возера ва Ушацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ушача, за 26 км на ПдЗ ад г.п. Ушачы. Пл. 0,24 км², даўж. 820 м, найб шыр. 360 м, даўж. берагавой лініі 2,2 км, Пл. вадазбору 11,5 км² Схілы катлавіны выш. 15—25 м, пад хмызняком, месцамі ў верхняй ч. разараныя. Берагі зліваюцца са схіламі. На З упадае ручай з возера без назвы, на ПнУ выцякае ручай у р. Ушача.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРЫСВЯ́ТЫ (літ.Друкшай, Drũkšiai),
возера на мяжы Браслаўскага р-на Віцебскай вобл. і Літвы, у бас.р. Дрысвята, за 22 км на З ад г. Браслаў. Пл. 44,5 км², даўж. 13 км, найб.шыр. 5,8 км, найб.глыб. 31 м, даўж. берагавой лініі больш за 60 км. Пл. вадазбору 604 км². Схілы катлавіны — узгоркі і грады выш. да 15 м, месцамі спадзістыя, забалочаныя, усх. і паўд.-ўсх. разараныя, астатнія аблесеныя. Звілістая берагавая лінія ўтварае мноства заліваў, асабліва ў паўд. частцы. На берагах шмат валуноў. Рэльеф дна ўзгорысты; да глыб. 5 м пясчаныя грунты, цэнтр.ч. выслана глеямі, 8 астравоў, найб. з іх Замак (пл. 0,26 км²). Зарастае каля 10% пл.возера. Упадаюць рэкі Апівардка, Рычанка, выцягае р. Прорва. На беразе возера Дрысвяцкі парк. Выкарыстоўваецца як вадаём — ахаладжальнік Ігналінскай АЭС.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛІ́К, Пялік,
возера ў Барысаўскім р-не Мінскай вобл., у бас.р. Бярэзіна (цячэ праз возера), за 30 км на Пн ад г. Барысаў. Пл. 7,68 км², даўж. 6,2 км, найб.шыр. 3 км, найб.глыб. 2,1 м. Пл. вадазбору 2760 км². У межах Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Схілы катлавіны выш. 7—8 м, спадзістыя, пясчаныя, параслі лесам. Берагі нізкія, забалочаныя, тарфяністыя, месцамі пясчаныя, пад хмызняком. На Пд вузкі доўгі заліў. Дно плоскае, сапрапелістае, месцамі ўздоўж берагоў вузкая пясчаная паласа. Мінералізацыя вады 115—120 мг/л, празрыстасць каля 2 м. Эўтрофнае. Моцна зарастае, паласа расліннасці 500 м. Упадаюць рэкі Лютка, Смольніца, Бурчак. У Вял.Айч. вайну ў ваколіцах П. базіраваліся партыз. брыгады «Дзядзькі Колі», «Стары», імя Кірава, імя Панамарэнкі, дзейнічаў Барысаўскі падп. міжраённы к-тКП(б)Б.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕ́ЛЛЕ,
возера ў Беларусі, у Расонскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Вельніца (выцякае з возера), за 7 км на З ад г.п. Расоны. Пл. 0,55 км², даўж. 0,93 км, найб.шыр. 840 м, найб.глыб. 4,6 м, даўж. берагавой лініі 2,8 км. Пл. вадазбору 1,7 км².
Схілы катлавіны нізкія, на Пдвыш. да 3 м, разараныя, месцамі пад лесам. Берагі на Пн і У нізкія, пясчаныя, на Пд і З затарфаваныя, парослыя хмызняком.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БУЗЯ́НКА,
возера ў Беларусі, у Верхнядзвінскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Свольна (працякае праз возера), за 40 км на ПнУ ад г. Верхнядзвінск. Пл. 0,64 км², даўж. 1,74 км, найб.шыр. 790 м, найб.глыб. 2,3 м, даўж. берагавой лініі 5,6 км. Пл. вадазбору 1107 км².
Схілы катлавіны выш. да 2 м, на З да 8 м, пераважна разараныя. Берагі сплавінныя, на З нізкія, пясчаныя. Дно плоскае, выслана сапрапелем. Зарастае ўздоўж берагоў. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАКША́Й (Іосіф Іосіфавіч) (2.10.1891, г.п. Кабылецкая Паляна Закарпацкай вобл., Украіна — 19.10.1975),
украінскі жывапісец. Нар. мастак СССР (1963), чл.-кар.АМСССР (1958). Скончыў Акадэмію выяўл. мастацтваў у Будапешце (1914). У 1927 заснаваў (з А.Эрдэлі) першую ў Закарпацці Ужгарадскую маст. школу. Асн. творы: «Ужгарадскі замак» (1931), «Партрэт верхавінца» (1934), «Возера ў гарах» (1946), «Горнае возера Балцатул» (1955), «Каля млына» (1956), «Сінявірскія паданні» (1967).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГА́РДА (Garda),
возера на Пн Італіі, каля паўд. падножжа Альпаў, на выш. 65 м. Пл. 370 км². Глыб. да 346 м. У Гарду ўпадае р. Сарка, выцякае р. Мінча (левы прыток р. По). Паўн., вузкая і доўгая частка возера, акаймаваная хрыбтамі выш. да 2000 м, нагадвае фіёрд, паўд. — больш шырокая, складзена з марэнных адкладаў. Суднаходства. Па берагах курорты (Гарда, Сірміёне, Рыва-дэль-Гарда, Мальчэзіне, Гарньяна і інш.). На ўсх. беразе — рэзерват Гардэзана-Арыентале.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́ЗМАК.
Немак, возера ў Полацкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Палата (цячэ праз возера), за 44 км на ПнУ ад г. Полацк. Пл. 1,13 км², даўж. 1,8 км, найб.шыр. 1 км, найб.глыб. 2 м, даўж. берагавой лініі каля 5 км. Пл. вадазбору 180 км². Схілы катлавіны выш. 10—20 м. Берагі забалочаныя, месцамі сплавінныя, на ПнЗ высокія, пясчаныя. Дно сапрапелістае, на Пд і ПдУ уздоўж берагоў пясчанае. Зарастае. Упадаюць 2 ручаі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
І́СА,
возера ў Гарадоцкім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Обаль, за 40 км на Пн ад г. Гарадок. Пл. 0,38 км², даўж. больш за 1 км. найб.шыр. 530 м, найб.глыб. 1,3 м, даўж. берагавой лініі больш за 3 км. Пл. вадазбору 30,5 км². Схілы катлавіны невыразныя. Берагі сплавінныя. Пойма шыр. да 100 м, забалочаная. Дно выслана сапрапелем. 3 астравы агульнай пл. 0,4 га. Зарастае. Праз возера цячэ ручай Чарнуя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́СІЦА,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Ласіца (цячэ праз возера), за 33 км на У ад г. Паставы. Пл. 0,46 км², даўж. 1,4 км, найб.шыр. 510 м, найб.глыб. 3,8 м, даўж. берагавой лініі 3,5 км. Пл. вадазбору 108 км². Схілы катлавіны выш. 11—15 м, пад хмызняком, на У, ПдУ і ПдЗ разараныя. Берагі нізкія, месцамі забалочаныя. Мелкаводдзе пясчанае. У цэнтры — востраў пл. 0,2 га.