Існаваў з лют. 1922 да восені 1938 (?). Напачатку насіў імя С.Булата. Адкрыты па ініцыятыве студэнтаў-беларусаў, пераважна членаў Беларускай культ.-навук. асацыяцыі пры Пятроўскай с.-г. акадэміі, Галоўпалітасветы Наркамата асветы БССР і паўнамоцнага прадстаўніка БССР у РСФСР М.Марозава. З восені 1923 работай клуба кіравала Цэнтр. бюро Бел. пралетарскага студэнцкага зямляцтва. Меў бел. б-ку (1200 кніг). Пры клубе дзейнічалі маскоўскі філіял літ. аб’яднання «Маладняк», гурткі беларусазнаўства. Працаваў таксама літ. гурток (кіраўнік паэт М.Дуброўскі). У 1920-я г. клуб наведвалі Г.Гарэцкі, Ю.Гаўрук, У.Дубоўка, М.Міцкевіч; на пач. 1930-х г. — літаратары З.Астапенка, А.Звонак, М.Лужанін і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЫ (Аляксей Уладзіміравіч) (н. 15.5.1950, г. Растоў-на-Доне, Расія),
бел. вучоны ў галіне матэрыялазнаўства. Д-ртэхн.н. (1990), праф. (1995). Сын У.А.Белага. Скончыў Маскоўскіун-т імя М.В.Ламаносава (1973). З 1973 у Фізіка-тэхн. ін-це, з 1992 у Прэзідыуме АН Беларусі. Навук. працы па фізіцы ўзаемадзеяння канцэнтраваных патокаў зараджаных часціц з кандэнсаванымі асяроддзямі, трыбатэхніцы. Развіў фіз. асновы іонна-прамянёвай апрацоўкі матэрыялаў і пакрыццяў, метады мадыфікавання паверхневых слаёў зносаўстойлівых матэрыялаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Поверхностная упрочняющая обработка с применением концентрированных потоков энергии. Мн., 1990 (разам з Я.М.Макушком, І.Л.Побалем);
Структура и методы формирования износостойких поверхностных слоев. М., 1991 (разам з Г.Дз.Карпенкам, М.К.Мышкіным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БО́ТКІН (Сяргей Пятровіч) (17.9.1832, Масква — 24.12.1889),
рускі тэрапеўт; заснавальнік фізіял. кірунку ў медыцыне і школы рус. клініцыстаў. Скончыў Маскоўскіун-т (1855). Праф. Медыка-хірург. акадэміі ў Пецярбургу (1861). Упершыню ў Расіі стварыў клініка-эксперым. лабараторыю (1861), дзе даследаваў фізіял. і фармакалагічнае дзеянне лякарстваў. Распрацаваў шэраг пытанняў паталогіі ўнутр. органаў, інфекц. хвароб (у т. л. пра інфекц. прыроду т.зв. катаральнай жаўтухі — хвароба Боткіна; гл.Гепатыт інфекцыйны), дыягностыку і лячэнне блукальнай ныркі. Адзін з заснавальнікаў ваенна-палявой тэрапіі. Увёў ін-тсан. урачоў (1886), адкрыў у Пецярбургу бясплатную амбулаторыю (1861), бальніцу (1880), заснаваў Жаночыя ўрачэбныя курсы (1872).
Тв.:
Курс клиники внутренних болезней и клинические лекции. Т. 1—2. М., 1950.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРА́ЙЦАЎ (Васіль Раманавіч) (10.3.1878, в. Забялышын Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл. — 6.7.1964),
савецкі хірург. Брат І.Р.Брайцава і Я.Брайцава. Акад.АМНСССР (1945). Засл. дз. нав. РСФСР (1946). Скончыў Маскоўскіун-т (1906). У 1911—13 земскі ўрач у Пінску. З 1919 у Вышэйшай мед. школе, Цэнтр. клінічнай бальніцы імя М.А.Сямашкі, з 1937 адначасова ў Цэнтр. ін-це ўдасканалення ўрачоў у Маскве. Навук. працы па праблемах раку прамой кішкі, лячэнні язвавай хваробы страўніка і дванаццаціперснай кішкі, пластыцы стрававода, метадах лячэння раненняў крывяносных сасудаў і перыферычных нерв. ствалоў. Ганаровы чл.Хірург.т-ва Беларусі.
Тв.:
Острый аппендицит. М., 1946;
Заболевания прямой кишки. М., 1952;
Врожденные (дизонтогенетические) образования средостения и лёгких. М., 1960.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ (Валерый Паўлавіч) (2.8.1929, Масква — 7.11.1991),
расійскі антраполаг і гісторык. Акадэмік АНСССР (1988), д-ргіст.н. (1967). Скончыў Маскоўскіін-т усходазнаўства (1952). Працаваў у Ін-це этнаграфіі АНСССР. З 1988 дырэктар Ін-та археалогіі АНСССР. Распрацоўваў праблемы станаўлення чалавецтва, геаграфіі чалавечых рас, методыкі антрапалаг. даследаванняў; даследаваў стараж. і сучаснае насельніцтва Усх. Еўропы, у т. л. беларусаў 19 ст., а таксама Каўказа, Сібіры, Манголіі, Індыі, Кубы і інш.
Тв.:
География человеческих рас.М., 1974;
Историческая антропология. М., 1979;
Этногенез. М., 1986;
Очерки экологии человека. М., 1993;
Расавая геаграфія беларусаў і праблемы этнагенезу. Мн., 1994 (разам з М.У.Вітавым, Л.І.Цягакай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЛЯКСЕ́ЕЎ (Леанід Васілевіч) (н. 15.1.1921, г. Растоў-на-Доне),
расійскі і бел. археолаг, гісторык. Д-ргіст.н. (1982). Скончыў Маскоўскіун-т (1948). З 1948 у Гродзенскім гісторыка-археал. музеі, Ін-це гісторыі АН Беларусі. З 1953 у Ін-це археалогіі Рас.АН. У 1962—66 выкладаў археалогію ў Магілёўскім пед. ін-це. Вёў раскопкі Браслава, Друцка, Мсціслава, Рослаўля, вывучаў гісторыю археалогіі, архітэктуры, мастацтва і краязнаўства гэтых рэгіёнаў. Даследаваў гісторыю Смаленскай і Полацкай зямель.
Тв.:
Полоцкая земля в IX—XIII вв.: (Очерки истории Северной Белоруссии). М., 1966;
По Западной Двине и Днепру в Белоруссии. М., 1974;
Смоленская земля в IX—XIII вв.: Очерки истории Смоленщины и Восточной Белоруссии. М., 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПА́РЫН (Аляксандр Іванавіч) (2.3.1894, г. Угліч, Расія — 21.4.1980),
савецкі вучоны-біяхімік, грамадскі дзеяч. Акад.АНСССР (1946, чл.-кар. 1939), ганаровы чл. акадэмій навук Балгарыі, ГДР, Кубы, Іспаніі, Італіі. Герой Сац. Працы (1969). Скончыў Маскоўскіун-т (1917). З 1929 праф. гэтага ун-та. У 1935 з А.М.Бахам арганізаваў Ін-т біяхіміі АНСССР, з 1946 яго дырэктар. Навук. працы па біяхіміі раслін, праблеме ўзнікнення жыцця на Зямлі. Заснавальнік эвалюцыйнай біяхіміі, вучэння пра хім. эвалюцыю дабіялагічнага перыяду развіцця жыцця. Ленінская прэмія 1974. Залатыя медалі імя І.І.Мечнікава (1960) і М.В.Ламаносава (1979).
Тв.:
Возникновение жизни на Земле. 3 изд. М., 1957;
Жизнь, ее природа, происхождение и развитие. 2 изд. М., 1968.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БРЭ́ЖГА (Баляслаў Рычардавіч) (31.3.1887, Рэжыцкі пав. Віцебскай губ., цяпер Латвія — 30.9.1957),
бел. і латышскі археолаг, гісторык, археограф, філолаг. Д-р гісторыі (1933). Скончыў Віцебскую гімназію (1910), Маскоўскіархеал.ін-т (1916). З 1918 заг. Віцебскага аддз. гэтага ін-та, з 1992 у Віцебскім губ. архіве, з 1925 у Латвіі. Даследаваў гіст. сувязі беларусаў і латышоў, гісторыю паўстання 1863—64 на тэр. Віцебшчыны, вывучаў Полацкія летапісы («Адносіны палачан і латышоў у VIII—XVIII стст.», 1926; «Замкі Віцебшчыны», 1933; «Нарысы па гісторыі сялянскіх рухаў у Латгаліі 1577—1907», 1956), складаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі, збіраў матэрыял для параўнальнага аналізу бел. мовы і латгальскага дыялекту, у Латв. ун-це вёў курс стараж.бел. пісьменства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯЛЯ́ЕЎ (Міхаіл Веніямінавіч) (н. 10.7.1922, г. Тамбоў, Расія),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Маскоўскіін-тдэкар.-прыкладнога мастацтва (1950). З 1950 у Львоўскім ін-це дэкар.-прыкладнога мастацтва, з 1962 у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў галіне керамікі. У аснове творчасці — легенды, казкі, алегарычныя сюжэты. Работы вылучаюцца кампазіцыйнай завершанасцю, вобразнай выразнасцю. Аўтар дэкар. кампазіцый «Лясная песня» (трыптых па творах Л.Украінкі, 1958); алегарычных скульптур «Бярэзіна» (1967), «Яблынька» (1979), «Лясун»; серыі «Поры года»; 5 дэкар. масак для фантана каля Дзярж.т-ра музкамедыі Беларусі (усе 1981); маст.-керамічнай абліцоўкі вытв. корпуса Бел. тэлебачання (1985), «Сцяпан Палубес», «Весці Чарнобыля», «Перакаці-поле» (усе 1990), «Казка» (1992) і інш.
расійскі ваенны і дзярж. дзеяч. Ген. ад інфантэрыі (1883). З дваран Мінскай губ. Скончыў 1-ы Маскоўскі кадэцкі корпус (1840). Удзельнік задушэння рэвалюцыі ў Венгрыі (1849) і Крымскай вайны (1853—56). З 1857 нач. афіцэрскай стралк. школы, з 1861 — Паўлаўскага кадэцкага корпуса, з 1868 — дывізіі, з 1876 камандзір 12-га армейскага корпуса. У час рус.-тур. вайны 1877—78 нач. штаба і камандзір Рушчукскага атрада. У 1881 кіраўнік спраў Ваен.мін-ва, у 1882—97 ваен. міністр. Зрабіў уклад ва ўмацаванне абараназдольнасці Расіі, але недаацэньваў ролю артылерыі, што выявілася ў рус.-яп. вайне 1904—05. З 1898 чл.Дзярж. савета. У 1901—02 міністр нар. асветы.