ДЗЕМЯНЦЕ́Й (Мікалай Іванавіч) (н. 25.5.1930, в. Хотліна Чашніцкага р-на Віцебскай вобл.),
дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў БСГА (1959), ВПШ пры ЦККПСС (1964). З 1952 на выкладчыцкай і гасп. рабоце ў Віцебску і Полацкім р-не. У 1958—62 інструктар Віцебскага абкома, 2-і сакратар Віцебскага райкома КПБ, старшыня Віцебскага райвыканкома. З 1964 інструктар, нам. загадчыка, загадчык с.-г.аддзела Віцебскага абкома КПБ, 1-ы сакратар Ушацкага райкома КПБ. З 1970 інспектар ЦККПБ, з 1974 сакратар Віцебскага абкома КПБ, з 1977 заг.с.-г.аддзелаЦККПБ. У 1979—89 сакратар ЦККПБ. У 1989—90 Старшыня Прэзідыума Вярх. Савета, нам. Старшыні Вярх. Савета СССР, чл. Савета Федэрацыі СССР, у 1990—91 Старшыня Вярх. Савета БССР. Пад яго старшынствам Вярх. Савет 27.7.1990 прыняў Дэкларацыю аб дзярж. суверэнітэце Беларускай ССР. Канд. у чл.ЦК у 1971—76, чл.ЦК з 1979, чл. Бюро ЦККПБ у 1979—91. Дэп. Вярх. СаветаБССР (з 1991 Рэспублікі Беларусь) у 1977—96, нар.дэп.СССР у 1989—91. З 1997 чл. Савета Рэспублікі Нац. сходу Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬЮЧО́НАК (Пётр Вікенцьевіч) (12.2.1891, в. Русцягі Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. — 27.6.1945),
дзяржаўны дзеяч БССР. З 1912 у арміі. З 1917 у Адэсе, нам. старшыні Бел. бежанскага к-та, чл. арг-цыі «Беларускі гай». У 1918 упаўнаважаны Бел.нац. камісарыята, заг.бел.аддзела ў Палонбежы. У 1919 заг.бел. дзіцячай калоніі, кіраўнік групы бел. камуністаў пры Малдаванскім райкоме партыі, старшыня бел.-літ. секцыі пры Адэскім губкоме партыі. З 1920 у Мінску, заг.гар. жыладдзела. У 1920 і 1923 на падп. рабоце ў Зах. Беларусі. У 1921 нам. наркома сацзабеспячэння, у 1921—22 заг.бел.аддзела Наркамасветы, у 1924—25 і 1926—28 тэхн. рэдактар, нам. старшыні Белдзяржвыдавецтва, у 1925—26 супрацоўнік паўпрэдства ў Варшаве, у 1928—29 нам. старшыні «Белпайгандлю». У 1929 выключаны з партыі за прыхільнасць да т. зв. нацыянал-дэмакратызму. 17.2.1930 арыштаваны па справе «Саюза вызвалення Беларусі», 18.3.1931 асуджаны на 10 гадоў. 4.10.1937 арыштаваны паўторна, прыгавораны да 5 гадоў ППЛ. Вызвалены 4.10.1942. Зноў арыштаваны і засуджаны ў студз. 1943 на 10 гадоў ППЛ. Памёр у Тайшэтлагу. Рэабілітаваны ў 1988.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́НЧАР (Яўсей Сцяпанавіч) (2.10.1882, в. Сяўкі Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 16.5.1979),
бел.паліт. дзеяч, гісторык, вучоны ў галіне эканам. геаграфіі. Скончыў Петраградскую с.-г. акадэмію (1922). За ўдзел у рэв. руху ў 1906 арыштаваны, у 1908 апраўданы судом. З 1910 у Пецярбургу, супрацоўнік к-та сельскіх т-ваў. З сак. 1917 чл.Бел.нац.к-та (у крас. выйшаў з яго). З ліст. 1917 старшыня Беларускага абласнога камітэта пры Усерас. савеце сял. дэпутатаў, адзін з арганізатараў Усебел. з’езда 1917. З лют. 1918 заг.навук.- статыстычнага аддзела Белнацкома, яго Петраградскага аддзялення, заг. статыстычнага аддзела Камісарыята па справах нацыянальнасцей Саюза камун Паўн. вобласці, старшыня Бел. вольнаэканам. т-ва. У 1918 адстойваў ідэю склікання 2-га Усебел. з’езда. З 1922 на выкладчыцкай працы. З 1929 узначальваў Бел.навук.т-ва ў Ленінградзе. У 1938 арыштаваны. У Вял.Айч. вайну ў блакадным Ленінградзе. Аўтар дапаможнікаў па кааперацыі, эканам. геаграфіі БССР, прац па гісторыі грамадз. вайны, гісторыі грамадскіх, нац. і рэв. рухаў у Беларусі і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРЫНІ́ЦКІ (Аляксандр Іванавіч) (9.9.1894, г. Цвер, Расія — 30.10.1937),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це (1913—15). Чл.РСДРП з 1915. Арыштаваны і ў вер. 1915 асуджаны на вечнае пасяленне ў Сібір. Вярнуўся пасля Лют. рэвалюцыі 1917, быў старшынёй Цвярскога губкома РСДРП. У 1918—24 на парт. рабоце ва Уладзіміры, Саратаве, Маскве, Омску, Данецку. З вер. 1924 да мая 1927 у БССР: сакратар, са снеж. 1925 1-ы сакратар ЦККП(б)Б. З мая 1927 заг. агітац.-прапагандысцкага аддзелаЦКВКП(б), з 1929 сакратар Закаўказскага крайкома ВКП(б), потым нам. наркома РСІ СССР, адначасова чл. рэдкалегіі час. «Большевик», нам.заг.с.-г.аддзелаЦКВКП(б), з 1933 нач. палітупраўлення МТС Наркамзема СССР, 1-ы сакратар Саратаўскага крайкома (абкома) партыі. Чл.ЦК і Бюро ЦККП(б)Б у 1924—27. Канд. у чл.ЦК у 1924—34, чл.ЦКВКП(б) з 1934. Чл.ЦВКБССР і яго Прэзідыума ў 1925—27. 20.7.1937 арыштаваны, абвінавачаны ў прыналежнасці да арганізацыі правых і шпіянажы на карысць Польшчы, расстраляны. У 1956 рэабілітаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДАР (Карл Іванавіч) (17.4.1883, Ліепайскі р-н, Латвія — 29.7.1937),
савецкі парт. і дзярж. дзеяч, удзельнік барацьбы за сав. ўладу ў Беларусі. З 1905 вёў падп. работу ў Маскве, Пецярбургу, Лібаве, Рызе, Самары, Ніжнім Ноўгарадзе. З 1915 на Зах. фронце, чл. латышскай с.-д. групы ў Мінску. Пасля Лют. рэвалюцыі 1917 чл. Мінскага і Паўн.-Зах. к-таў РСДРП(б). Чл. часовага ВРКЗах. фронту па барацьбе з карнілаўшчынай. З вер. 1917 старшыня Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 9.11.1917 старшыня ВРКЗах. фронту, у ліст. 1917 — студз. 1918 — СНКЗах. вобласці і фронту. З мая 1918 нарком дзярж. кантролю РСФСР. З 1920 асобаўпаўнаважаны ВЧК на Паўн. Каўказе і ў Данской вобл., нач. асобага аддзела Каўказскага фронту. У 1921 заг. агітац.-прапагандысцкага аддзела Маскоўскага к-та РКП(б). З 1922 упаўнаважаны Сав. ўрада пры замежных місіях дапамогі галадаючым у Расіі, у 1923—25 чл. калегіі Наркамата знешняга гандлю СССР, пазней на навук.-літ. і пед. рабоце ў ВНУ Масквы, Ленінграда, Кіева. Чл.ВЦВК у 1917—18 і яго Прэзідыума.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕСЦЯРО́ВІЧ (Мікалай Дзмітрыевіч) (25.7.1903, в. Енцы Кармянскага р-на Гомельскай вобл. — 27.12.1984),
бел. вучоны ў галіне дэндралогіі. Акад.АН Беларусі (1956), д-рбіял.н. (1955), праф. (1956). Засл. дз. нав. Беларусі (1967). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1931). З 1937 вучоны сакратар, заг. ад дзела Цэнтр.бат. сада, з 1940 заг.аддзела, нам. дырэктара, в.а. дырэктара Ін-та біялогіі АН Беларусі. З 1956 акад.-сакратар Аддзялення біял. навук і заг.аддзела Ін-та эксперым. батанікі АН Беларусі, з 1969 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі. З 1973 навук. кансультант, з 1975 заг. лабараторыі Ін-та эксперым. батанікі АН Беларусі. Навук. працы па інтрадукцыі і акліматызацыі дрэвавых раслін. Даследаваў марфалогію і біял. асаблівасці насення і пладоў, распрацаваў тэорыю і практыку раянавання тэр. Беларусі з мэтай інтрадукцыі. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Тв.:
Акклиматизация древесных растений в зеленом строительстве и лесном хозяйстве Белорусской ССР. Мн., 1950;
Интродуиированные деревья и кустарники в Белорусской ССР. Вып. 1—3. Мн., 1959—61 (у сааўт.);
Интродукционные районы и древесные растения для зеленого строительства в Белорусской ССР;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВІ́НСКІ (Платон Фёдаравіч) (23.11.1892, в. Краглі Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 29.6.1933),
партыйны і дзярж. дзеяч БССР. Скончыў Камуніст.ун-т у Маскве (1930). З 1909 у ЗША. З 1917 у Бабруйску. З 1918 сакратар Бабруйскага пав.к-та РКП(б), чл. Краявога к-такамуніст. арг-цый Беларусі і Літвы, з 1919 чл. Мінскага губ.ВРК, заг.аддзела рэўкома штаба 16-й арміі Зах. фронту. З 1920 старшыня Барысаўскага пав. рэўкома, сакратар Бабруйскага пав.к-таКП(б)Б, з 1921 нач. меліярацыйнага аддзела Наркамзема БССР, з 1925 заг. Бабруйскага акр. зямельнага ўпраўлення. З 1930 заг. аргаддзела ЦКК—НК РСІ БССР, з 1933 1-ы нам. наркома земляробства БССР, сакратар Магілёўскага райкома КП(б)Б, з 1936 нач. упраўлення Наркамата мясц. прам-сці. Чл.ЦКККП(б)Б і яе Прэзідыума (1930—34), чл.ЦККП(б)Б (1934—37) чл.ЦВКБССР (1920—21, 1931—37). 9.8.1937 арыштаваны, 29.6.1938 Ваен. калегіяй Вярх. суда СССР прыгавораны да вышэйшай меры пакарання. Рэабілітаваны ў 1955.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРСУКО́Ў (Міхаіл Іванавіч) (11.1.1890, Масква — 5.4.1974),
гісторык медыцыны, адзін з першых арганізатараў аховы здароўя ў СССР, дзярж. дзеяч Беларусі. Праф. (1952). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). Кіраўнік Медыка-сан.аддзела Петраградскага ВРК (1917). Удзельнік стварэння Чырв. Крыжа (1918). У 1924—30 нарком аховы здароўя БССР, адначасова на мед. ф-це БДУ. З 1945 на навук. рабоце. Навук. працы па гісторыі і тэорыі аховы здароўя ў СССР, гісторыі ваен. медыцыны, Чырв. Крыжа.
батанік, адзін з першых даследчыкаў расліннасці Беларусі. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1899). У 1920—35 заг.аддзела Мінскай балотнай доследнай станцыі, секцыі Бел.аддз. Усесаюзнага Ін-та прыкладной батанікі; кіраўнік геабатанічнай экспедыцыі Наркамзема БССР. Заснавальнік Вялікалятчанскага батанічнага саду (каля Віцебска) і батанічнага саду БДУ. Асн. працы па сістэматыцы раслін, дэндралогіі, геабатаніцы.
Тв.:
Обзор растительности Белорусского Полесья. Мн., 1928 (разам з А.Д.Лазук).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ГО́МЕЛЬСКОЕ СЛО́ВО»,
грамадска-палітычная і літ. газета. Выдавалася з крас. 1911 да мая 1912 у Гомелі на рус. мове 3 разы на тыдзень. Прымыкала да мясц.аддзела Саюза рус. народа. Выступала супраць с.-д. руху і левых кадэтаў, мясц.газ.«Полесье» і інш.дэмакр. выданняў. Змяшчала афіц. ўрадавыя матэрыялы, тэатр. і літ. агляды, бібліяграфію і публіцыстыку, прапагандавала палітыку П.А.Сталыпіна, яго зямельную рэформу ў Беларусі і Літве.