ЛЮЦКО́ (Анатоль Андрэевіч) (н. 4.8. 1952, г. Віцебск),
бел. мастак. Скончыў Віцебскі пед.ін-т (1979). Працуе ў тэхніках алейнага жывапісу, гуашы і акварэлі. Творы вызначаюцца кампазіцыйнай напружанасцю, кантрастнымі колеравымі спалучэннямі, падкрэсленай дэкаратыўнасцю; пейзаж у карцінах перадае праз урбаністычныя і асацыятыўныя імправізацыі: «Віцебску прысвячаецца» (1983), «Мой горад» (1987), «Мастак і яго мадэлі» (1988), «Жывы арганізм» (1990), «Мастак і горад» (1992), «Імправізацыя» (1997); серыі «Парушэнне экалогіі» (1987—89), «Горад над Дзвіной» (1987—97).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЯНЬКО́ВА (Раіса Канстанцінаўна) (н. 24.2.1942, в. Васілёўка Хоцімскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1998). Скончыла Кастрамскі с.-г.ін-т (1970). З 1970 у БСГА. Навук. працы па праблемах эканоміка-матэм. мадэліравання сістэм і працэсаў АПК. Распрацавала навук. і тэарэтычна-метадалагічныя асновы адаптацыі агр. фарміраванняў да рыначнай сістэмы гаспадарання, удасканалення вытв. адносін у розных галінах гаспадаркі.
Тв.:
Модельная программа адаптации аграрных формирований районного АПК к рыночной системе хозяйствования. Горки, 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗАЛЕ́ЎСКІ (Іван Герасімавіч) (1894, в. Ванілавічы Мастоўскага р-на Гродзенскай вобл. — 7.6.1984),
бел.нар. казачнік. Меў у рэпертуары каля 35 чарадзейных казак, засвоеных вусна і з пісьмовых крыніц. Вельмі арыгінальна кантамінаваў вусныя і кніжныя сюжэты. Адна з лепшых яго казак «Разумны хлопчык» змешчана ў зб. «Чарадзейныя казкі» (ч. 1, 1973) і ў перакладзе на ням. мову ў зб. «Беларускія народныя казкі» (Берлін, 10-е выд. 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́ВІЧ (Алесь) (Аляксандр Антонавіч; 30.8.1918, в. Шалягі Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 30.12.1967),
бел.літ.-знавец і крытык. Канд.філал.н. (1954). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1939). Настаўнічаў. У 1949—67 выкладчык Магілёўскага пед. ін-та. Друкаваўся з 1951. Аўтар прац «Сатыра Кандрата Крапівы» (1962), «Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік» (1963), «Ад песень і думак народных» (1965), «Фальклорныя матывы ў драматургіі Янкі Купалы» (1969). Сааўтар дапаможнікаў для студэнтаў ВНУ «Беларуская вуснапаэтычная творчасць» і «Беларуская дзіцячая літаратура» (абодва 1966).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКАРЭ́НКА (Іван Агеевіч) (н. 5.1.1918, в. Кузьмінічы Чавускага р-на Магілёўскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне акушэрства і гінекалогіі. Д-рмед.н. (1969), праф. (1971). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1950), працаваў у ім да 1988. Навук. працы па эфектыўнасці мясц. абязбольвання пры гінекалагічных аперацыях, люмінесцэнтнай цытадыягностыцы пры прафілактыцы раку маткі.
Тв.:
Применение люминесцентно-цитологической микроскопии при массовых профилактических осмотрах женщин // Здравоохранение Белоруссии. 1966. № 6;
Люминесцентная цитодиагностика и ее значение в профилактике рака матки. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛА́Я МЯДЗВЕ́ДЗІЦА (лац. Ursa Minor, бел.нар. назва Малы Воз),
каляпалярнае сузор’е Паўн. паўшар’я неба. 7 гал. зорак размяшчэннем нагадваюць коўш з ручкай. Найбольш яркая зорка — α М.М., ці Палярная зорка, 2-й зорнай велічыні — знаходзіцца непадалёку ад Паўн. полюса свету (на адлегласці каля 1°), з’яўляецца арыенцірам пры вызначэнні напрамку на Пн. 20 зорак сузор’я ярчэй 6-й зорнай велічыні. На тэр. Беларусі М.М. відаць круглы год. Гл.Зорнае неба. Іл.гл. да арт.Вялікая Мядзведзіца.
сербалужыцкая перакладчыца. Працавала выкладчыцай рус. мовы ў школе, у газ. «Nowa doba» («Новы час»), у Доме сербалужыцкага нар. мастацтва. Перакладае творы рус., класічнай л-ры, чэш. і ням. пісьменнікаў. На верхнялужыцкую мову пераклала асобныя творы В.Адамчыка, П.Броўкі, Я.Брыля, В.Быкава, А.Жука, У.Караткевіча, М.Лынькова, І.Мележа, Б.Сачанкі, Я.Скрыгана, І.Чыгрынава, І.Шамякіна і інш. (зб.бел.апавяд. «Дзівак з Ганчарнай вуліцы», 1980).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРКВА́РДЭ (Мечыслаў Мар’янавіч) (5.6.1929, в. Уздзянка Уздзенскага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне прамянёвай дыягностыкі. Д-рмед.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Мінскі (1952) і Куйбышаўскі (1953) мед. ін-ты. З 1968 у Мінскім мед. ін-це (да 1995 заг. кафедры). Навук. працы па функцыян. дыягностыцы органаў стрававання, інфарматызацыі ў прамянёвай дыягностыцы.
Тв.:
Практические навыки терапевта. Мн., 1993 (у сааўт.);
Некоторые аспекты модернизации рентгенодиагностического оборудования в республике (разам з Т.Ф.Ціхаміравай) // Здравоохранение. 1997. № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРТЫ́НАВА (Эльвіра Міхайлаўна) (н. 17.2.1923, г. Звянігародка Чаркаскай вобл., Украіна),
бел.літ.-знавец. Канд.філал.н. (1970). Скончыла Адэскі ун-т (1947), у 1949—60 працавала ў ім. У 1961—79 у Ін-це л-ры АН Беларусі. Даследуе праблемы сучаснага літ. працэсу, літ. ўзаемасувязей, маст. перакладу. Адзін з аўтараў кн. «Садружнасць літаратур» (1968), «Старонкі літаратурных сувязей» (1970), «Адзінства і ўзаемаўзбагачэнне» (1980).