МАСКВІ́Ч (Віталь Андрэевіч) (н. 24.8.1947, г.п. Узмор‘е Сахалінскай вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1988). Скончыў Маскоўскі ін-т нафтавай і газавай прам-сці (1971). З 1981 у Ін-це геал. навук АН Беларусі. З 1990 ген. дырэктар Бел.н.-д.геал. прадпрыемства «БелГеа». Навук працы па геалогіі нафты і газу.
Тв.:
Органогенные постройки девона Белоруссии. Мн., 1984 (у сааўт.);
Тектоника, фации и формации запада Восточно-Европейской платформы. Мн., 1987 (у сааўт.);
Тектонические закономерности образования карбонатных формаций древних платформ. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́МРА,
старажытнарускі нар. струнны шчыпковы муз. інструмент. Найб. пашырана ў 16—17 ст. Мела грыф, авальны корпус. Як сольны і ансамблевы інструмент выкарыстоўвалася скамарохамі, якія стварылі сям’ю Д. (домрышка, Д., Д. басістая). У 2-й пал. 18 ст. паступова знікла. У сучасным выглядзе рэканструявана В.Андрэевым (1896). Мае паўсферычны корпус. кароткую шыйку з грыфам, на якім прарэзаны метал. лады, галоўку з калкамі, 3 метал. струны. Гук здабываецца плектрам. На аснове гэтай Д. ў 1896—98 С.Налімаў стварыў сям’ю аркестравых Д., якая стала асновай Велікарускага аркестра імя Андрэева. У 1908 Р.Любімаў і С.Бураў стварылі струнную Д. Абедзве разнавіднасці выкарыстоўваюцца ў аркестрах рус.нар. інструментаў. На Беларусі прафес. і самадз. музіцыраванне на Д. (сольнае, ансамблевае, аркестравае) развіваецца пераважна ў гар. асяроддзі. Секстэт Д. працаваў на Бел. тэлебачанні і радыё. Класы Д. ёсць у муз.навуч. установах Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЫФІРА́МБ (грэч. dithyrambos),
першапачаткова харавая культавая песня ў Стараж. Грэцыі ў гонар бога Дыяніса (Вакха), пазней — літ. форма, блізкая да оды ці гімна. У новай еўрап. л-ры мае пераймальны характар («Дыфірамб Пегасу» А.Сумарокава). У стараж.-бел. л-ры блізкія да Д. панегірыкі. У пераносным сэнсе Д. — перабольшаная пахвала, захапленне ўслаўленнем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛПА́ШНІКАЎ (Генадзь Аляксандравіч) (н. 5.8.1928, г. Ржэў Цвярской вобл., Расія),
бел. геолаг. Д-р геолага-мінералагічных н. (1993). Скончыў Маскоўскі тарфяны ін-т (1952). З 1967 у Бел. геолага-разведачным НДІ. Навук. працы па інж. геалогіі, геаэкалогіі, вывучэнні тэхнагенных працэсаў, методыцы геаэкалагічнага буйнамаштабнага картаграфавання небяспечных геал. працэсаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУ́КРАШ (Лідзія Міхайлаўна) (н. 23.7.1934, г. Днепрадзяржынск, Украіна),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Жонка М.П.Кукраша. Д-р. с.-г.н. (1992). Скончыла БСГА (1958). З 1958 у Бел.НДІ земляробства і кармоў. Навук. працы па павышэнні ўрадлівасці і якасці лёну ва ўмовах інтэнсіўнага земляробства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУХО́ЎНАСЦЬ,
уласцівае асобе або сац. групе імкненне да пазнання Сусвету, месца і ролі ў ім чалавека, стаўленне да чалавечай асобы і яе творчасці як да вышэйшай мэты і каштоўнасці развіцця грамадства, падпарадкаванне матэрыяльных здабыткаў і інтарэсаў духоўным, маральна-эстэт. здабыткам і каштоўнасцям. Існуюць 3 формы Д.: Д. асобнага індывіда (асобы); Д. сац. групы (напр., інтэлігенцыі) ці грамадства ў цэлым; Д. Бога, абсалютнай ідэі (у Платона, Г.Гегеля). Д. асобы ствараецца ў працэсе духоўнай працы; таму духоўныя адрозненні паміж людзьмі значна большыя, чым біялагічныя. Індывід.Д. становіцца сама сабой і няўхільна развіваецца пры актыўным уключэнні асобы ў духоўную сферу, культуру сац. групы і грамадства, якую яна можа засвоіць і тым самым узбагаціць сваю духоўную сутнасць у працэсе сацыялізацыі, адукацыі і выхавання. Носьбіт індывід.Д. — сац.-псіхалагічны свет пэўнай асобы, грамадскай Д. — сац. супольнасць (група, этнас, нацыя, народ). Д. грамадства трэба разглядаць як інтэграваную цэласнасць у непарыўным адзінстве з мноствам разнастайных індывід.Д. Напр., грамадская Д. бел. народа — сукупнасць духоўных прэдыкатаў, уласцівых гэтаму народу, адзінаму творцу сваёй гісторыі і культуры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«БРЭСТГАЗААПАРА́Т»,
бел.-рас.акц.т-ва. Створаны ў 1951 як электрамех. рамонтны з-д у г. Брэст. З 1960 з-д газавай апаратуры. У 1972—77 рэканструяваны. З 1994 сучасная назва. Дзейнічаюць цэхі: прэсавы, эмаліровачны, механагальванічны, зборачны і інш.Асн. прадукцыя (1995): быт. газавыя пліты (на 4, 2 і 1 канфорку), мікрахвалевыя печы, газавыя краны, эмаліраваны посуд.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ЛЯ,
1) падатак з сялян ВКЛ у 15—18 ст. на карысць землеўладальніка, які забіраў чацвёртую частку (долю) ураджаю. У 16—18 ст. пашырана на Бел. Падзвінні. Выконвалі гэту павіннасць сяляне — дольнікі. У канцы 18 ст.Д. заменена чыншам або паншчынай.
2) Руская мера вагі да ўвядзення метрычнай сістэмы мер. Д. = 1/96 залатніка = 0,0444 г.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІКАЛА́ЕНКАЎ (Аляксандр Іванавіч) (н. 5.5.1941, в. Жукаўка Жукаўскага р-на Бранскай вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне сельскай гаспадаркі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Бел.ін-т механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі (1970). З 1993 у Бел.н.-д. канструктарска-тэхнал. ін-це мяса-малочнай прам-сці (заг. лабараторыі). Навук. працы па эканоміка-матэм. мадэліраванні с.-г. вытв-сці, механізацыі збору і перапрацоўкі гною з жывёлагадоўчых ферм, спосабах зніжэння таксічных выкідаў у атмасферу з аграпрамысл. комплексаў.
Тв.:
Тэарэтычныя асновы працэсу саматранспартавання гною (разам з С.І.Пляшчанкам) // Весці Акадэміі агр. навук Беларусі. 1993. №2;
Методологические предпосылки расчета экологического ущерба от выбросов неприятно пахнущих газов цеха технических фабрикатов (разам з С.У.Заўялавым, В.А.Басько) // НТИ и рынок. 1996. № 9.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІЕ́ЎСКІ (Міхаіл Васілевіч) (н. 25.6.1936, в. Гербелевічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1990), праф. (2000). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1957). З 1981 у Н.-д.эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. З 1995 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па планаванні і бізнес-планаванні на прадпрыемствах, аператыўным кіраванні вытв-сцю, развіцці маркетынгу і інавацыйных тэхналогій і вывядзенні з крызіснага стану бел. прадпрыемстваў.
Тв.:
Планирование на промышленном предприятии в условиях АСУ. Мн., 1974;
Организация ритмичной работы промышленных Предприятий. Мн., 1979;
Оперативное управление промышленным производством. Мн., 1985;
Развитие арендного подряда на машиностроительных предприятиях. Мн., 1990 (разам з С.М.Танковіч);
Бизнес-план: Техникоэкон. планирование и обоснование финансовой стратегии предприятия: Методика и практич. рек. Мн., 2000.