ЗІ́НЧАНКА (Анатоль Іванавіч) (н. 28.11.1946, пас. Шчаглоўка Данецкай вобл., Украіна),
бел. вучоны ў галіне біяхіміі і біятэхналогіі. Д-рбіял.н. (1992). Скончыў Маскоўскі ун-т (1970). З 1982 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па распрацоўцы хіміка-ферментатыўнага падыходу да трансфармацыі нуклеінавых кіслот у біялагічна актыўныя злучэнні з процівіруснай і проціпухліннай актыўнасцю.
Тв.:
Enzymatic synthesis of nucleoside 5’-mono and -triphosphates (у сааўт.) // FEBS Letters. Amsterdam, 1990. Vol. 260, № 2;
Enzymatic synthesis of ATP from RNA and adenine (у сааўт.) // Biotechnology Letters. London, 1995. Vol. 17, № 6.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗО́РЫН (сапр.Табашнікаў) Мікалай Анфілохіевіч
(н. 25.12.1917, ст. Чарняўская Чэлябінскай вобл., Расія),
бел. артыст эстрады. Засл. арт.Беларусі (1967). Скончыў тэатр. студыю Чэлябінскага драм.т-ра (1939). Працаваў у філармоніях Чэлябінска, Арла, Бранска. У 1948—81 чытальнік Бел. філармоніі. Творчай манеры ўласціва высокая патэтыка. Рэжысёр і выканаўца літ. кампазіцый: «Вецер з Волгі» А.Вялюгіна, «Паэзія роднага краю» (П.Броўкі, А.Куляшова, П.Панчанкі, М.Танка), «Кніга пра байца» (па творах А.Твардоўскага), «Паэты ўсміхаюцца і смяюцца» (па творах А.Пушкіна, М.Лермантава, У.Маякоўскага) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЮ́ЗНІК (Lycopus),
род кветкавых раслін сям. ясноткавых. Больш за 10 відаў. Пашыраны ў Паўн. паўшар’і, 1 від у Аўстраліі. На Беларусінайб. вядомы З. еўрапейскі (L. europaeus) і зрэдку, пераважна на Пд, трапляецца З. высокі (L. exaltatus). Растуць па берагах вадаёмаў, на балотах, у забалочаных лясах.
Шматгадовыя травяністыя расліны са шнурападобным членістым карэнішчам, доўгімі падземнымі парасткамі і прамым сцяблом, выш. да 1,5 м. Лісце супраціўнае, чаранковае, апушанае, яйцападобна-ланцэтнае. Кветкі белыя (часта з пурпуровымі кропкамі), дробныя, двухполыя, невыразнадвухгубыя, у шматкветкавых несапраўдных кальчаках. Плод — чатырохарэшак. Лек., дубільныя і фарбавальныя расліны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЯЛЁНКА (Tricholoma flavovirens),
шапкавы базідыяльны грыб роду радоўка сям. радоўкавых. Пашыраны ў Еўразіі і Паўн. Амерыцы. На Беларусі трапляецца ўсюды. Расце вял. групамі ў сухіх хваёвых лясах на пясчанай глебе. Пладаносіць у вер.—кастр. (лістападзе).
Шапка дыям. 3—10 см, пукатая, потым плоская, ліпкая, валакністая, жаўтавата-зялёная, у цэнтры бураватая, па краі звычайна растрэскваецца. Мякаць шчыльная, жаўтаватая, з прыемным смакам і мучным пахам. Гіменафор прырослы. Пласцінкі шырокія, выемчатыя, жаўтавата-зялёныя. Ножка цыліндрычная, суцэльная, падоўжана-валакністая, дробналускаватая, аднаго колеру з шапкай. Ядомая (спажываецца свежая, марынаваная, салёная).
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1990). Скончыў БДУ (1967). З 1967 ў Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі Нац.АНБеларусі. Навук. працы па фотафізіцы і фотахіміі структурна-арганізаваных мультымалекулярных сістэм, якія мадэлююць першасныя фіз. працэсы фотасінтэзу.
Тв.:
Первичные физические процессы фотосинтеза (разам з Г.П.Гурыновічам, А.П.Лосевым) // Хлорофилл. Мн., 1974;
Механизмы межхромофорных взаимодействий и релаксация энергии электронного возбуждения в ковалентносвязанных димерах порфиринов (у сааўт.) // Журн. прикладной спектроскопии. 1995. Т. 62, № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІБЕ́РЫС, іберыйка (Iberis),
род кветкавых раслін сям. капуставых. Каля 30 відаў. Пашыраны ў Паўд. Еўропе, Паўн. Афрыцы, Пярэдняй і Малой Азіі, на Каўказе. На Беларусі інтрадукаваны і вырошчваюцца ў культуры І. вечназялёны (I. sempervirens) і горкі (I. amara).
Адна-, двух- ці шматгадовыя травяністыя расліны або нізкія паўкусты і кусцікі. Лісце лінейна-ланцэтнае, чаргаванае. Кветкі белыя, ружовыя, чырванаватыя, фіялетавыя і інш., двухполыя, у густых парасона- ці шчыткападобных гронках. Плод — струк. Дэкар. і меданосныя расліны. Выкарыстоўваюць для бардзюраў і камяністых горак. Размнажаюцца насеннем, чаранкамі і дзяленнем куста.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНІ́ЦКАЯ (Вольга Сямёнаўна) (11.6.1914, в. Хіжна Чаркаскай вобл., Украіна — 5.11.1986),
бел. фізік-тэарэтык. Д-рфіз.-матэм.н. (1971). Скончыла Сярэднеазіяцкі ун-т у Ташкенце (1938). У 1934—63 у ВНУ Ташкента і Кіева, з 1963 у Ін-це фізікі АНБеларусі. Навук. працы па агульнай тэорыі адноснасці (АТА). Распрацавала фіз. аспекты і матэм. апарат тэтраднай фармулёўкі АТА, прапанавала сістэматызацыю гравітацыйных эфектаў, прадказаных АТА.
Тв.:
Обобщенные преобразования Лоренца и их применение. Мн., 1969;
Лоренцев базис и гравитационные эффекты в эйнштейновой теории тяготения. Мн., 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІВАНО́Ў (Іван Іванавіч) (8.2.1897, в. Трупехіна Падарожскага р-на Наўгародскай вобл., Расія — 8.7.1968),
удзельнік баёў на Беларусі ў Вял.Айч. вайну. Герой Сав. Саюза (1943), ген.-лейт. (1944). Скончыў Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1935). У арміі з 1916, у Чырв. Арміі з 1918. У Вял.Айч. вайну на Паўд.-Зах., Бранскім, Цэнтр., Бел., 2-м і 3-м Бел. франтах. 15.10.1943 стралк. корпус пад яго камандаваннем фарсіраваў Дняпро каля в. Шчытцы Лоеўскага р-на, захапіў плацдарм і нанёс праціўніку вял. страты. Да 1955 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬІ́Н (Віктар Макаравіч) (н. 31.3.1930, в. Сялец Мсціслаўскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне тэарэт. і прыкладной электратэхнікі. Канд.тэхн.н. (1963), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1980). Скончыў БПІ (1953), дзе і працаваў. З 1971 у Бел.дзярж. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 1973 рэктар). Навук. працы па тэорыі нелінейных эл. ланцугоў і сістэм. Распрацаваў метад безгістэрэзіснага намагнічвання ферамагн матэрыялаў. Аўтар вучэбных дапаможнікаў па электратэхніцы для ВНУ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІЛЬМЕНІ́Т (ад назвы радовішча ў Ільменскіх гарах на Паўд. Урале, дзе ўпершыню выяўлены),
тытаністы жалязняк, мінерал падкласа складаных аксідаў, FeTiO3. Змяшчае жалеза 36,8%, тытану 31,6%, састаў непастаянны; прымесі магнію, марганцу і інш. Крышталізуецца ў трыганальнай сінганіі. Крышталі таблітчастыя. Агрэгаты шчыльныя, зярністыя. Колер чорны. Бляск металічны. Цв. 5—6. Шчыльн. 4,7—4,8 г/см³. Трапляецца ў асноўных шчолачных пародах і ў шчолачных пегматытах, таксама ў россыпах (другасныя радовішчы). На Беларусі як акцэсорны мінерал трапляецца ў пародах крышт. фундамента, у большасці абломкавых парод платформавага чахла. Руда тытану. Крыніца атрымання фератытану і інш.