ЗАЛЕ́СКІ (Аляксандр Ксаверавіч) (1891, в. Баяры Нясвіжскага р-на Мінскай вобл. — 24.11.1937),
дзяржаўны дзеяч БССР. Удзельнік рэвалюцыі 1905—07. З 1913 у арміі. У кастр. 1917 удзельнік узбр. паўстання ў Харкаве, потым старшыня ЧК пры Харкаўскім Савеце рабочых і салдацкіх дэпутатаў. З 1918 у Беларусі, адзін з арганізатараў падп. бальшавіцкай арг-цыі, партыз. атрадаў у Навагрудскім пав., старшыня Замір’еўскага падп. падрайкома РКП(б), Сноўскага рэўкома. З 1919 старшыня Навагрудскага пав.ВРК, чл. Навагрудскага пав.к-та КП(б)ЛіБ, у Чырв. Арміі. З 1924 у Наркамаце земляробства БССР, з 1936 нам. наркома. Беспадстаўна рэпрэсіраваны, расстраляны. Рэабілітаваны ў 1957. Аўтар успамінаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКІ ПАВЕ́Т,
адм.-тэр. адзінка на Беларусі ў канцы 18 ст. і ў 1920—40. Створаны ў 1793 у межах Мінскай губ.Рас. імперыі. Цэнтр — г.Нясвіж. Скасаваны 12.12.1796. Зноў утвораны 29.7.1920 у Мінскай губ.БССР. Уключаў 12 валасцей: Гавязнянскую, Гарадзейскую, Грыцэвіцкую, Клецкую, Ланскую, Магільнянскую, Пацейкаўскую, Свержанскую, Сіняўскую, Сноўскую, Цімкавіцкую, Цялядавіцкую. 6.8.1920 да павета далучаны Жухавіцкая і Мірская вол. Навагрудскага пав. З 18.3.1921 у складзе Польшчы, за выключэннем Магільнянскай вол., частак Пацейкаўскай, Цімкавіцкай і Цялядавіцкай вал. З 3.12.1939 у БССР, у Баранавіцкай вобл. 15.1.1940 скасаваны, утвораны Нясвіжскі раён, часткі тэр. павета адышлі ў Ганцавіцкі, Капыльскі, Клецкі, Навагрудскі, Стаўбцоўскі і Уздзенскі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІХА́ЛЬЧАНКА (Аляксандр Мікалаевіч) (н. 19.8.1947, г. Гомель),
дзяржаўны дзеяч Беларусі, журналіст. Канд.гіст.н. (1994). Скончыў БДУ (1974), Мінскую ВПШ (1981). З 1974 працаваў у БелТА, з 1979 у Саўміне БССР, на дыпламат. рабоце ў В’етнаме. З 1983 нам.нач., з 1990 нач.Гал. архіўнага ўпраўлення пры СМБССР, з 1992 старшыня Дзярж.к-та па архівах і справаводстве Рэспублікі Беларусь. Чл.Нац. камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА (з 1997). Адзін з аўтараў кн. «Ордэны на сцягу рэспублікі» (1985, з Я.І.Бараноўскім), зб-каў «Дакументы па гісторыі Беларусі, якія зберагаюцца ў цэнтральных дзяржаўных архівах СССР» (1990), «Дапаможнік па справаводству» (1993) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«МАЛАДЫ́ ЗМАГА́Р»,
нелегальная газета для моладзі Зах. Беларусі. Выдавалася ЦК КСМЗБ у 1930—35 на бел. (асобныя нумары на польск.) мове. Асвятляла жыццё моладзі ў Зах. Беларусі, БССР і СССР. З бальшавіцкіх пазіцый крытыкавала дзейнасць бел. нац.-дэмакр. партый і арг-цый, унутр. і знешнюю палітыку польск. ўрада, заклікала моладзь да барацьбы за сац. і нац. вызваленне і ўз’яднанне Зах. Беларусі з БССР. Выступала з прапановамі паляпшэння жыцця працоўных Зах. Беларусі, у т. л. за скарачэнне працоўнага дня, павышэнне зарплаты, ахову працы, сац. страхаванне, за выкладанне ў школе на бел. мове, у абарону палітвязняў. Яе пераемніцай стала газ. «Голас моладзі».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАЛЬКО́ (Уладзімір Антонавіч) (н. 30.7.1922, в. Падарэссе Старадарожскага р-на Мінскай вобл.),
бел. гаспадарчы і дзярж. дзеяч. Двойчы Герой Сац. Працы (1958, 1976). У 1950—92 старшыня калгаса «Аснежыцкі» Пінскага р-на. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1959—63, дэп., нам. Старшыні Вярх. Савета БССР у 1985—90. Дэпутат Вярх. Савета СССР у 1966—70 і 1974—89. Пад яго кіраўніцтвам у калгасе «Аснежыцкі» дасягнуты высокія паказчыкі ў развіцці земляробства і жывёлагадоўлі, шырока выкарыстоўваліся інтэнсіўныя тэхналогіі, прагрэс. метады гаспадарання і кіравання.
Тв.:
Всего достигнешь, если любишь труд. Мн., 1966;
Оснежицкий поиск. Мн., 1979.
Літ.:
Владимир Ралько / Авт. текста С.В.Бородовский. Мн., 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРАГІ́ЧЫНСКІ ПАВЕ́Т Існаваў у 1921—39 у Палескім ваяв. Польшчы. Падзяляўся на гміны. З 1939 у БССР, з 4.12.1939 у Пінскай вобл. Цэнтр — г.п.Драгічын. 15.1.1940 павет скасаваны, замест яго ўтвораны Драгічынскі раён.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МЯЖА́НСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924—31. Утвораны 17.7.1924 у Віцебскай акр. (да 26.7.1930). Цэнтр — в. Мяжа. Уключаў 9 сельсаветаў. Скасаваны 8.7.1931, тэрыторыя перададзена ў Суражскі і Гарадоцкі р-ны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛО́СВІДСКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1924. Утвораны 17.7.1924. у складзе Віцебскай акругі. Цэнтр — ст. Лосвіда. 20.8.1924 падзелены на 10 сельсаветаў. 29.10.1924 перайменаваны ў Кузняцоўскі раён. Цэнтр раёна перанесены ў г. Віцебск.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НАСО́ВІЦКІ РАЁН,
адм.-тэр. адзінка БССР у 1926—27. Утвораны 8.12.1926 у складзе Гомельскай акругі. Цэнтр — в. Насовічы. Падзяляўся на 25 сельсаветаў. 4.8.1927 раён скасаваны, яго тэр. далучана да Гомельскага і Церахоўскага р-наў.