назва французскіх каланіяльных уладанняў уПаўд.-Усх. Азіі з 1880-х г. да сярэдзіны 20 ст. Займаў тэр.ўсх. часткі п-ва Індакітай, уключаў тэр. В’етнама (пратэктараты Анам і Танкін, калонія Кахінхіна), Камбоджы і Лаоса. У 2-ю сусв. вайну акупіраваны яп. войскамі, на тэр. В’етнама дзейнічала франц.калан. адміністрацыя. Увыніку перамогі Жнівеньскай рэвалюцыі 1945у В’етнаме абвешчана Дэмакр. Рэспубліка В’етнам (адстаяла незалежнасць у ходзе Індакітайскай вайны 1946—54). У 1953 суверэннай дзяржавай стала Камбоджа, у 1954 — Лаос.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВАЛЫ́НЬ, Валынская зямля,
гістарычная вобласць убас.паўд. прытокаў Прыпяці і вярхоўях Зах. Буга (цяпер тэр. Валынскай, Ровенскай, Жытомірскай, паўн.ч. Цярнопальскай і Хмяльніцкай абл. Украіны, усх.ч. Бельска-Падляскага, Хэлмскага і Замойскага ваяв. Польшчы).
У 6—10 ст. на Валыні жылі дулебы, бужане, валыняне. У канцы 10 ст. ўключана ў склад Кіеўскай Русі, у 988 кіеўскі вял.кн. Уладзімір Святаславіч пасадзіў на княжанне ў Валыні свайго сына Усевалада. У час яго княжання заснаваны г. Уладзімір, які ў 12 ст. стаў цэнтрам Уладзіміра-Валынскага княства. У 1199, з далучэннем да яго Галіцкага княства, утварылася Галіцка-Валынскае княства. З сярэдзіны 12 ст. пад уладай валынскіх князёў знаходзілася і Берасцейская зямля. У 1240 Валынь спустошана манголамі і трапіла ў залежнасць ад Залатой Арды. Пасля 1340-х г.уВКЛ. У сярэдзіне 14 ст. за Валынь і Галіччыну змагаліся ВКЛ, Польшча і Венгрыя. У 1349 Польшча захапіла Галіцкія землі, у 1377 — Зах. Валынь з гарадамі Холм і Белз. У складзе ВКЛ статус Валыні вызначаўся ўстаўнымі граматамі (каля 1427, у 1501, 1509. 1547). Паводле Люблінскай уніі 1569 Валынь далучана да Польшчы, утворана Валынскае ваяводства. Увыніку 2-га (1793) і 3-га (1795) падзелаў Рэчы Паспалітай Валынь далучана да Рас. імперыі. З 1918 усх. Валынь у складзе Украіны. УвынікуРыжскага мірнага дагавора 1921зах. Валынь перададзена Польшчы. З 1939 у складзе Украіны (акрамя зах. ускраін).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́МЕС (Gómez) Хуан Вісентэ (24.7.1857, г. Сан-Антоніо, штат Тачыра, Венесуэла — 17.12.1935),
ваенны і дзярж. дзеяч Венесуэлы. У 1899 удзельнічаў у путчы С.Кастра, быў губернатарам федэральнай акр. Каракаса. У 1901—08 віцэ-прэзідэнт і галоўнакамандуючы. Увыніку здзейсненага ім пры падтрымцы войск ЗША перавароту прэзідэнт краіны (1909—35), устанавіў ваен. дыктатуру (неаднаразова зменена канстытуцыя, забаронены паліт. партыі, прафсаюзы і інш.). У час яго праўлення значна павялічыўся ўплыў у Венесуэле замежнага (пераважна амерыканскага) капіталу, што садзейнічала развіццю здабычы нафты (эканам. ўздым).
палітычная партыя ў Сірыі, Іраку і Ліване. Засн. ў 1947 у Дамаску М.Афлякам і С.Бітарам, у 1954 створана яе іракскае аддзяленне. ПАСА стаяла на пазіцыі стварэння аб’яднанай дзяржавы ўсіх арабаў і пабудовы «араб. сацыялізму». У 1963 увынікуваен. пераваротаў прыйшла да ўлады ў Сірыі, у 1963 і 1968 — у Іраку. Пасля захопу ўлады ў Сірыі ў 1966 прадстаўнікамі левага крыла ПАСА адбыўся раскол партыі на аўт. (фактычна самастойныя) сірыйскую і іракскую ПАСА.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СПОРАЎТВАРЭ́ННЕ, спорагенез,
працэс утварэння спор.
У ніжэйшых арганізмаў споры ўзнікаюць з цэлай клеткі (экзаспоры шэрагу сіне-зялёных водарасцей), пры дзяленні пратапласта (эндаспоры некат. сіне-зялёных водарасцей), шляхам ушчыльнення і сціскання пратапласта ўнутры абалонкі клеткі і ўтварэння паверх яго новай мнагаслойнай абалонкі (у бактэрый). У грыбоў споры ўтвараюцца пры распадзе асобных участкаў міцэлію на членікі (напр., у актынаміцэтаў), або на вырастах міцэлію — канідыяносцах ці ў спарангіях. У большасці вышэйшых раслін С. адбываецца ў спарангіях, увыніку якога ўтвараюцца меяспоры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛЬТЭ́КІ,
індзейскі народ моўнай групы наўа. У 8 ст.н.э. Т. ўварваліся з ПнуЦэнтр. Мексіку і ў 9 ст. стварылі дзяржаву са сталіцай у Талане (цяпер Тула), якая ахоплівала б.ч.Цэнтр. Мексікі. Стварылі высокаразвітую культуру. У 10 ст. Т. падпарадкавалі народ майя на п-ве Юкатан, увыніку чаго ўзнікла змешаная майя-тальтэкская культура. Уварванне ў канцы 12 ст. плямён чымекаў знішчыла дзяржаву Т., але іх культ. традыцыі зрабілі вял. ўплыў на далейшае развіццё культуры народаў Мексікі, у т. л.ацтэкаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АБА́Б’Е,
возера ў Беларусі, у Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., убас.р. Друйка. Пл. 1,4 км². Даўж. 3,2 км, найб.шыр. 0,8 км, найб.глыб. 2,9 м. Пл. вадазбору 32,8 км². Схілы выш. да 4 м, парослыя лесам і хмызняком, на З разараныя. Берагі нізкія. Дно ўздоўж берагоў пясчанае, глыбей укрыла сапрапелем, зарастае. Злучана ручаямі з азёрамі Дубра, Вялікая Ельня, Дуброк, з возера выцякае р. Абабіца. Увыніку меліярацыі ўзровень возера панізіўся на 1 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АМЕ́ГА,
назва апошняй літары грэч. алфавіта ω, што ўзнікла ў выніку графічнага відазмянення Ο («амікрон»). У класічным грэч. і візант. пісьме абазначала доўгі гук «о», мела лічбавае значэнне 800. З’явілася крыніцай для кірыліцкай ω («амега»). У старабел. пісьменстве ўжывалася для перадачы гука «о» пераважна ў пач. слоў («ωлво», «ωрати») і як лічба 800. Убел. мове, многіх еўрап. мовах слова «амега», азначае канец чаго-небудзь («альфа і амега» — пачатак і канец, усё галоўнае).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАБІ́ЗМ,
слова, запазычанае з дыялектаў арабскіх народаў і літаратурнай арабскай мовы. Невялікі пласт арабізму вядомы ў старабел. мове 16—17 ст., куды яны трапілі пераважна праз пасрэдніцтва цюркскіх моў увынікуваен. і эканам. зносін славян з цюркамі: «атлас» (шаўковая тканіна), «мула» (у форме «молла»), «кайданы», «каран», «султан» і інш. Некаторыя арабізмы ўвайшлі ў мовы многіх народаў свету: «алкаголь», «іслам», «мумія», «халіф» і інш.У наш час арабізмы трапляюцца пераважна ў перакладах з арабскай мовы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРДАШЫ́Р I, Арташыр Папакам (каля 180 — 22.9.239 або 241),
заснавальнік і першы цар [224—241] дынастыі Сасанідаўу Іране. Служыў у правіцеля парфянскай крэпасці ў Фарсе. Каля 200 стаў правіцелем гэтай крэпасці, падпарадкаваў гарады Фарс, Керман і Гей (сучасны г. Ісфахан). 28.5.224 пры падтрымцы знаці і жрацоў разбіў войскі парфянскага цара Артабана V, пасля чаго Парфянскае царства перастала існаваць. Стварыў Сасанідаў дзяржаву. Увыніку барацьбы Ардашыра з Рымам за Месапатамію і Арменію, войнаў на Усходзе значна пашырыў тэр. дзяржавы.