сямейства млекакормячых атр. рукакрылых. 2 роды, 69 відаў. Пашыраны ў трапічных, субтрапічных і часткова ва ўмераных шыротах Усх. паўшар’я. Жывуць у пячорах, дуплах, трапляюцца ў збудаваннях. Часам утвараюць вял. калоніі. Здольныя ў шырокіх межах змяняць т-ру цела (гетэратэрмнасць).
Даўж. 3,5—11 см. Вушныя ракавіны буйныя, востраканцовыя. На канцы морды голыя скурыстыя ўтварэнні складанай формы: «падкова», «сядло» і «ланцэт» (адсюль назва), якія прымаюць удзел у фарміраванні накіраванасці эхалакацыйных сігналаў, што выпускаюцца праз ноздры. Крылы шырокія. Кормяцца насякомымі, пераважна начнымі матылямі. Нараджаюць 1—2 дзіцяняці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЫЕГІДРАГЕАЛО́ГІЯ (ад радые... + гідрагеалогія),
галіна гідрагеалогіі, якая даследуе прыродныя радыеактыўныя воды, умовы іх фарміравання і пашырэння, іх ролю ў пошуках радовішчаў радыеактыўных элементаў. Радыеактыўнасць прыродных вод вызначаецца канцэнтрацыяй радыеактыўных элементаў і вар’іруе: для урану ў межахn∙10−9 — n∙10−2%, для радыю — n∙10−15—n∙10−9%, для радону — n∙104 эман. Найб. нізкая актыўнасць характэрна для вод акіянаў, мораў, рэк і азёр; найб. высокая — для вод уранавых радовішчаў. Рэкі штогод выносяць у акіян каля 104 т урану. У водах нафтавых радовішчаў колькасць радону павялічваецца з набліжэннем да нафтавага пакладу, а урану — памяншаецца.
меліярацыйны канал у Старадарожскім і Любанскім р-нах Мінскай вобл., на мяжы Любанскага і Глускага р-наў Магілёўскай вобл. і ў Акцябрскім р-не Гомельскай вобл., левы прыток р. Арэса (бас.р. Прыпяць). Даўж. 52 км. Пачынаецца каля паўд. ускраіны в. Рухава Старадарожскага р-на, на Цэнтральнабярэзінскай раўніне, цячэ ў межах Прыпяцкага Палесся. Вусце каля в. Смалоўка Акцябрскага р-на. Шыр. канала ў верхнім цячэнні 2—3 м, у ніжнім 8—10 м. Сярэдні гадавы расход вады ў вусці 2,3 м³/с. Прымае сцёк з некалькіх меліярац. сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧАРНА́ЎКА,
рака ў Гарадоцкім і Шумілінскім р-нах Віцебскай вобл., левы прыток р. Обаль (бас.Зах. Дзвіны). Даўж. 32 км. Пл. вадазбору 220 км². Выцякае з воз. Чарнова, за 500 м на Пн ад в. Касцянава Гарадоцкага р-на, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзв. і Полацкай нізіны, праз воз. Малое Чарнова. Вусце каля в. Скаціца Шумілінскага р-на. Асн. прыток — р. Бярноўка (справа). Даліна ў вярхоўі вузкая (шыр. 150—200 м), у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, пойма двухбаковая. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 8,4 км каналізаванае, шыр. да 5 м, у вусці да 12 м.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ША́РЫ (Chari, Shari),
рака ў Цэнтр. Афрыцы. Утвараецца зліццём рэк Уам і Грыбінгі, якія пачынаюцца ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы; большая ч. цячэння ў межах Рэспублікі Чад (часткова з’яўляецца граніцай паміж Чадам і Камерунам). Упадае ў воз.Чад, з прытокам Лагоне ўтварае агульную дэльту. Даўж. (ад вытокаў р. Уам) 1450 км, пл.бас. каля 700 тыс.км². Паводка ў летні дажджлівы сезон, у сярэднім і ніжнім цячэнні — у асеннія месяцы. Сярэдні расход вады 1230 м³/с. Суднаходная ад г. Батангафа на р. Уам (больш за 860 км). Рыбалоўства. На Ш. — г. Нджамена (сталіца Чада).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЛЕ́ДНАЕ ВО́ЗЕРА, Бляда,
у Беларусі, у Мядзельскім р-не Мінскай вобл., убас.р. Нарач, за 6 км на ПдЗ ад г.п. Мядзел, умежах гідралагічнага заказніка Чарэмшыца. Уваходзіць уНарачанскую групу азёраў. Пл. 1,95 км², даўж. 2,02 км, найб.шыр. 1,44 км, найб.глыб. 8,1 м, даўж. берагавой лініі 6,02 км. Пл. вадазбору 4,72 км².
Схілы катлавіны выш. да 2 м, паўд.-зах. — да 5 м, пясчаныя, пад лесам. Берагі пясчаныя, упаўд.-зах. заліве сплавінныя. Мелкаводдзе шырокае, пясчанае. Дно глыбей за 3 м сапрапелістае. Зарастае да глыб. 2 м, шыр. паласы надводнай расліннасці да 180 м. Адзначана гнездаванне лебедзя-шыпуна (занесены ў Чырв. кнігу Беларусі).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КУРФЮ́РСТЫ (ням. Kurfürsten літар. князі-выбаршчыкі),
у «Свяшчэннай Рымскай імперыі» князі, якія з 13 ст. мелі права выбіраць герм. караля (імператара). З’явіліся ва ўмовах тэр. раздробленасці сярэдневяковай Германіі і аслаблення тут цэнтр. улады. Правы і асаблівыя прывілеі К. былі аформлены паводле Залатой булы (1356). Яны мелі поўную паліт. самастойнасць умежах імперыі, дыктавалі імператару ўмовы, якія той павінен быў выконваць. У 13 ст. К. былі свецкія князі Саксоніі, Брандэнбурга, Пфальца, кароль Чэхіі, архіепіскапы гарадоў Трыр, Кёльн і Майнц. У 17 ст. правы курфюрства атрымала Баварыя, у 18 ст. — Гановер, у 19 ст. — Вюртэмберг, Бадэн, Гесен-Касель, Зальцбург. Калегія К. перастала існаваць пасля ліквідацыі «Свяшчэннай Рымскай імперыі» (1806).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЦНО,
возера ў Браслаўскім р-не Віцебскай вобл., убас.р. Друйка (цячэ праз возера), за 1,5 км на У ад г. Браслаў. Уваходзіць уБраслаўскую групу азёр. Пл. 0,57 км², даўж. 1,1 км, найб.шыр. 850 м, найб.глыб. 2,9 м, даўж. берагавой лініі 3,7 км. Пл. вадазбору 452 км². Катлавіна падпруднага тыпу, лопасцевай формы. Схілы катлавіны выш. 6—10 м, у ніжняй ч. разараныя, у верхняй занятыя сухадольным лугам і лесам. Берагі нізкія, забалочаныя і сплавінныя. Дно плоскае, сапрапелістае, пры ўпадзенні Друйкі — заіленыя пяскі. Умежах Ц. востраў пл. 0,011 км². Моцна зарастае. Па возеры праходзіць турысцкі маршрут.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕРАЗВЕ́ЧЧА,
былая вёска ў Глыбоцкім р-не Віцебскай вобл. Размяшчалася за 3 км на Пн ад г. Глыбокае, паміж азёрамі Вялікае і Мушкат. Упершыню ўпамінаецца ў 14 ст. ў грамаце кн. Андрэя Альгердавіча. Уваходзіла ў Полацкае ваяв.ВКЛ. Паводле Полацкай рэвізіі 1552, у мястэчку Беразвечча было 40 дамоў і 40 мяшчан. У 1643—1874 дзейнічаў Беразвецкі кляштар базыльян. Існавалі праваслаўная царква, 4-класнае духоўнае вучылішча. З 1921 Беразвечча ў складзе Польшчы. З 1939 уБССР, з 1940 у Глыбоцкім р-не. УВял.Айч. вайну 1941—45 ням. фашысты стварылі тут Беразвецкі лагер смерці. З 1960-х г. Беразвечча ў межахг. Глыбокае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АПЫЛЕ́ННЕ,
перанос пылку на рыльца песціка (упакрытанасенных) або на семязавязь (уголанасенных) раслін. Папярэднічае апладненню. Адрозніваюць 2 біял. тыпы апылення: самаапыленне (перанос пылку ў межах адной кветкі — аўтагамія або з інш. кветак той жа расліны — гейтанагамія) і перакрыжаванае (перанос пылку з кветак інш. раслін). Самаапыленне менш пашырана, трапляецца ў некаторых дзікарослых (напр., дзьмухавец, ястрабок) і культурных (ячмень, пшаніца, гарох, фасоля) раслін; у некаторых відаў адбываецца ў нераскрытых кветках (клейстагамія). Перакрыжаванае апыленне больш прагрэсіўнае (аб’ядноўваюцца розныя геномы, у выніку ўтвараецца гетэразіготнае, больш жыццяздольнае патомства). Пылок можа пераносіцца ветрам (анемафілія), вадой (гідрафілія), насякомымі (энтамафілія), птушкамі (арнітафілія) і інш.У селекцыі і раслінаводстве шырока выкарыстоўваюць штучнае апыленне.