HOOC—(CH2)3—COOH, крышталічная двухасноўная к-та. Т-ра плаўлення 97,5 °C, добра растваральная ў вадзе, спірце, бензоле. Па хім. уласцівасцях аналагічная інш. двухасноўным к-там. Утвараецца пры біял. распадзе лізіну ў печані жывёл і чалавека, ёсць у соку рэпы, буракоў, прамыўных водах сырой авечай шэрсці. Вытворнае глутаравай кіслаты — α-амінаглутаравая к-та (глутамінавая к-та) адыгрывае значную ролю ў азоцістым абмене, ужываецца як лекавы сродак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОТАБЛО́К,
цягавая прылада для розных малагабарытных трансп. і с.-г. машын і механізмаў. Прызначана для механізацыі работ на прысядзібных участках, напр., ворыва, баранавання, апрацоўкі міжрадкоўяў бульбы і буракоў, кашэння травы, транспартавання грузаў, выканання работ з навяснымі механізмамі, у т. л. з прыводам ад вала адбору магутнасці. Зманціравана на 1-восевым шасі, мае аўтаномны рухавік. На Беларусі выпускаецца М. МТЗ-0,5 «Беларусь» з камплектам адпаведных механізмаў.
Мотаблок МТЗ-0,5 «Беларусь» з камплектам абсталявання.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРАРЫ́ЎКА,
выдаленне з радкоў ці гнёзд лішніх раслін для паляпшэння ўмоў росту астатніх. Выкарыстоўваюць на загушчаных пасевах цукр.буракоў, кукурузы на зерне, сталовых і кармавых караняплодаў, сланечніку і інш. прапашных культур. Праводзіцца ўручную або з дапамогай культыватара ці прарэджвальніка, якія падразаюць ч. раслін у радку. Пры адсутнасці своечасовай П. ўсходы выцягваюцца, затрымліваюць рост, рэзка зніжаецца ўраджай. Не патрабуюць П. пасевы, зробленыя сеялкамі дакладнага высявання, якія сеюць праз аднолькавыя адлегласці калібраванае насенне (пункцірныя пасевы).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАМЕ́РЫНЫ,
адходы алейна-экстракцыйнай і цукровай вытв-сці. Атрымліваюць шляхам экстрагавання алею з насення алейных культур або соку з караняплодаў цукр.буракоў. Бываюць Ж. свежыя, сіласаваныя (кіслыя) і сухія (выкарыстоўваюць пераважна на корм с.-г. жывёле). У свежых бурачных Ж. больш за 90% вады, сухое рэчыва ў іх складаецца ў асн. з вугляводаў, у т. л. з цукроў. Сухія Ж. — каштоўны вугляводзісты канцэнтраваны корм, могуць выкарыстоўвацца як кампаненты камбікармоў, кармавых сумесей, а таксама служаць асновай гранул і брыкетаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДКРЫ́ТЫ ГРУНТ,
зямельныя ўчасткі без укрыццяў для вырошчвання агародніны або дэкар. раслін. У адкрытым грунце насенне холадаўстойлівых раслін (з сям. парасонавых, крыжакветных, а таксама буракоў, салаты, шпінату, гароху) высяваюць ранняй вясной, як толькі паспее глеба, пры сярэднясутачнай т-ры 1—5 °C, насенне цеплалюбівых раслін (з сям. гарбузовых, паслёнавых, а таксама фасолі, кукурузы) — пры т-ры 10—15 °C; расаду высаджваюць пры сярэднясутачнай т-ры адпаведна 5—10 і 15 °C, пасля заканчэння веснавых замаразкаў. На Беларусі ў адкрытым грунце вырошчваюць каля 98% агародніны і кветак. Гл. таксама Ахаваны грунт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІНСТЫТУ́Т ГЕНЕ́ТЫКІ І ЦЫТАЛО́ГІІНацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Засн. ў 1965 у Мінску на базе Аддзела генетыкі і цыталогіі АН Беларусі (з 1963). Лабараторыі (1998): малекулярнай генетыкі, гетэрозісу і генетыкі колькасных прыкмет, генетыкі збожжавых культур, мутагенезу, цытагенетыкі раслін, антымутагенезу, агульнай цытагенетыкі, радыяцыйнай генетыкі. нехрамасомнай спадчыннасці, генетыкі фітаімунітэту; тэматычныя групы, аддзел навук. інфармацыі і інфарматыкі Дзейнічае селекцыйна-генет. комплекс (да 1989 біял. доследная станцыя). Аспірантура (з 1963), дактарантура (з 1989).
Асн. кірункі даследаванняў: генет. асновы селекцыі (гетэрозіс, поліплаідыя, нехрамасомная спадчыннасць, генетыка імунітэту), індуцыраваны і спантанны мутагенез, антымутагенез, радыяцыйная генетыка, генет. і клетачная інжынерыя, матэм. генетыка. Вынікі даследаванняў: сфармуляваны новая канцэпцыя гетэрозісу, гіпотэза ўзаемадзеяння ядзерных генаў і плазмагенаў пры цытаплазматычнай мужчынскай стэрыльнасці. Даказана важная роля цытаплазматычных спадчынных структур ва ўстойлівасці раслін да захворванняў, атрыманы значныя вынікі па вывучэнні генет. заканамернасцей арганізацыі і экспрэсіі геномаў раслін. Створаны арыгінальныя генет. калекцыі збожжавых, зернебабовых культур і бульбы. Атрыманы практычныя вынікі: каштоўныя гетэрозісныя гібрыды кукурузы, азімага жыта, цукр.буракоў, ільну, яравой пшаніцы, ячменю і трыцікале. Раянаваны новыя высокапрадукцыйныя сарты цукр.буракоў, соі, цяплічных памідораў. Вынікі даследаванняў пра эколага-генет. наступствы аварыі на Чарнобыльскай АЭС перададзены ў Дзяржкамчарнобыль. У Ін-це працавалі акад.АН Беларусі А.Р.Жэбрак, П.Ф.Ракіцкі, акад.АН Беларусі і УАСГНІЛ М.В.Турбін, чл.-кар. А.М.Іпацьеў, У.К.Саўчанка, працуюць акад.Нац.АН Беларусі М.А.Картэль (дырэктар з 1994), Л.У.Хатылёва (пачэсны дырэктар), чл.-кар. У.Я.Борматаў, 13 дактароў навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГЛЕБАСТАМЛЕ́ННЕ,
рэзкае зніжэнне ўрадлівасці глебы і ўраджайнасці с.-г. раслін пры вырошчванні монакультуры ці частай паўтаральнасці адной культуры ў севазвароце. Асн. прычыны глебастамлення: аднабаковае спусташэнне глебы, назапашванне фітапатагенных мікраарганізмаў (бактэрый, вірусаў, грыбоў), спецыфічных для кожнай культуры, развіццё беспазваночных жывёл-шкоднікаў і інш. Да асабліва моцнага глебастамлення вядзе працяглае культываванне лёну, канюшыны, цукр.буракоў і інш. Глебастамленне не ліквідуецца пры ўнясенні поўнага ўгнаення і захаванні фіз. уласцівасцей глебы. Не выклікае глебастамлення вырошчванне жыта, кукурузы, спаржы і некат. іншых раслін у монакультуры. Спосабы барацьбы з глебастамленнем: строгае захаванне севазвароту з улікам папярэднікаў, вырошчванне ўстойлівых сартоў раслін, апрацоўка пестыцыдамі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЖУРНА́Л ПРИКЛАДНО́Й СПЕКТРОСКОПИ́И»,
міжнародны штомесячны навук. часопіс. Выдаецца Нац.АН Беларусі з 1964 у Мінску на рус. мове. З 1965 перавыдаецца ў Нью-Йорку на англ. мове («Journal of Applied Spectroscopy»). Асн.навук. кірункі: фіз. асновы і металы атамнага і малекулярнага спектральнага аналізу; нелінейная оптыка і лазеры; спектраскапія рассейвальнага асяроддзя і цвёрдых цел; спектраскапія газаў і плазмы; спектральная апаратура і метады вымярэнняў; матэм. метады і выкарыстанне ЭВМ у спектраскапіі. Гал. рэдактары: Б.І.Сцяпанаў (1964—87), В.С.Буракоў (з 1988), Г.П.Гурыновіч (з 1992), М.А.Барысевіч (з 1994).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛЮШЫ́ЦКІ (Мікалай Кірылавіч) (26.1.1872, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 28.8.1929),
бел. вучоны ў галіне аграхіміі і раслінаводства. Акад.АН Беларусі (1928). Скончыў Маскоўскі с.-г.ін-т (1900). З 1900 у Кіеўскім політэхн. ін-це, з 1920 праф. Кіеўскага с.-г. ін-та (з 1921 заг. кафедры). Навук. працы па аграхіміі, прыкладной батаніцы, селекцыі і агратэхніцы с.-г. раслін. Вывучаў глебавае жыўленне раслін, уплыў асматычнага ціску глебавага раствору на рост, развіццё і ўраджай збожжавых культур, цукр.буракоў і бульбы.
Тв.:
К вопросу о значении эвапорометрических показанпй для запросов сельскохозяйственной практики // Изв. Моск. с.-х. ин-та. 1900. Кн. 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МОНАКУЛЬТУ́РА (ад мона... + лац. cultura вырошчванне, развіццё),
працяглае нязменнае вырошчванне с.-г. раслін аднаго віду на адным і тым жа ўчастку без севазвароту. Вядзе да аднабаковага спусташэння глебы (напр., М. збожжавых культур збядняе глебу на фосфар, бабовых — на фосфар і кальцый, буракоў, бульбы — на калій), памяншэння колькасці гумусу (найб. хуткае пры М. прапашных культур), разбурэння структуры і эрозіі глебы, зніжае яе ўрадлівасць, спрыяе размнажэнню спецыфічных шкодных насякомых, узбуджальнікаў хвароб, пустазелля, што значна зніжае ўраджайнасць. Адмоўныя эфекты М. часова памяншаюцца агратэхн. прыёмамі, хім. сродкамі. Таксама М. наз. адзіная с.-г. культура, якая вырошчваецца ў гаспадарцы.