«БЕЛАРУ́СКАЕ ЖЫЦЦЁ»,
грамадска-паліт. і літ. часопіс нац.-дэмакр. кірунку. Выдаваўся з чэрв. 1919 у Вільні, са снеж. 1919 да сак. 1920 у Мінску на бел. мове лацінкай і з вер. 1919 кірыліцай як ілюстраваны штотыднёвік нерэгулярнай перыядычнасці. Рэдактар-выдавец Ф.Аляхновіч, з 1920 літ. кіраўнік З.Бядуля. Часопіс выступаў за стварэнне самастойнай бел. дзяржавы бурж.-дэмакр. тыпу або альтэрнатыўнай федэрацыі народаў былога ВКЛ, якая, на думку рэдакцыі, магла б процістаяць Польшчы, Расіі, Германіі. У шэрагу праграмных артыкулаў выступаў супраць палітыкі бальшавікоў і адначасова супраць белагвардзейскай і ням. палітыкі заняволення Беларусі. Крытыкаваў палітыку Польшчы за няўвагу да нац. самавызначэння народаў, зямельнай рэформы і дэмакратызацыі. Для светапогляду большасці аўтараў характэрна традыц. канцэпцыя бел. народніцтва, арыентацыя на вёску і ідэалы вольнай кааперацыі як спецыфічна бел. гіст. шляху. Меў літ.-маст. аддзел, які вызначаўся жанравай разнастайнасцю, шырокім ахопам гісторыі бел. маст. культуры і яе праблем, асабліва л-ры і нац. тэатра.
У.М.Конан.
т. 2, с. 395
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аб’яднанне пралетарска-калгасных пісьменнікаў 2/210
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аддзяленне саюзнага камерцыйнага агенцтва 10/386
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аддзяленне Таварыства псіхолагаў СССР 12/261
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аддзяленне Таварыства «СССР—Канада» 12/673
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аддзяленне Таварыства «СССР—Фінляндыя» 12/673
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аддзяленне Усесаюзнага палеанталагічнага таварыства 12/261
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аддзяленне Філасофскага таварыства СССР 12/261
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАРУ́СКАЕ ГЕНЕРА́Л-ГУБЕРНА́ТАРСТВА,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1772—1856. Узначальвалася ген.-губернатарам (ваен. губернатарам). Цэнтр — г. Магілёў, з 1796 — г. Віцебск. Аб’ядноўвала губерні, утвораныя на землях, далучаных да Расіі ў 1772: Беларускую (1796—1802), Віцебскую (з 1802), Калужскую (1823—31), Магілёўскую (у 1778—96 намесніцтва), Мінскую (студз.—крас. 1831), Полацкую (у 1776—96; з 1778 намесніцтва), Пскоўскую (1772—76), Смаленскую (з 1823). З 2-й пал. 1820-х г. у сувязі са зменамі ў складзе і нац. палітыкай самадзяржаўя тэрмін «беларускае» ў назве паступова замяняўся пералікам асобных губерняў.
т. 2, с. 395
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Беларускае аддзяленне Усесаюзнага інстытута раслінаводства 12/516, 575
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)