горад у Вялікабрытаніі, адм. цэнтр графства Нартгемптаншыр, на р. Нін. Вядомы з 914. 184 тыс.ж. (1991). Прам-сць: гарбарна-абутковая, машынабудаванне (абсталяванне для абутковай прам-сці, пад’ёмна-трансп. землярыйнае, аўта- і авіядэталі), радыёэлектроніка. Раманскі сабор (11—12 ст.), інш.арх. помнікі 12 і 17 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКІ СТАНКАБУДАЎНІ́ЧЫ ЗАВО́Д ІМЯ́ С.М.КІ́РАВА.
Засн. ў 1883 на базе кузні як маш.-буд. і чыгуна-медна-металургічны з-д (Кашарскі маш.-буд. і чыгуна-медна-металургічны з-д). Выпускаў абсталяванне для млыноў, бровараў, крухмальна-патачных прадпрыемстваў і чыгунак. З 1925 чыгуналіцейны і маш.-буд.з-д «Металіст». У 1928 да яго далучаны з-д «Усход» і с.-г. майстэрні і створаны маш.-буд.з-д «Камунар». З 1934 станкабудаўнічы з-д. У Вял.Айч. вайну разбураны. З 1947 выпускае базавыя мадэлі працяжных і адразных станкоў. З 1973 дзейнічае філіял з-да ў г.п. Халопенічы. З 1978 галаўное прадпрыемства Мінскага вытв. аб’яднання па выпуску працяжных і адразных станкоў. З 1996 сучасная назва. Асн. прадукцыя (1999): металарэзныя станкі працяжныя, адразныя, спецыяльныя і дрэваапр.абсталяванне.
Адразны круглапільны аўтамат Мінскага станкабудаўнічага завода імя С.М.Кірава.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАНК ДА́НЫХ,
сукупнасць базаў даных, а таксама праграмных моўных і інш. сродкаў, прызначаных для цэнтралізаванага назапашвання і выкарыстання інфармацыі з дапамогай ЭВМ. Напрыклад, база даных для абслугоўвання аўтаматызаванай сістэмы кіравання прадпрыемствам уключае інфармацыю пра персанал, абсталяванне, матэрыялы, паўфабрыкаты і інш., а таксама распараджальную дакументацыю, нарматывы, стандарты і інш. звесткі і дакументы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЭНБУ́РГ,
горад у Расіі, цэнтр Арэнбургскай вобласці, на рацэ Урал. 573,3 тысяч жыхароў (1994). Чыгуначны вузел. Аэрапорт. Машынабудаванне і металаапрацоўка (свідравальнае і газаперапрацоўчае абсталяванне, станка- і прыладабудаванне, гідрапрэсы і інш.), хімічная (гумава-тэхнічныя вырабы), лёгкая (тэкстыльная, вытворчасць пуховых хустак), харчовая (мукамольная, камбікормавая, мясная) прамысловасць; вытворчасць будаўнічых матэрыялаў. 5 ВНУ. Музеі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКІ ПОЛІТЭХНІ́ЧНЫ ТЭ́ХНІКУМЗасн. ў г. Маладзечна ў 1960. Спецыяльнасці (1998/99 навуч.г.): электратэхніка; вытв-сць радыёэлектронных сродкаў; тэхналогія, абсталяванне і аўтаматызацыя машынабудавання; машыны і апараты харч. вытв-сцей; тэхналогія захоўвання і перапрацоўкі расліннай сыравіны; тэхналогія харч. вытв-сцей. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯРДЗІ́ЧАЎ,
горад на Украіне, цэнтр раёна ў Жытомірскай вобл.Засн. ў 15 ст. 91,6 тыс.ж. (1993). Чыг. вузел. Машынабудаванне (хім.абсталяванне, станкабудаванне і інш.), мэблевая, паліграф., харч. (мясная, цукр. і інш.) прам-сць. Крэпасць-манастыр кармелітаў (засн. ў 1627); касцёл, у якім у 1850 вянчаўся з Эвелінай Ганскай франц. пісьменнік А.Бальзак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́СЦКІ ТЭ́ХНІКУМ ЧЫГУ́НАЧНАГА ТРА́НСПАРТУ.
Засн. ў 1940 у Брэсце. Спецыяльнасці (1995/96 навуч.г.): аўтаматыка, тэлемеханіка і электразабеспячэнне на чыг. транспарце; арганізацыя перагрузачных работ на транспарце, тэлекамунікацыйныя сістэмы; машыны і абсталяванне дарожна-буд. комплексу; арганізацыя перавозак і кіраванне рухам на транспарце; трансп. камунікацыі. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВІШАКХАПА́ТНАМ, Вісакхапатнам, Візагапатам,
горад у Індыі, на беразе Бенгальскага зал., у штаце Андхра-Прадэш. 732 тыс.ж. (1991). Адзін з гал. марскіх партоў краіны. Асн. грузы — нафта і нафтапрадукты, жал. руда, прамысл.абсталяванне, збожжа, вугаль, угнаенні. Суднабуд., металургічная, станкабуд., нафтаперапр., нафтахім., маш.-буд., металаапр., хім. (выраб угнаенняў) прам-сць. Каляровая металургія. Рыбалоўства. Ун-т.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТЫ́Ў,
1) любая ўласнасць кампаніі: машыны, абсталяванне, будынкі, запасы, банкаўскія ўклады і інвестыцыі ў каштоўныя паперы, патэнты, а ў практыцы зах. краін і дзелавая рэпутацыя.
2) Частка бухгалтарскага балансу, якая адлюстроўвае матэрыяльныя і нематэрыяльныя каштоўнасці прадпрыемства паводле іх складу і размяшчэння.
3) Перавышэнне даходаў над расходамі ў некаторых відах балансаў (плацежных і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЎТАЗАПРА́ВАЧНАЯ СТА́НЦЫЯ (АЭС),
комплекс збудаванняў для запраўкі аўтамабіляў, матацыклаў і інш. самаходных машын гаруча-змазачнымі матэрыяламі, вадой і паветрам. АЭС уключае: тэхн. абслугоўванне машын, заправачныя ўчасткі, участкі з падземнымі рэзервуарамі, кампрэсарнае і проціпажарнае абсталяванне, тэрыторыю для тэхн. абслугоўвання машын і інш. службовыя памяшканні. Размяшчаюць пераважна на аўтадарогах з інтэнсіўным рухам транспарту, у населеных пунктах.