СТАРЖЫ́НСКАЯ Наталля Сцяпанаўна (н. 20.1.1948, г. Агдам, Азербайджан),
бел. вучоны ў галіне педагогікі і лінгвістыкі. Д-рпед.н. (1998), праф. (2000). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1971). З 1971 у НДІ педагогікі Мін-ва асветы Беларусі (з 1979 заг. аддзела). З 1989 у Бел.пед. ун-це (у 1998—2001 заг. кафедры). Навук. працы па методыцы навучання дашкольнікаў пісьменнасці, роднай і замежнай мовам, праблемах падрыхтоўкі дзяцей да школы, станаўлення і развіцця іх мовы.
Тв.:
Становление речи у дошкольников // Детская психология. Мн., 1988: Уводзіны ў методыку развіцця маўлення. Мн., 1994;
Методыка развіцця роднага маўлення, Мн., 1998;
Обучение грамоте в детском саду. Мн., 2000;
Тэорыя і методыка развіцця беларускага маўлення дашкольнікаў. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФЕНДЫ́ЕЎ Ільяс Магамед аглы (25.6.1914, г. Фізулі, Азербайджан — 3.10.1996),
азербайджанскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Азербайджана (1960). Нар. пісьменнік Азербайджана (1979). Скончыў Бакінскі пед.ін-т (1938). Аўтар зб-каў аповесцей і апавяд. «Лісты з вёскі» (1939), «Ясныя ночы» (1945), раманаў «Вербы над арыкам» (1958), «Кізілавы мост» (1960), «Тры сябры за гарамі» (1964), п’ес «Светлыя шляхі» (1947), «Песня засталася ў гарах» (1971), псіхал. драм пра праблемы тагачаснай рэчаіснасці «Ты заўсёды са мной» (1965), «Мая віна» (1969), «Вынішчаныя дзённікі» (1970), нарысаў, літ.-крытычных артыкулаў. Дзярж. прэмія Азербайджана 1972. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі У.Анісковіч, М.Ракітны, Т.Шамякіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭФЕ́НДЫЕЎ Тэрлан Шаід аглы (н. 14.12.1940, г. Закаталы, Азербайджан),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1992), праф. (1995). Акад.Бел.інж. акадэміі (2003). Скончыў Азерб.ун-т (г. Баку, 1963). З 1971 у Ін-це фізікі Нац.АН Беларусі. Навук. працы па лазернай фізіцы і галаграфіі. Стварыў разам з інш. высокаэфектыўныя лазеры на фарбавальніках з размеркаванай адваротнай сувяззю, даследаваў аптычныя і галаграфічныя ўласцівасці святлоадчувальнага асяроддзя на аснове гелепадобнай жэлаціны. Дзярж. прэмія Беларусі 2000.
Тв.:
Лазеры на красителях со светоиндуцированной распределенной обратной связью (разам з А.М.Рубінавым) // Квантовая электроника. 1982. Т. 9. № 12;
Спектрально-люминесцентные и генерационные характеристики активированной красителем гелеобразной желатины (у сааўт.) // Журн. прикладной спектроскопии. 2001. Т. 68. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́КІНА Ірына Мікалаеўна (н. 23.5.1935, г. Гянджа, Азербайджан),
бел. артыстка балета. Засл. дз. культ. Беларусі (1999). Скончыла Ленінградскае харэагр. вучылішча (1955). З 1955 салістка балета ў Т-ры оперы і балета (г. Чэлябінск), у 1958—74 і 1978—2001 у Дзярж. т-ры оперы і балета Беларусі (у 1978—91 рэжысёр, з 1996 пам.маст. кіраўніка), з 1974 арт. балета Бел. філармоніі, у 1976—78 заг. балета ў Дзярж. т-ры муз. камедыі Беларусі. Сярод партый: Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Флёр дэ Ліс («Эсмеральда» Ц.Пуні), Ліза («Сцежкаю грому» К.Караева), Фея Шчодрасць і Фея Бесклапотнасць, танцы кітайскі і маленькіх лебедзяў («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага) і інш.
азербайджанскі пісьменнік. Нар. паэт Азербайджана (1945). Акад.АН Азербайджана (1945). Аўтар зб-каў вершаў «Клятва паэта» (1930), «Ліхтар» (1932), героіка-рамантычных і гіст. драм у вершах «Вагіф» (1937; Дзярж. прэмія СССР 1941), «Ханлар» (1939), «Фархад і Шырын» (1941; Дзярж. прэмія СССР 1942), паэмы «Сцяганосец стагоддзя» (1954) і інш. У творах гарманічнае спалучэнне ідэй з наватарскай формай верша, глыбіня пачуццяў суайчыннікаў, філас. роздум.
Выступаў як перакладчык, літ. крытык. На бел. мову творы Вургуна перакладалі М.Танк, Р.Барадулін, С.Грахоўскі, Ю.Свірка, П.Прыходзька.
Тв.:
Рус.пер. — Собр. соч.Т. 1—3. М., 1978—80.
Літ.:
Бабаев Г. Самед Вургун: Очерк творчества. М., 1981.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІСА́КАЎ Іван Сцяпанавіч (22.8.1894, с. Аджыкенд, Азербайджан — 11.10.1967),
савецкі ваенна-марскі дзеяч. Адмірал Флоту Сав. Саюза (1955), Герой Сав. Саюза (1965), чл.-кар.АНСССР (1958), праф. (1943). Скончыў курсы ўдасканалення вышэйшага начальніцкага складу пры Ваен.-марской акадэміі (1928). На флоце з 1914. Удзельнік грамадз. вайны. З 1922 на камандна-штабных пасадах на Чарнаморскім і Балт. флатах, у т. л. камандуючы Балт. флотам (1937), у 1938—50 пераважна нам. і 1-ы нам. наркома (галоўнакамандуючага ВМФ). Нам. міністра марскога флоту (1954—55), потым у Мін-ве абароны СССР. Дэп. Вярх. СаветаСССР у 1937—46. Аўтар прац па ваен. гісторыі, ваен. і ваен.-марскім майстэрстве, апавяданняў, нарысаў, навел і ўспамінаў пра флот. Дзярж. прэмія СССР 1951.
азербайджанскі пісьменнік; пачынальнік рэв.-дэмакр. кірунку ў азерб. л-ры. Скончыў настаўніцкую семінарыю (г. Горы, 1887). З 1903 жыў у Тбілісі. Літ. дзейнасць пачаў у 1880-я г. Пісаў пад псеўд. Мала Насрэдзін. У 1906 заснаваў і рэдагаваў (да 1931, з перапынкамі) сатыр.час. «Мала Насрэдзін». У аповесці «Прапажа асла» (1894, выд. 1936), апавяданнях, камедыях «Мерцвякі» (1909), «Зборышча вар’ятаў», драме «Кеманча» (абедзве выд. 1936), сатыр. фельетонах выступаў супраць сац. прыгнёту, рэліг. фанатызму, невуцтва. Удзельнічаў у распрацоўцы новага лацінізаванага азерб. алфавіта.
Тв.:
Рус.пер. — Избр. произв.Т. 1—2. Баку, 1966;
Четки хана: Повесть и рассказы. М., 1966.
Літ.:
Шариф А. Рождение Молла Насреддина: Очерк жизни и творчества Д.Мамедкулизаде. Баку, 1968.
азербайджанскі пісьменнік. Засл. дз. маст. Азербайджана (1944). Нар. паэт Азербайджана (1960). Герой Сац. Працы (1980). Вучыўся ва Усерас.дзярж. ін-це кінематаграфіі (1935—37). У 1965—81 гал. рэдактар Азерб.сав. энцыклапедыі. Друкаваўся з 1927. У зб-ках вершаў і апавяд. «Бессмяротныя героі» (1942), «Лютасць і каханне» (1943) тэма Вял.Айч. вайны. Аўтар паэм «Ленін» (1950; Дзярж. прэмія СССР 1951), «Лейлі і Меджнун» (1973), паэт.зб. «Супраць ветру» (1978), п’ес, перакладаў і інш. Асобныя яго творы на бел. мову пераклаў М.Танк.
Тв.:
Рус.пер. — Избранное. М., 1975;
Избр. произв.Т. 1—2. М., 1982.
Літ.:
Алибекова Г.С. Всегда в пути: Жизнь и творчество Расула Рзы. М., 1972.
азербайджанскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Азербайджана (1964). Друкаваўся з 1927. У ранніх апавяданнях, аповесцях («Тарлан», 1940; рус.пер. «Схватка», 1956), раманах «Разводдзе» (1933—36), «Раніца», (ч. 1—2, 1950—53), «Падземныя воды цякуць у акіян» (выд. 1966) адлюстраваў напружанасць і складанасць класавай барацьбы за перабудову азерб. вёскі ў пач. 20 ст. Пачынальнік жанру гіст. аповесці («Камісар», 1942), тэмы рабочага класа ў нац. л-ры: дылогія пра жыццё і працу нафтавікоў «Апшэрон» (1947) і «Чорныя скалы» (1957), У яго творах гіст. канкрэтнасць, дынамічнасць сюжэта спалучаны з дакладнасцю бытавых і псіхал. замалёвак. Вядомы як драматург. На бел. мову яго асобныя творы пераклалі А.Васілевіч, В.Рабкоў. Дзярж. прэмія СССР 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАХТАДЖА́Н Армен Леонавіч (н. 10.6.1910, г. Шуша, Нагорны Карабах, Азербайджан),
армянскі і расійскі батанік. Акад.АН Арменіі (1971). Акад.Рас.АН (1972, чл.-кар. 1966). Чл.Нац.АН ЗША (1971), Фінскай акадэміі навук і славеснасці (1971), Герой Сац. Працы (1990). Скончыў Усесаюзны ін-т субтрапічных культур у Тбілісі (1932). З 1938 у Ерэванскім ун-це (заг. кафедры), з 1944 дырэктар Бат. ін-та АН Арменіі, у 1954—86 у Бат. ін-це Рас.АН (заг. аддзела, дырэктар). Навук. працы па сістэматыцы, філагеніі, эвалюц. марфалогіі вышэйшых раслін, тэорыі эвалюцыі; стваральнік новай філагенет. сістэмы раслін і батаніка-геагр. раянавання Зямлі. Дзярж. прэмія СССР 1981.
Тв.:
Основы эволюционной морфологии покрытосеменных. М.; Л., 1964;
Происхождение и расселение цветковых растений. Л., 1970;