расійскі фізік і вынаходнік, заснавальнік электроннага тэлебачання. Скончыў Пецярбургскі ун-т (1891). У 1894—1918 і з 1924 у ВНУ Ленінграда, з 1931 у Архангельскім лесатэхн. ін-це. Адначасова з 1924 у Ленінградскай эксперым. эл.-тэхн. лабараторыі, у 1928—31 у Цэнтр. лабараторыі правадной сувязі. Навук. працы па электрадынаміцы і радыёфізіцы. Вынайшаў першую электронную сістэму стварэння і перадачы тэлевізійнага відарыса (1907), дзе выкарыстаў электронна-прамянёвую трубку і безынерацыйны фотаэлемент. Здзейсніў перадачу тэлевізійнага відарыса на адлегласць і прадэманстраваў яго прыём (1911). Стварыў больш за 120 розных схем і сістэм тэлевізійнай апаратуры.
Літ.:
Горохов П.К. Б.Л.Розинг — основоположник электронного телевидения. М., 1964.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАТЭРЫЯ́ЛЬНА-ТЭХНІ́ЧНАЯ БА́ЗА,
вытворчая і тэхніка-тэхналагічная аснова існавання і развіцця грамадства. У яе структуру ўваходзяць сродкі вытв-сці і прылады працы, тэхніка і тэхналогія яе спалучэння з чалавекам, характар і ўзровень грамадскай арганізацыі працы. Якасны стан М.-т. б. выражае адносіны грамадства да навакольнага прыроднага асяроддзя і адначасова з’яўляецца дэтэрмінантам адносін у вытв-сці. Апошнія выступаюць у якасці формы М.-т. б. і разам з ёю абумоўліваюць змены гіст. тыпаў грамадства. Матэрыялізацыя вопыту і ведаў шматлікіх пакаленняў людзей надае М.-т. б. значэнне аб’ектыўнага падмурка пераемнасці гіст. працэсу і паступовай тэндэнцыі ў развіцці грамадства. У дакапіталіст. грамадствах гал. яе рысай было выкарыстанне ў эканоміцы эмпірычных ведаў, паўсядзённага вопыту, правераных на працягу стагоддзяў спосабаў дзейнасці ў сельскай гаспадарцы, рамёствах, прам-сці. Таму тэмпы грамадскіх змен былі вельмі павольнымі. Узнікненне машыннай вытворчасці, індустрыялізацыя эканомікі на базе капіталіст. адносін, нарастаючае выкарыстанне навукі ў вытв-сці і кіраванні эканомікай і грамадствам сталі якасным пераломам у развіцці М.-т. б. і значна паскорылі тэмпы грамадскіх змен. Аўтаматызацыя прывяла да спалучэння навук. ведаў з прадметнымі элементамі вытв-сці (тэхнікай) і з яе ўдзельнікамі. Праца паступова вызваляецца ад пераважна мех. аперацый на карысць росту інтэлектуальных функцый, што патрабуе ад работніка адпаведнай падрыхтоўкі і адначасова стварае больш спрыяльныя ўмовы яго творчага развіцця. У сучаснай М.-т. б. навука займае месца непасрэднай прадукц. сілы, што характарызуецца выкарыстаннем. значных навук. дасягненняў, высокіх тэхналогій (генетыка і генная інжынерыя, выліч. матэматыка, лазерная фізіка, інфармацыйныя тэхналогіі, метады камп’ютэрнага канструявання, стварэнне новых машын і прыбораў, звышцвёрдых матэрыялаў і інш.). Сучасны стан і гал. кірункі развіцця М.-т. б., а таксама яе магчымасці ствараюць аб’ектыўныя перадумовы для станоўчага вырашэння грамадскіх праблем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАДАРО́ДНАЯ СУ́ВЯЗЬ,
від трохцэнтравай хімічнай сувязі тыпу A—Hδ+... Bδ-, якая ўзнікае, калі атам вадароду H адначасова злучаны з двума электраадмоўнымі атамамі A і B. З атамам A (вуглярод, азот, кісларод, сера) вадарод злучаны моцнай кавалентнай сувяззю (A—Hδ+). З атамам B (фтор, кісларод, азот, радзей хлор, сера), які мае непадзельную пару электронаў, утварае дадатковую вадародную сувязь (абазначаецца кропкамі). Вадародная сувязь на парадак слабейшая за кавалентную сувязь.
Атамы A і B могуць належаць адной (унутрымалекулярная вадародная сувязь) і розным малекулам (міжмалекулярная вадародная сувязь). Выклікае асацыяцыю аднолькавых (вада, кіслоты, спірты) ці розных малекул у асацыяты і комплексы, уплывае на крышталізацыю, растварэнне, вызначае структуру бялкоў, нуклеінавых кіслот і інш. біялагічна важных злучэнняў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЕ́ННА-АПЕРАТЫ́ЎНАЯ ГРУ́ПА (ВАГ),
партызанскія злучэнні на акупіраванай тэр. Магілёўскай вобл. ў Вял.Айч. вайну, а таксама назва органаў кіраўніцтва гэтымі злучэннямі. Ядналі партыз. палкі, брыгады, асобныя атрады. У крас. 1943 пры Магілёўскім падп. абкоме КП(б)Б для кіравання партыз. рухам створана абл.ВАГ, адначасова — Магілёўскае партыз. злучэнне, якое таксама называлася Магілёўскай ВАГ. У мэтах узмацнення кіраўніцтва партыз. рухам на месцах у ліп.—жн. 1943 створаны раённыя ВАГ: Асіповіцкая, Быхаўская, Бялыніцкая, Бярэзінская, Кіраўская, Клічаўская, Круглянская, Магілёўская і Шклоўская, пачата ўтварэнне ВАГ у Задняпроўі. У ліст. 1943 у Магілёўскую вобл. перайшла 8-я Рагачоўская партыз. брыгада, якая ў сак. 1944 пераўтворана ў Рагачоўскую ВАГ. Расфарміроўваліся па меры вызвалення тэр. вобласці часцямі Чырв. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛАТО́ЎСКІ (Ігар Дзмітрыевіч) (н. 25.10.1939, Мінск),
бел. біяфізік. Акад.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1986), д-рбіял.н. (1979), праф. (1989). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1962). З 1964 у Ін-це фотабіялогіі АН Беларусі (з 1985 дырэктар), адначасова з 1988 у БДУ. Навук. працы па вывучэнні структурна-мембранавых механізмаў рэгуляцыі фотабіял. і рэцэптарных рэакцый, ролі іонаў кальцыю ў механізмах фотатрансдукцыі жывёльных і раслінных сістэм.
Тв.:
Введение в молекулярную фотобиологию. Мн, 1971 (разам з С.В.Коневым);
Фотобиология. 2 изд. Мн., 1979 (з ім жа);
Структурная динамика фоторецепторного аппарата. Мн., 1986 (з ім жа);
Транспорт ионов в фоторецепторной клетке. Мн., 1990 (разам з У.І.Хаўратовічам, Л.А.Баранавай);
Фитохром — регуляторный фоторецептор растений. Мн., 1992.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАБКО́Ў (Уладзімір Андрэевіч) (н. 22.2.1939, ст. Салтанаўка Жлобінскага р-на),
бел. гісторык і палітолаг. Чл.-кар.АН Беларусі (1989). Д-ргіст.н. (1978), праф. (1983). Скончыў БДУ (1963). З 1956 працаваў у рэсп. друку, на Бел. радыё. У 1969—90 у Ін-це гісторыі партыі пры ЦККПБ. З 1992 заг. кафедры паліталогіі Бел.дзярж.эканам. ун-та, адначасова з 1993 дырэктар Мінскага НДІсац.-эканам. і паліт. праблем. Даследуе праблемы развіцця паліт. працэсу, дзейнасці паліт. партый, грамадскіх рухаў, узаемадзеяння органаў заканадаўчай і выканаўчай улады. Аўтар манаграфій «Навуковы падыход у партыйнай рабоце» (1985), «Адраджэнне духу ленінізму» (1989). Навуковы кіраўнік і адзін з аўтараў калектыўных прац «Куды ідзе Беларусь?» (ч.1, 1994), «Паліталогія» (1995), «Тэхналогія палітыкі» (1995). Прэзідэнт Бел. асацыяцыі паліт.навук.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТАНЮ́К (Віталь Сцяпанавіч) (н. 10.10.1939, г. Крамянчуг, Украіна),
вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Акад. Акадэміі агр. навук Беларусі (1992), Акадэміі агр. навук Украіны (1992). Чл.-кар. УАСГНІЛ (1991). Д-рбіял.н. (1985), праф. (1989). Скончыў Віцебскі вет.ін-т (1962). З 1974 дырэктар Бел.НДІ жывёлагадоўлі, ген. дырэктар НВА «Племэліта», з 1987 у Бел. ін-це механізацыі і электрыфікацыі сельскай гаспадаркі. З 1991 старшыня Бел. аддзялення УАСГНІЛ, адначасованам. міністра сельскай гаспадаркі і харчавання. З 1992 прэзідэнт Акадэміі агр. навук Беларусі. Даследаванні па размнажэнні, развядзенні і біятэхналогіі с.-г. жывёл, тэхналогіях вытв-сці прадукцыі жывёлагадоўлі.
Тв.:
Биотехнические способы повышения эффективности оплодотворения сельскохозяйственных животных Мн., 1988;
Основы интенсивных технологий производства молока и мяса. Мн., 1990 (разам з В.І.Сапегам, П.П.Ракецкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНТО́НАЎ (Аляксей Інакенцьевіч) (27.9.1896, г. Гродна — 18.6.1962),
ваенны дзеяч. Ген. арміі (1943). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1931) і Генштаба (1937). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1919. Удзельнік 1-й сусв. і грамадз. войнаў. З 1938 на выкладчыцкай рабоце. У Вял.Айч. вайну са жн. 1941 нач. штаба Паўд., Паўн.-Каўказскага і Закаўказскага франтоў, Чарнаморскай групы войскаў. З 1942 1-ы нам.нач. Генштаба і нач. Аператыўнага ўпраўлення, удзельнік распрацоўкі плана Беларускай аперацыі 1944, інш. важных аперацый. З лют. 1945 нач. Генштаба, удзельнік Крымскай і Берлінскай (Патсдамскай) канферэнцый. У 1946—48 і з 1954 1-ы нам.нач. Генштаба, з 1955 адначасованач. Штаба Аб’яднаных узбр. сіл дзяржаў — удзельніц Варшаўскага Дагавора. Дэп. ВС СССР з 1946.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕЛАБЛО́ЦКІ (Браніслаў) (1861, в. Астрашын, Слуцкі р-н Мінскай вобл. — 14.4.1888),
рэвалюцыянер, сацыёлаг, літаратурны крытык, перакладчык. Скончыў Мінскую гімназію. Вучыўся на юрыд. ф-це Пецярбургскага ун-та, адначасова ў Пецярбургскай АМ. Удзельнічаў у рабоце гурткоў «Народнай волі». З 1882 у Варшаве, супрацоўнічаў з дзеячамі партыі «Пралетарыят», вёў рэв. прапаганду. Друкаваўся ў газ. «Przegląd Tygodniowy» («Штотыднёвы агляд») і час. «Ateneum» («Атэнэум»), У літ.-крытычных творах падкрэсліваў грамадзянскі характар л-ры, патрабаваў рэаліст. адлюстравання жыцця працоўных. У сацыялагічных даследаваннях крытыкаваў т.зв. арганічную тэорыю грамадства Г.Спенсера, лічыў, што рухальнай сілай развіцця грамадства з’яўляюцца сац. супярэчнасці. Адзін з перакладчыкаў «Капіталу» К.Маркса на польскую мову.
Тв.:
Szkice literackie / Oprac. L. Krzywicki. Warszawa, 1932;
Szkice społeczme i literackie / Oprac. S.Sandler. Warszawa, 1954.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ГУШ (Андрэй Аляксандравіч) (н. 11.7.1925, г.п. Карэлічы Гродзенскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Чл.-кар.АН Беларусі (1994), д-рфіз.-матэм.н. (1975), праф. (1983). Скончыў БДУ. З 1957 у Ін-це фізікі АН Беларусі, адначасова з 1961 выкладае ў БДУ. Навук. працы па тэорыі элементарных часціц, фізіцы высокіх энергій і матэм. фізіцы. Распрацаваў агульную методыку канечных пераўтварэнняў геам., дынамічнай і квантавай сіметрыі, метад абагульненых сімвалаў Кронекера. Сфармуляваў паслядоўную класічную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў «Уводзіны ў калібровачную палявую тэорыю электраслабых узаемадзеянняў» (1987) і «Нарысы па гісторыі фізікі мікрасвету» (1990). Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Введение в теорию классических полей. Мн., 1968 (разам з Л.Р.Марозам);
Введение в полевую теорию элементарных частиц. Мн., 1981.