і ўсю валюту, якая паступае ў краіну. Існавала ў СССР і інш. краінах сацыяліст. арыентацыі, была непарыўна звязана з манаполіяй знешняга гандлю. З фарміраваннем рыначнай эканомікі ў гэтых краінах, у т. л. на Беларусі, валютная манаполія ліквідавана, дзейнічаюць толькі валютныя абмежаванні як частка валютнай палітыкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАНДЭ́Я (Vendée),
гістарычная вобласць у Зах. Францыі, на Пд ад вусця Луары. У час Французскай рэвалюцыі 1789—99была цэнтрам паўстанняў раялістаў (1793—96, 1799/1800; гл.Вандэйскія войны). Мясц. сяляне падтрымлівалі дваранства і асабліва духавенства. У 1815 і 1832 яны зноў змагаліся за права на трон Бурбонаў. У пераносным значэнні Вандэя — сімвал контррэвалюцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕГЕТРЫ́Я (ісп. behetría),
вольная сялянская абшчына ў Іспаніі ў сярэднія вякі. Была пашырана гал. чынам у перыяд Рэканкісты ў Кастыліі і Леоне. Мела самакіраванне, права выбіраць (мяняць) сеньёра і інш. Члены бегетрыі неслі вайсковую службу ў сеньёра ці караля ў час войнаў, былі звязаны з сеньёрам адносна невял. павіннасцямі. Пасля Рэканкісты бегетрыя паступова знікла.