ВІ́ЦЕБСКАЯ АБУТКО́ВАЯ ФА́БРЫКА «ЧЫРВО́НЫ КАСТРЫ́ЧНІК» Засн. ў 1923 у Віцебску на базе саматужных майстэрняў. З 1938 — ф-ка «Чырвоны Кастрычнік». У час Вял.Айч. вайны была эвакуіравана ў г. Кунгур (Пермская вобл.Рас. Федэрацыі). Аднаўленне пачалося ў Віцебску з 1944. У пасляваен. гады рэканструявана і расшырана, у 1988 дзейнічала 13 патокаў з закончаным вытв. цыклам магутнасцю 7 млн. пар абутку за год. З 1989 у складзе прадпрыемства «Белвест». З 1994 ф-ка пераўтворана ў акц.т-ва «Чырвоны Кастрычнік». Магутнасць 3,5 млн. пар абутку за год. Асн. прадукцыя (1996): жаночы і дзіцячы абутак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯЛАГІ́ЧНАЯ РЭКУЛЬТЫВА́ЦЫЯ,
аднаўленне з дапамогай біял. сродкаў і метадаў урадлівасці зямель, гасп., рэкрэацыйных, эстэт. і інш. карысных уласцівасцяў зямельных тэрыторый, парушаных гасп. дзейнасцю чалавека. З’яўляецца этапам рэкультывацыі зямель, што адбываецца пасля завяршэння горнатэхнічнай рэкультывацыі і папярэднічае ўвядзенню іх у гасп. абарот. Уключае комплекс агратэхн. і фітамеліярацыйных мерапрыемстваў: сяўба траў, пасадка кустоў і дрэў з высокай азотфіксавальнай здольнасцю (напр., вольха чорная і шэрая, абляпіха, акацыя белая, лох вузкалісты і інш.), раслін-сідэратаў (лубін, баркун), задзярноўванне, залужэнне ці аблясенне спланаванай паверхні парушаных зямель, абагачэнне іх біягенамі і мікраарганізмамі за кошт спец. угнаенняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАРАБО́ТНАЙ ПЛА́ТЫ ЖАЛЕ́ЗНЫ ЗАКО́Н,
канцэпцыя, паводле якой сярэдняя зарплата вызначаецца велічынёй затрат, што забяспечваюць існаванне і аднаўленне рабочай сілы. Закон сфармуляваны Ф.Ласалем. У яго аснову пакладзена канцэпцыя выдаткаў вытв-сці, што складаюцца з працы і капіталу; якія фарміруюць цану прадукту. Прац. выдаткі павінны ўключаць затраты на харчаванне, вопратку, падтрыманне працаздольнасці. Зарплата вагаецца вакол гэтай сумы, бо калі яна будзе, напр., вышэй, то гэта прывядзе да паляпшэння дабрабыту, росту колькасці насельніцтва, павелічэння прапаноў рабочай сілы, што ў сваю чаргу знізіць зарплату. Калі ж зарплата зменшыцца, то пагоршыцца дабрабыт, упадзе нараджальнасць, знізіцца прапанова рабочай сілы, што прывядзе да росту аплаты працы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАМПЕНСА́ЦЫЯў псіхалогіі,
аднаўленне парушанай раўнавагі псіхічных і псіхафізіялагічных працэсаў праз стварэнне процілегла накіраванай рэакцыі ці імпульсу. Паняцце К. развівалася пераважна ў межах глыбіннай псіхалогіі. У індывідуальнай псіхалогіі А.Адлера К. — механізм пераадолення рэальных або ўяўных недахопаў праз развіццё процілеглых рыс характару, асаблівасцей паводзін (напр., пачуццё няўпэўненасці ў сабе можа кампенсавацца развіццём павышанай самаўпэўненасці). К.Г.Юнг разглядаў К. як прынцып псіхічнай самарэгуляцыі, узаемнага ўраўнаважання свядомых і несвядомых тэндэнцый. Напр., ён лічыў, што аднабаковасць свядомай устаноўкі выклікае ўзмацненне процілеглых несвядомых імкненняў, што можа выяўляцца ў снах, якія рэзка адрозніваюцца ад свядомых уяўленняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРДЫ́СКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1661 Падпісаны паміж Расіяй і Швецыяй 1 ліп. ў мяст. Кардыс
(цяпер Кярдэ каля г. Тарту, Эстонія). Канчаткова завяршыў рас.-швед. вайну 1656—58. Апынуўшыся ў неспрыяльных умовах (шэраг паражэнняў ад войск Польшчы і ВКЛ, заключэнне Аліўскага міру 1660 паміж Рэччу Паспалітай і Швецыяй),
Расія ў абмен на згоду Швецыі не дапамагаць Рэчы Паспалітай у вайне Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—67 саступала Швецыі гарады, якія раней утрымлівала паводле Валіесарскага дагавора 1658 і пагаджалася на аднаўленнерас.-швед. мяжы, устаноўленай Сталбоўскім мірам 1617 (без выхаду да Балтыйскага м.). У 1683 дагавор пацверджаны без змен.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫМІНА́ЛЬНАЕ СУДАВО́ДСТВА, крымінальны працэс,
рэгламентаваная законам і ўвасобленая ў форму праваадносін дзейнасць органаў дазнання, папярэдняга следства, пракуратуры і суда, зместам якой з’яўляецца ўзбуджэнне, расследаванне, суд. разгляд і вырашэнне крымін. спраў, а таксама выкананне прыгавораў. У крымін.-працэсуальным праве Рэспублікі Беларусь мае наступныя стадыі: узбуджэнне крымін. справы, папярэдняе расследаванне, адданне пад суд, судовы разбор, касацыйнае судаводства, выкананне прыгавору. У некат. выпадках крымін. справа праходзіць таксама дадатковыя стадыі: перагляд справы ў парадку суд. нагляду, аднаўленне справы па новаадкрытых акалічнасцях. Задачы К.с.: хуткае і поўнае раскрыццё злачынства, выяўленне і абвінавачанне злачынцы, забеспячэнне правільнага выкарыстання заканадаўства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛУНІНЕ́ЦКІ КРАЯЗНА́ЎЧЫ МУЗЕ́Й.
Створаны ў 1978, адкрыты ў 1986 у г. Лунінец Брэсцкай вобл.Пл. экспазіцыі 170 м², каля 6,5 тыс. экспанатаў асн. фонду (1999). Сярод экспанатаў рубілы і сякеры каменнага веку з раскопак археал. помнікаў Лунінеччыны, старадрук «Мінеі-чэцці» за жн. 1705, інтэр’ер сял. хаты з кроснамі і інш. прыладамі працы, вышыванкі, самаробныя вопратка і абутак пач. 20 ст., дакументы і матэрыялы пра рэв. рух 1905, грамадз. вайну, Вял.Айч. вайну (стварэнне і дзейнасць падполля і партыз. руху), вызваленне раёна ад ням.-фаш. захопнікаў, пра пасляваеннае аднаўленне і развіццё нар. гаспадаркі, устаноў культуры і аховы здароўя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІЯЗІ́ (Фацех) (н. 18.4.1914, г. Самарканд, Узбекістан),
таджыкскі пісьменнік. Нар. пісьменнік Таджыкістана (1986). Скончыў Ташкенцкі пед.ін-т (1949). Друкуецца з 1928. Піша на тадж. і ўзб. мовах. У кн. вершаў «Маяк» (1933), «Песні дня» (1938), «Каханне» (1940) паэтызацыя жыцця, мірнай працы, духоўнага свету суайчыннікаў. Вядучае месца ў яго творчасці займаюць тэмы подзвігу народа ў Вял.Айч. вайну, аднаўленне разбуранай вайной гаспадаркі: кн. франтавых навел «Помста таджыка» (1947), «З апавяданняў пра вайну» (1962), раманы «Вернасць» (кн. 1—2, 1949—58), «Не кажы, што лес пусты...» (1975). Аўтар п’ес, кінасцэнарыяў, нарысаў. На бел. мову творы Н. пераклала Г.Ткачова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЕ́СКІ (сапр.Станкевіч) Вячаслаў Пятровіч
(3.11.1912, в. Астрагляды Брагінскага р-на Гомельскай вобл. — 18.6.1971),
бел.драматург.Засл. дз. культ. Беларусі (1967). З 1930 працаваў у газ. «Палеская праўда», «Савецкая Беларусь», «Калгаснік Беларусі». у 1941—44 на радыёстанцыі «Савецкая Беларусь» (Масква). З 1944 адказны сакратар, нам. рэдактара газ. «Звязда». З 1961 нам. старшыні, у 1965—71 старшыня Дзярж.к-таСМ Беларусі па радыёвяшчанні і тэлебачанні. Друкаваўся з 1930. Аўтар п’ес пра пасляваен. аднаўленненар. гаспадаркі, калектывізацыю і жыццё калг. вёскі «Песня нашых сэрцаў» (паст. 1949), «Калі зацвітаюць сады» (паст. 1950), «Гарачыя пірагі» (1958).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАРЫ́ЖСКІ МІ́РНЫ ДАГАВО́Р 1814,
мірны дагавор паміж удзельнікамі 6-й антыфранц. кааліцыі (Расіяй, Вялікабрытаніяй і Прусіяй) з аднаго боку і пераможанай Францыяй з другога, падпісаны 30 мая ў Парыжы. Пазней да дагавора далучыліся Швецыя, Іспанія і Партугалія. Дагавор захоўваў за Францыяй тэрыторыю ў межах на 1.1.1792. Лёс тэрыторый, якія адыходзілі ад Францыі, падлягаў вырашэнню на міжнар. кангрэсе (гл.Венскі кангрэс 1814—15). Дагавор прадугледжваў аднаўленне незалежнасці Галандыі, Швейцарыі, герм. княстваў і італьян. дзяржаў (акрамя зямель, што адыходзілі да Аўстрыі). Абвяшчалася свабода суднаходства па рэках Рэйн і Шэльда. Францыі вярталася б.ч.калан. уладанняў, страчаных ёю ў час Напалеонаўскіх войнаў.