Я́КУШАЎ Анатоль Паўлавіч (н. 25.5.1947, г. Адэса, Украіна),
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Д-ртэхн.н. (1992). Скончыў Адэскі тэхнал.ін-т (1970). З 1970 у Аб’яднаным ін-це энергет. і ядз. даследаванняў «Сосны» Нац.АН Беларусі (з 1988 заг. аддзела Ін-та ядз. энергетыкі, з 1992 нам. дырэктара Ін-та праблем энергетыкі). Навук. працы па матэм. мадэліраванні працэсаў цепла- і масапераносу ў каналах ядз. рэактараў, па аналізе энергет. сістэм і планаванні іх развіцця. Распрацаваў лікавыя метады і камп’ютэрныя праграмы для рашэння задач рэактарнай цеплафізікі і для аптымальнага планавання развіцця энергет. сістэм.
Тв.:
Теплофизические расчеты реакторов с диссоциирующим теплоносителем. Мн., 1989 (разамз Б.Я.Цвяркоўкіным);
Будущее электроэнергетики Республики Беларусь (разамз А.А.Міхалевічам, Б.І.Паповым) // Энергия, экономика, экология. 2001. №4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕРДЗЮКО́Ў Анатоль Мікалаевіч (н. 15.5.1944, пас. Герой Буда-Кашалёўскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. фізік-тэарэтык. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1996), д-рфіз.-матэм.н. (1987), праф. (1988). Скончыў Гомельскі пед.ін-т (1965). З 1965 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1973 у Гомельскім ун-це (з 1979 заг. кафедры, у 1990—96 прарэктар). Навук. працы па электрадынаміцы і акустыцы гіратропных і хіральных асяроддзяў, тэорыі гравітацыі. Устараніў супярэчнасці, што існавалі ў тэорыях натуральнай гіратрапіі, правёў узгадненне электрадынамічных ураўненняў з гранічнымі ўмовамі і законамі захавання, устанавіў узаемасувязь паміж рознымі спосабамі фенаменалагічнага апісання гіратрапіі. Пабудаваў самаўзгодненую тэорыю выпрамянення, распаўсюджвання, адбіцця, паглынання, рассеяння і нелінейнага ўзаемадзеяння хваль у хіральных асяроддзях. Разамзінш. выказаў ідэю гіратропнай (спінавай) палярызавальнасці элементарных часціц, даследаваў магчымасці выкарыстання прынцыпу калібровачнай інварыянтнасці ў скалярнай мадэлі гравітацыйнага поля.
Тв.:
К феноменологической теории естественной оптической активности (разамз Б.В.Бокуцем) // Журн. эксперимент. и теорет. физики. 1971. Т. 61, №5;
Основы теоретической кристаллооптики. Ч. 1—3. Гомель, 1977—78 (з ім жа);
К вопросу о поляризуемости и гирации элемент. частиц в полевой теории (разамз Л.Р.Марозам, М.В.Максіменкам) // Ковариантные методы в теоретической физике: Физика элемент. частиц и теория относительности. Мн., 1981;
Electromagnetics of bi-anisotropic materials: Theory and applications. Amsterdam, 2001 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРА́ЖАЎ Васіль Іванавіч (н. 26.7.1944, г. Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-рфіз.-матэм.н. (1986), праф. (1987). Скончыў БДУ (1966). Акад.Бел. акадэміі адукацыі (1994, у 1994—99 прэзідэнт). З 1967 у АН Беларусі, з 1975 на парт. і выкладчыцкай рабоце, з 1988 у Мін-ве адукацыі Рэспублікі Беларусь (з 1991 нам. міністра, з 1994 міністр). З 2001 рэктар Рэсп. ін-та вышэйшай школы БДУ. Навук. працы па квантавай тэорыі поля. Даследаваў тэорыю электрамагнетызму ў прысутнасці магн. зараду, тэорыю поля з некампактнымі групамі ўнутр. сіметрыі. Сфармуляваў калібровачную палявую тэорыю на аснове ўраўнення Дзірака—Кэлера. Устанавіў і даследаваў калібровачныя і палярызацыйныя сіметрыі з улікам спінавых ступеней свабоды.
Тв.:
Электродинамика с магнитным зарядом. Мн., 1975 (разамз Л.М.Тамільчыкам);
От научной гипотезы к физическому факту. Мн., 1977 (разамз В.І.Куўшынавым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АФАНА́СЬЕЎ Ларывон, ювелір 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Сярэбранай палаце Маскоўскага Крамля. У 1676 разамзбел. ювелірамі Іванам Андрэевым, Іванам Пракоф’евым, Васілём Іванавым зрабіў сярэбраныя пазалочаныя рукамыйнікі для рус. царэвічаў Івана і Пятра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУ́РВІЧ Яўгенія Аронаўна (Адольфаўна; 1861, Мінск — 1934?),
удзельніца народніцкага і с.-д. руху ў Беларусі. Сястра І.А.Гурвіча. У час вучобы ў Пецярбургу ў 1879 арыштавана, саслана ў Мінск. Удзельнічала ў арганізацыі мінскай падп. друкарні «Чорнага перадзелу». Адна з заснавальнікаў у 1888 у Мінску першай у Беларусі с.-д. арг-цыі. У сярэдзіне 1890-х г. удзельнічала ў арганізацыі і станаўленні Бунда. У 1898 арыштавана, у 1900 саслана ва Усх. Сібір, адкуль у 1902 уцякла разамз Л.Д.Троцкім. У 1906 вярнулася з эміграцыі, супрацоўнічала з меншавіцкай фракцыяй РСДРП. У 1917 чл. выканкома Мінскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1922 навук. супрацоўнік ін-та К.Маркса і Ф.Энгельса ў Маскве. Адна з перакладчыкаў 1-га т. «Капітала» К.Маркса (разамз Л.М.Закам; выд. ў 1899 у Пецярбургу). Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВО́ЙНІЧ Міхаіл Леанардавіч (падп.псеўд.Кяльчэўскі Іван Міхайлавіч, Вільфрэд і інш.; 31.10.1865, г. Цяльшай, Літва — 17.3.1930),
дзеяч народніцкага і польскага сацыяліст. руху. Муж Э.Л.Войніч. Вучыўся ў Шаўляйскай і Сувалкаўскай гімназіях, Віленскім рэальным вучылішчы. Вёў рэв. работу ў Расіі, Польшчы, на Беларусі і Украіне. Разамз гродзенскімі нарадавольцамі і дзеячамі польскай рабочай партыі «Пралетарыят» удзельнічаў у падрыхтоўцы плана ўцёку паліт. зняволеных з варшаўскай цытадэлі. У 1885 арыштаваны, высланы на 5 гадоў ва Усх. Сібір. З 1890 у Англіі. Удзельнічаў у выданні час. «Free Russia» («Свабодная Расія»), адзін з заснавальнікаў у 1891 Фонду вольнай рускай прэсы. Перапісваўся з Г.В.Пляханавым, В.І.Засуліч, П.Л.Лаўровым. У 1894 разамз жонкай стварыў «Саюз кніганош» з мэтай дастаўкі рэв. л-ры ў Рас. імперыю. У канцы 1890-х г. адышоў ад паліт. дзейнасці. З 1920 у ЗША.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУРЫНО́ВІЧ Георгій Паўлавіч (26.4.1933, г. Барысаў Мінскай вобл. — 25.2.1994, бел. фізік. Акад.АН Беларусі (1994, чл.-кар. 1970),
д-рфіз.-матэм.н. (1969), праф. (1970). Скончыў БДУ (1956). З 1959 у Ін-це фізікі, з 1992 у Ін-це малекулярнай і атамнай фізікі АН Беларусі. Навук. працы па спектраскапіі і люмінесцэнцыі. Выявіў залежнасць ступені палярызацыі свячэння раствораў арган. злучэнняў ад даўжыні хвалі ўзбуджальнага выпрамянення і па спектры люмінесцэнцыі. Распрацаваў шэраг метадаў фіз. кантролю ў вытв-сці, біялогіі і медыцыне. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Спектроскопия хлорофилла и родственных соединений Мн., 1968 (разамз А.Н.Сеўчанкам, К.М.Салаўёвым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЫХА́Н Леанід Іванавіч (н. 26.7.1931, в. Слабада Мазырскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне ядз. энергетыкі. Чл.-кар.Нац.АН Беларусі (1984), д-ртэхн.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча імя Баўмана (1955). З 1966 у Ін-це праблем энергетыкі Нац.АН Беларусі (у 1977—85 нам. дырэктара). Навук. працы па ядз. і традыц. энергетыцы. Упершыню даследаваў цепламасаперанос у аднафазных патоках і пры фазавых ператварэннях складаных хімічна ўзаемадзейных сістэм; распрацаваў канцэпцыю пасіўнай сістэмы бяспекі АЭСз легкаводнымі корпуснымі рэактарамі, тэхналогіі і апараты для глыбокай утылізацыі цяпла і ачысткі прамысл. газавых выкідаў.
Тв.:
Теплообмен в диссоциирующем теплоносителе четырехокиси азота. Мн., 1977 (разамз В.Б.Несцярэнкам);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕАНО́ВІЧ Іван Іосіфавіч (н. 18.4.1929, в. Цырын Карэліцкага р-на Гродзенскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне дарожнага буд-ва і прамысл. транспарту. Д-ртэхн.н. (1974), праф. (1970). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1953). З 1962 у Бел.тэхнал. ін-це. У 1968—84 нам. міністра вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі, з 1980 у БПЛ. Навук. працы па праблемах прамысл. транспарту, буд-ве і эксплуатацыі аўтамаб. дарог, дарожным матэрыялазнаўстве і механіцы дарожных збудаванняў, тэорыі разліку зборна-разборных дарожных пакрыццяў, экалаг. маніторынгу.
Тв.:
Дорожное грунтоведение с основами механики грунтов. Мн., 1977 (разамз М.П.Вырко);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ТЧАНКА Васіль Ульянавіч (н. 7.4.1930, в. Зарэчча Брагінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне педагогікі і мовазнаўства. Д-рпед.н. (1990), праф. (1993). Скончыў Мазырскі пед.ін-т (1958). З 1971 у Нац. ін-це адукацыі, з 1995 адначасова гал. рэдактар час. «Беларуская мова і літаратура». Навук. працы па педагогіцы і філасофіі адукацыі. Аўтар падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў.
Тв.:
Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Словазлучэнне. Просты сказ. Мн., 1984;
Шматаспектны аналіз пры вывучэнні сінтаксісу беларускай мовы. Мн., 1987;
Вывучэнне сінтаксісу ў школе: Складаны сказ. Мн., 1989;
Адукацыя, школа і нацыянальная культура (разамз В.П.Протчанка) // Пачатковая школа. 1993. № 1;
Новая праграма па беларускай мове і навучальны працэс // Роднае слова. 1994. №1;
Пераказы ў пачатковай школе. Мн., 1999 (разамз Я.М.Лаўрэлем).