СТРА́ЖАЎ Васіль Іванавіч (н. 26.7.1944, г. Каменск-Шахцінскі Растоўскай вобл., Расія),
бел. фізік. Д-р фіз.-матэм. н. (1986), праф. (1987). Скончыў БДУ (1966). Акад. Бел. акадэміі адукацыі (1994, у 1994—99 прэзідэнт). З 1967 у АН Беларусі, з 1975 на парт. і выкладчыцкай рабоце, з 1988 у Мін-ве адукацыі Рэспублікі Беларусь (з 1991 нам. міністра, з 1994 міністр). З 2001 рэктар Рэсп. ін-та вышэйшай школы БДУ. Навук. працы па квантавай тэорыі поля. Даследаваў тэорыю электрамагнетызму ў прысутнасці магн. зараду, тэорыю поля з некампактнымі групамі ўнутр. сіметрыі. Сфармуляваў калібровачную палявую тэорыю на аснове ўраўнення Дзірака—Кэлера. Устанавіў і даследаваў калібровачныя і палярызацыйныя сіметрыі з улікам спінавых ступеней свабоды.
Тв.:
Электродинамика с магнитным зарядом. Мн., 1975 (разам з Л.М.Тамільчыкам);
От научной гипотезы к физическому факту. Мн., 1977 (разам з В.І.Куўшынавым);
Поляризационная симметрия. Мн., 1996.
т. 15, с. 193
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)