возера ў Цэнтр. Амерыцы, на тэр. Нікарагуа. Пл. 1489 км². Глыб. да 80 м. Размешчана ў катлавіне тэктанічнага паходжання. Мае перыядычны сток на ПдУ, у воз. Нікарагуа, з якім у мінулым, магчыма, мела адзіны басейн. Азёры падзяліліся ў выніку вулканічнай дзейнасці, перыядычна (у час дажджоў) злучаюцца праз р. Тыпітапа. Суднаходства. На паўд.-ўсх. беразе г. Манагуа — сталіца Нікарагуа, на паўн.-зах. — вулкан Маматомба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«СВАБО́ДА»,
грамадска-палітычная газета. Выдавалася ў 1990—97 у Мінску на бел. мове 3 разы на тыдзень. Рэдакцыя «С.» лічыла сваё выданне пераемніцай аднайм. газеты, адзіны нумар якой у 1902 падрыхтавалі В.Іваноўскі, В.Валейка, Р.Мілер і А.Пашкевіч (Цётка). Асвятляла пытанні грамадска-паліт., эканам., культ. і духоўнага жыцця Беларусі, знаёміла чытачоў з міжнар. падзеямі. Друкавала матэрыялы па гісторыі Беларусі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІВУ́ЧЫ (Eumetopias),
род млекакормячых жывёл сям. вушастых цюленяў. Адзіны від у родзе — С. (E. jubatus). Пашыраны ў паўн.ч. Ціхага ак.
Даўж. да 3,5 м, маса да 800 кг. Афарбоўка летам рыжая, зімой бурая. Трымаецца статкамі. Размнажаюцца звычайна на камяністых берагах астравоў, самцы ўтвараюць гарэмы з 15—20 самак. Кормяцца рыбай, галаваногімі малюскамі, інш. марскімі жывёламі. Нараджаюць 1 дзіцяня. Промысел дзеля шкуры і тлушчу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНЕМАФІЛІ́Я (ад анема... + ...філія),
анемагамія, ветраапыленне, прыстасаванасць раслін да перакрыжаванага апылення з дапамогай ветру. Адзіны спосаб апылення ў хвойных. Характэрна таксама для многіх кветкавых раслін — злакаў, асаковых, многіх дрэвавых двухдольных раслін (бяроза, асіна, дуб, граб, ляшчына і інш.). У ветраапыляльных раслін звычайна адсутнічае або значна рэдукаваны калякветнік, шматлікія непрыкметныя кветкі сабраны ў суквецці, пазбаўлены афарбоўкі і паху, утвараюць шмат лёгкага сыпкага пылку і інш. Цвіценне часта адбываецца да разгортвання лісця.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЗЯСЛА́Ў ВАСІ́ЛЬКАВІЧ,
князь полацкага роду Ізяславічаў у 12 ст. Адзін з герояў «Слова аб палку Ігаравым», дзе гаворыцца пра яго гераічную гібель у баі з літоўцамі. Дзедам І.В. названы кн.Усяслаў Брачыславіч. На падставе «Слова...» некат. даследчыкі лічаць, што І.В. быў князем у Гарадзені, які часам атаясамліваецца з сучасным Гроднам. Адзіны герой «Слова...», які не ўпамінаецца ў летапісах, што ставіць пад сумненне яго гіст. сапраўднасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЕЧ-РЫ́БА (Xiphias gladius),
адзіны від сям. мечарылых атр. акунепадобных. Пашыраны ва ўсіх акіянах, пераважна ў тропіках. Мігрыруе на вял. адлегласці. Зрэдку трапляецца ў Азоўскім, Балтыйскім, Баранцавым, Чорным, Японскім морах.
Даўж. да 4,5 м, маса да 0,5 т. Цела без лускі. Верхняя сківіца выцягнута ў мечападобны адростак (адсюль назва) даўж. да 1/3 усёй рыбы. Драпежнік, корміцца кальмарамі, рыбай і інш. Аб’ект промыслу і спарт. лову.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЙХСКА́НЦЛЕР (ням. Reichskanzler),
1) у Германскай імперыі 1871—1918 адзіны агульнагерманскі міністр і старшыня бундэсрата, які прызначаўся імператарам. Узначальваў выканаўчую ўладу імперыі.
2) У Веймарскай рэспубліцы (1919—33) кіраўнік урада, які назначаўся прэзідэнтам з ухвалення рэйхстага. З 1933 пачалі стварацца т.зв. прэзідэнцкія кабінеты, якія ў абыход канстытуцыі не абапіраліся на давер парламента. У 1933—45 Р. быў А.Гітлер, які ў 1934 аб’яднаў паўнамоцтвы кіраўніка ўрада і дзяржавы, скасаваўшы пасаду прэзідэнта.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУ́БКА (Сяргей Назаравіч) (н. 4.12.1963, г. Луганск, Украіна),
украінскі спартсмен-лёгкаатлет (скачкі з шастом). Засл. майстар спорту СССР (1983), засл. майстар спорту Украіны (1994). Скончыў Кіеўскі ін-тфіз. культуры (1987). Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1988, адзіны ў свеце лёгкаатлет-пераможца 5 чэмпіянатаў свету (1983, 1985, 1987, 1993, 1995). Шматразовы чэмпіён Украіны і Еўропы. 19 разоў паляпшаў уласныя сусв. рэкорды, давёўшы іх да 6,14 м на стадыёнах (1994) і 6,15 м (1993) у залах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ДНЫ ФОНД,
сукупнасць усіх вод (воды паверхневыя, падземныя і інш. водныя аб’екты), што знаходзяцца ў межах дзярж. граніц краіны. Паводле воднага заканадаўства Рэспублікі Беларусь усе воды ў краіне складаюць адзіныдзярж. водны фонд, іх выкарыстанне знаходзіцца пад прававым рэгуляваннем. У воднай гаспадарцы выкарыстоўваецца тая частка воднага фонду, якая складае водныя рэсурсы. Кантроль за водакарыстаннем і аховай водаў на тэр. Беларусі ўскладзены на Мін-ва прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і яго органы на месцах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГРО́ДНА»,
гасцініца ў Гродне. Пабудавана ў 1985 (арх. Ю.Патапаў, У.Папоў, У.Еўдакімаў, Ю.Раманаў). Разлічана на 500 месцаў. Сілуэт ступеньчатага 16-павярховага будынка актыўна ўспрымаецца з розных пунктаў горада. Жылы корпус складанай канфігурацыі і злучаны з ім будынак кінатэатра «Кастрычнік» утвараюць адзіны комплекс, кампазіцыя якога засн. на кантрасце вышыннай жылой часткі і гарызантальнай пластыкі вынесенага 2-павярховага аб’ёму і будынка кінатэатра. Жылыя нумары размешчаны вакол цэнтр. восі будынка — лесвічна-ліфтавага ядра.