руская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1961). У 1961—88 у Вял. т-ры. Першая выканальніца партый Лейлі («Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна), Шырын («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгіі («Спартак» А.Хачатурана), Анастасіі, Джульеты («Іван Грозны», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Сярод інш. партый: Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Аўрора, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Рыта («Залаты век» Дз.Шастаковіча). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1965), прэміі Ганны Паўлавай (Парыж, 1970). Дзярж. прэмія СССР 1977. Ленінская прэмія 1986.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАДЗЬКО́ (Іван Іосіфавіч) (14.3.1895, в. Плябанцы Мінскага р-на — 24.3.1984),
бел. архітэктар. Канд. архітэктуры (1966). Скончыў Маскоўскі вышэйшы маст.-тэхн. ін-т (1928). З 1929 у праектных арг-цыях Мінска (у 1933—44 — у праектных установах Масквы). З 1957 у НДІбуд-ва і архітэктуры АН Беларусі, у 1963—73 Бел.НДІПгорадабудаўніцтва. Работы ў Мінску: 112-кватэрны жылы дом на вул. Маскоўскай (1932, у сааўт.), Мінскай гідраметэаралагічнай абсерваторыі будынак (1934), Літ. музей Я.Купалы (1959, у сааўт.); у г. Рэчыца — бальніца (1933). Сярод інш. работ: павільён СССР на міжнар. кірмашы ў Страсбургу (Францыя, 1929), жылыя, грамадскія і прамысл. пабудовы ў Маскве (1935—37).
рускі скульптар. Вучыўся ў свайго бацькі П.Віталі і як вольны слухач у Пецярбургскай АМ (у 1842—55 праф.). Майстар манум.-дэкар. і партрэтнай скульптуры, выкананай пад уплывам класіцызму. Найб. вядомыя яго творы: калясніца Славы і рэльеф «Вызваленне Масквы» для Трыумфальных варотаў (1829—34), дэкар. скульптура фантанаў на плошчах Лубянскай і Тэатральнай (абодва 1835) у Маскве; партрэты К.П.Брулова (1836), А.С.Пушкіна (1837), «Венера» (1852); статуі і рэльефы Ісакіеўскага сабора (1841—43) у Пецярбургу.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУ́ЛЬПЕ (Вулпе) Іван Мікалаевіч
(1.9.1876, г. Балград, Украіна — 26.8.1929),
балгарскі спявак (бас), педагог; адзін з заснавальнікаў балг.вак. школы. Скончыўшы Маскоўскую кансерваторыю (1902), спяваў у Оперным т-ры Зіміна ў Маскве, у гар. т-ры ў Іркуцку. З 1908 жыў у Балгарыі. З 1912 выкладаў у муз. вучылішчы ў Сафіі (з 1921 Дзярж.муз. акадэмія). Удзельнічаў у стварэнні Балг. опернага т-ра (з 1921 Сафійская нар. опера; да 1926 яе саліст). Сярод партый: Млынар («Русалка» А.Даргамыжскага), Канчак («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мефістофель («Фауст» Ш.Гуно), Марсель («Гугеноты» Дж.Меербера). Сярод яго вучняў Х.Брымбараў, П.Райчаў, М.Папоў, А.Нікалай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЙШУ́Н (Іван Васілевіч) (н. 29.9.1946, в. Пятровічы Бабруйскага р-на),
бел. матэматык. Акад.АН Беларусі (1991, чл.-кар. з 1989), д-р фізіка-матэм. н. (1985), праф. (1992). Скончыў БДУ (1969). З 1969 у Ін-це матэматыкі АН Беларусі, з 1984 заг. лабараторыі, з 1985 намеснік дырэктара, з 1992 дырэктар гэтага ін-та. Навук. працы па дыферэнц. ураўненнях, працэсах кіравання і метадах матэм. мадэлявання. Распрацаваў агульныя прынцыпы даследавання ўстойлівасцей дынамічных сістэм, тэорыю ўраўненняў у поўных вытворных, метады даследавання сістэм кіравання ў функцыян. прасторах.
Тв.:
Вполне разрешимые многомерные дифференциальные уравнения. Мн., 1983;
Линейные уравнения в полных производных. Мн., 1989;
Многопараметрические системы управления. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРА́ЧАЎ (Іван Іванавіч) (н. 1.10.1935, г. Ніжні Ноўгарад, Расія),
бел. вучоны ў галіне заатэхніі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Гродзенскі с.-г.ін-т (1959). У 1965—67 працаваў у ім, з 1968 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па пытаннях кармлення с.-г. жывёлы, вывучэнні нормаў патрэб буйн. раг. жывёлы ў вітамінах і мінер. рэчывах, распрацоўцы рэцэптаў прэміксаў (вітамінна-мінер. дамешкаў) для свіней і буйн. раг. жывёлы, бялкова-вітамінна-мінер. дамешкаў і камбікармоў для высокапрадукцыйных кароў.
Тв.:
Пути решения проблемы белка в животноводстве. Мн., 1981 (у сааўт.);
Кормление высокопродуктивных коров. Мн., 1996 (разам з Богушам П.П., Пілюком М.У.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРКУ́ША (Іван Федасеевіч) (29.4.1896, с. Гарадзішча Чаркаскай вобл., Украіна — 6.8.1970),
бел. савецкі глебазнавец. Акад.АН Беларусі (1961), Акадэміі агр. навук (1959), д-рс.-г.н., праф. (1954). Засл. дз. нав. Беларусі (1956). Скончыў Херсонскі с.-г.ін-т (1928). З 1933 ва Усесаюзным ін-це ўгнаенняў, агратэхнікі і аграглебазнаўства, з 1942 дырэктар лабараторыі Туркменскага філіяла АНСССР. З 1944 прарэктар, у 1952—65 рэктар БСГА. Навук. працы па эвалюцыі дзярнова-падзолістых і тарфяна-балотных глеб пад уздзеяннем акультурвання. Прэмія імя Вільямса (1947, 1957) АНСССР. Аўтар падручніка «Глебазнаўства» (1940, 6-е выд. 1962) і манаграфіі «Акультурванне глеб як сучасны этап глебаўтварэння» (1956).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́ЎРЫС (Іван Трафімавіч) (1890, в. Кухчыцы Слуцкага р-на Мінскай вобл. — 4.11.1937),
бел. жывапісец, графік, педагог. Скончыў у Віцебску настаўніцкі ін-т, маст.-практычны ін-т (1922, у 1922—23 яго рэктар). Зазнаў уплыў К.Малевіча. У 1920—30-я г. выкладаў маляванне ў навуч. установах Віцебска. Уваходзіў у групу УНОВІС. Удзельнік выставак УНОВІС (Масква, 1921) і ўсебеларускіх (1925, 1927, 1930, 1936, 1937). Сярод работ: «Партрэт дачкі», «Затока», «Маёўка ў 1905» і інш. Аўтар успамінаў пра Віцебскую мастацкую школу ў першыя гады сав. улады. У 1937 беспадстаўна рэпрэсіраваны і расстраляны. У 1962 рэабілітаваны.
Тв.:
Вобразнае мастацтва ў г. Віцебску // Віцебшчына. Віцебск, 1928. Т. 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГРАНІ́Т (Пятрусь) (сапр.ІвашэвічІван Пятровіч; 24.1.1909, в. Зачэпічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл. — 14.1.1980),
бел.паэт. Скончыў Навагрудскае пед. вучылішча (1950). Удзельнік рэв.-вызв. барацьбы ў Зах. Беларусі і партыз. руху на Беларусі ў Айч. вайну. З 1927 працаваў брукаром. У 1939—41 старшыня сельсавета, у 1945—71 настаўнік. Друкаваўся з 1933. Большасць вершаў — публіцыстычныя творы, насычаныя бытавымі рэаліямі, у якіх выкрываў палітыку сац. і нац. ўціску польскіх улад. Захапленне жыццём у пасляваен. творах. Свет роднай прыроды эмацыянальна раскрыў у зб. для дзяцей «Сцяжынка» (1978).
Літ.:
Наднёманскія былі. Мн., 1968. С. 66—70;
Калеснік У. Лёсам пазнанае. Мн., 1982. С. 248—253.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУЛЕ́ВІЧ (Станіслава Іосіфаўна) (н. 25.5.1925, в. Рудня-Стаўбунская Веткаўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. спявачка (мецца-сапрана). Засл. арт. Беларусі (1976). Скончыла Бел. кансерваторыю (1956). У 1956—65 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі. З 1965 салістка Бел. філармоніі. Найб. вылучылася ў партыях Канчакоўны («Князь Ігар» А.Барадзіна), Мадалены («Рыгалета» Дж.Вердзі). Сярод інш. партый: Ваня («Іван Сусанін» М.Глінкі), Дуняша, Няжата («Царская нявеста», «Садко» М.Рымскага-Корсакава), Княгіня («Русалка» А.Даргамыжскага), Паліна, Вольга («Пікавая дама», «Яўген Анегін» П.Чайкоўскага), Клара («Заручыны ў манастыры» С.Пракоф’ева) і інш. У канцэртным рэпертуары старадаўнія рамансы, бел. і інш.нар. песні.