амерыканскі анколаг. Праф. ун-та ў г. Сан-Францыска. Навук. працы па даследаванні працэсаў новаўтварэння, клетачных механізмаў анкагенезу. Нобелеўская прэмія 1989 (разамз Х.Вармусам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕКТА́Р (грэч. nektar),
у старажытнагрэчаскай міфалогіі напітак багоў-алімпійцаў, які разамзамброзіяй (ежай багоў) надае ім бессмяротнасць і вечную маладосць. У пераносным сэнсе Н. — напітак выдатнага смаку і водару.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛЕ́ЦКІ СТЭП,
участак абложнага разнатраўна-злакавага стэпу; за 20 км на Пд ад г. Курск у Расіі. Разамз суседнімі астраўнымі дубровамі ўяўляе сабой тыповы лесастэп. Уваходзіць у Цэнтральначарназёмны запаведнік.
палітычная партыя ў Зах. Беларусі ў 1922—25. Утварылася як левае крыло Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (БСДП). Заснавальнік С.А.Рак-Міхайлоўскі. Напачатку БПНС не проціпастаўляла сябе сацыял-дэмакратам. РазамзБСДП, Беларускай рэвалюцыйнай арганізацыяй і Беларускай хрысціянскай дэмакратыяй удзельнічала ў рабоце Беларускага цэнтральнага выбарчага камітэта і распрацоўцы выбарчай платформы. На выбарах у ліст. 1922 Рак-Міхайлоўскі выбраны паслом у польскі сейм. Пазней да БПНС далучыліся паслы П.П.Валошын, П.В.Мятла, Б.А.Тарашкевіч, якія пад уплывам КПЗБ і КП(б)Б выйшлі зБеларускага пасольскага клуба і 24.6.1925 утварылі самаст. фракцыю ў сейме — Беларускую сялянска-работніцкую грамаду, а ў канцы 1925 разамз камуністамі пачалі ствараць аднайм. масавую арг-цыю. З гэтага часу БПНС злілася зКПЗБ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЕ́ПА (Калядзінскі) Іван Сцяпанавіч
(1644—8.9.1709),
украінскі дзярж. дзеяч. У 1669—73 на службе ў гетмана Правабярэжнай Украіны (у складзе Польшчы) П.Дарашэнкі, у 1674—81 — у гетмана Левабярэжнай Украіны І.Самайловіча. У 1682—86 ген. есаул, у 1687—1708 гетман Левабярэжнай Украіны. Адзін з найбуйнейшых землеўладальнікаў Украіны. У час Паўночнай вайны 1700—21 узначальваў групоўку ўкр. старшыны, якая выношвала планы аддзялення Левабярэжнай Украіны ад Расіі і разлічвала на дапамогу Швецыі. Вёў тайныя перагаворы з каралём Рэчы Паспалітай (стаўленікам шведаў) Станіславам Ляшчынскім, пазней з каралём Швецыі Карлам XII. У 1708 разамз 5 тыс. казакоў перайшоў на бок Карла XII. Пасля паражэння швед. арміі ў Палтаўскай бітве 1709 М. разамз Карлам XII уцёк у тур. крэпасць Бендэр (цяпер у Малдове), дзе неўзабаве памёр.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЯТРА́ЕЎ Яўген Пятровіч (н. 11.11.1931, г. Алматы, Казахстан),
бел. вучоны ў галіне радыяцыйнай хіміі і радыяхіміі. Д-рхім.н. (1974), праф. (1976). Скончыў Ленінградскі ун-т (1954). З 1954 у Радыевым ін-це (г. Ленінград). У 1968—95 у БДУ (заг. кафедры, адначасова ў 1981—85 прарэктар, з 1986 заг. лабараторыі радыяхіміі). Навук. працы па радыяцыйнай хіміі арган. злучэнняў, геахіміі радыеактыўных элементаў, радыеэкалогіі, у т. л. па праблемах наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Распрацаваў метад вызначэння каниэнтрацыі «гарачых» часціц (дробнадысперснага ядз. паліва) у лёгкіх чалавека і ўстанавіў яе карэляцыю з забруджанасцю тэрыторыі плутоніем.
Тв.:
Радиационно-химическая очистка сточных вод и выбросных газов. Мн., 1985 (разамз В.І.Уласавай, І.А.Савушкіным);
Радиационная химия бифункциональных органических соединений. Мн., 1986 (разамз А.І.Шадырам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́Т ЕЎРАПЕ́ЙСКАГА САЮ́ЗА (да 18.11.1993 Савет Міністраў Еўрапейскіх Супольнасцей),
адзін з кіруючых органаў (разамзЕўрапейскім Парламентам, Камісіяй Еўрапейскіх Супольнасцей і інш.) Еўрапейскага Саюза. Утварыўся ў выніку дзейнасці Еўрапейскай Эканамічнай Супольнасці (засн. ў 1957), якая паводле Маастрыхцкага дагавора 1992разамзінш.Еўрапейскімі Супольнасцямі трансфармавалася ў Еўрап. Саюз (ЕС). Ў Савет ЕС уваходзяць па 1 прадстаўніку ад урадаў усіх 15 краін — членаў ЕС. З’яўляецца заканад. і пагаджальным органам ЕС (вышэйшы за Еўрапарламент). Працуе ў Бруселі на непастаяннай аснове (міністры перыядычна збіраюцца на 1—2-дзённыя пасяджэнні). Абмяркоўвае пытанні фінансаў, эканомікі, знешняй палітыкі (удзельнічаюць адпаведныя міністры); рашэнні прымаюцца кваліфікаванай большасцю. Ад С.Е.С. адрозніваецца Еўрап. Савет — кансультатыўны орган, які складаецца з кіраўнікоў урадаў краін — членаў ЕС.
Літ.:
Штайнер Ю. Еўрапейскія дэмакратыі: Пер.зангл.Мн., 1996. С. 292—293, 295—296.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКРЫ́ПНІК Віталь Міхайлавіч (н. 17.1.1936, с. Налобіха Касіхінскага р-на Алтайскага краю, Расія),
бел. вучоны ў галіне радыётэхнікі і электронікі. Д-ртэхн.н. (1983), праф. (1984). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. радыётэхн. вучылішча ППА (1965), дзе і працаваў (у 1974—87 заг. кафедры). З 1987 у БДУ, з 1996 прарэктар Ін-та сучасных ведаў, з 2000 — Бел. камерцыйнага ун-та кіравання. Навук. працы па тэорыі і выкарыстанні складаных радыётэхн. сістэм, распрацоўцы метадаў і спосабаў ацэнкі іх тэхн. стану, надзейнасці і даўгавечнасці.
Тв.:
Хранение радиотехнических систем в эксплуатационных условиях. М., 1984 (разамз Ю.І.Крычэўскім, П.А.Раманцом);
Альтернативные испытания малых выборок на надежность. Мн., 1986 (разамз А.Л.Грэчыным);
Анализ надежности технических систем по цензурированным выборкам. М., 1988 (у сааўт).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СО́КАЛ Сцяпан Фёдаравіч (н. 8.10.1943, в. Шавялі Ляхавіцкага р-на Брэсцкай вобл.),
бел. юрыст, гісторык, філосаф. Д-рюрыд.н. (1988), праф. (1990). Скончыў БДУ (1967). З 1967 пам. пракурора Чэрыкаўскага р-на. У 1971—74 і 1981—85 у Ін-це філасофіі і права АН Беларусі. У 1974—77 у Мінскім радыётэхн. ін-це, у 1977—81 інспектар Мін-ва вышэйшай адукацыі БССР; з 1985 у Гродзенскім ун-це (дэкан, заг. кафедры). З 1990 рэктар Бел. недзяржаўнага ін-та правазнаўства. Даследуе развіццё сацыялаг., паліт. і прававой думкі Беларусі.
Тв.:
Социологическая и политическая мысль в Белоруссии во II половине XVI в. Мн., 1974;
История юридической науки Беларуси. Мн. 2000 (разамз І.Юхо);
Палітычная і прававая думка Беларусі XVI—XVIII стст. 2 выд.Мн., 2000 (разамз С.А.Падокшыным).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФРА́ДКІН Сямён Захаравіч (н. 27.12.1932, г. Дуброўна Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне анкалогіі; заснавальнік навук. школы па гіпертэрміі і гіперглікеміі ў анкалогіі. Д-рмед.н. (1977), праф. (1979). Скончыў Смаленскі мед.ін-т (1955). З 1959 у ін-це ўдасканалення ўрачоў у г. Новакузнецк, Расія. З 1966 у Бел.НДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1972 заг. лабараторыі). Навук. працы па камбінаваным і хірург. лячэнні злаякасных пухлін, інтэнсіўнай тэрапіі, рэанімацыі і анестэзіялогіі ў клінічнай анкалогіі; па праблемах кіравальнай штучнай гіпертэрміі і гіперглікеміі ў мнагакампанентным лячэнні злаякасных новаўтварэнняў. Дзярж. прэмія Беларусі 1988.
Тв.:
Операционный риск и интенсивная терапия в онкологической клинике. Мн., 1976 (у сааўт.);
Гипертермия и гипергликемия в онкологии. Киев, 1987 (разамз Э.А.Жаўрыдам, С.П.Асінскім);