КУПРЫЯ́НАВА (Настасся Фамінічна) (10.4.1872, в. Мяхеды Лагойскага р-на Мінскай вобл. — 13.4.1979),
маці-патрыётка, 5 сыноў якой загінулі ў барацьбе з ням.-фаш. захопнікамі ў Вял.Айч. вайну; малодшаму з іх П.І.Купрыянаву прысвоена званне Героя Сав Саюза. У вайну яе сыны Валянцін і Сцяпан ваявалі на фронце ў Сав. Арміі; калі сыны Міхаіл, Уладзімір (памёр ад ран у 1949) і Пётр пайшлі ў партыз. атрад «Радзіма», знаходзілася ў партыз. зоне, дапамагала партызанам. Адна са старэйшых жанчын Беларусі (пражыла 107 гадоў). Стала правобразам гераіні Манумента ў гонар Маці-патрыёткі, пастаўленага ў г. Жодзіна (1975). Ганаровая грамадзянка Жодзіна (1972). У доме, дзе яна жыла, адкрыты музей.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЕ́ДРАЎ (Міхаіл Мікалаевіч) (2.1.1894, Масква — 22.3.1972),
расійскі рэжысёр, акцёр, педагог. Нар.арт.СССР (1948). Вучыўся ў Вольных маст. майстэрнях. З 1922 у 2-й Студыі МХАТ, з 1924 у МХАТ, у 1946—55 гал. рэжысёр. Як акцёр вылучаецца здольнасцю сцэн. пераўвасаблення, пластычнай выразнасцю формы: Манілаў («Мёртвыя душы» паводле М.Гогаля), Захар Бардзін («Ворагі» М.Горкага), Тарцюф («Тарцюф» Мальера), Сінь Бін-у («Браняпоезд 14—69» У.Іванава) і інш. Як рэжысёр і педагог развіваў традыцыі рэжысуры К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. Сярод пастановак: «У людзях» М.Горкага (1933), «Глыбокая разведка» А.Крона (1943), «Плён асветы» Л.Талстога (1951), «Рэвізор» Гогаля (1967). Дзярж. прэміі СССР 1946, 1949, 1950, 1952.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАПУ́СЦІН (Міхаіл Дзянісавіч) (18.11.1907, в. Мікулічы Бабруйскага р-на Магілёўскай вобл. — 8.2.1968),
Герой Сав. Саюза (1945). У Вял.Айч. вайну з 1942 на Волхаўскім, 3-м Укр., 1-м Бел. франтах. Вызначыўся пры вызваленні Украіны і Малдавіі. 10—11.5.1944 у баях на правым беразе р. Днестр каля г. Ціраспаль мал. лейтэнант К. замяніў параненага камандзіра батальёна. Батальён на чале з К. 2 дні адбіваў контратакі ворага, знішчыў больш за 400 гітлераўцаў, 23 танкі і самаходныя гарматы. У ліп. 1944 батальён прарваў абарону праціўніка каля в. Мілянавічы на З ад г. Ковель і захапіў вышыню. Удзельнік вызвалення Варшавы і баёў за Берлін. Да 1946 у Сав. Арміі, пасля на адм.-гасп. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РГЕР (Міхаіл Канстанцінавіч) (30.5.1903, г. Казань — 26.8.1976),
расійскі археолаг і мастацтвазнавец. Д-ргіст.н. (1959), праф. (1949). Скончыў Петраградскі ун-т (1923). З 1949 у Ленінградскім ун-це, з 1964 у Ін-це археалогіі АНСССР. Вывучаў славянскую археалогію і гісторыю стараж.-рус. культуры і мастацтва. У 1950-я г. даследаваў стараж.арх. помнікі ў гарадах Тураў, Навагрудак, Ваўкавыск, Полацк, царкву Благавешчання ў Віцебску. Дзярж. прэмія СССР 1952.
Тв.:
Новый памятник зодчества XII в. в Турове. М., 1965;
Раскопки храма Бориса и Глеба в Новогрудке // Археологические открытия 1965 г.М., 1966;
К вопросу о памятниках зодчества в Волковыске // Славяне и Русь. М., 1968;
К истории полоцкого зодчества XII в. // Новое в археологии. М., 1972.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІСІ́ЦЫН (Міхаіл Аркадзевіч) (Майсей Айзікавіч; н. 2.7.1920, г. Віцебск),
бел. музыкант, дырыжор, педагог. Засл. работнік культуры Беларусі (1972). Скончыў Бел. кансерваторыю (1951). З 1946 артыст Дзярж.нар. аркестра Беларусі, ў 1948—63 — секстэта домраў Бел. радыё і тэлебачання. У 1963—92 выкладаў у Мінскім пед. ін-це імя М.Горкага. Кіраўнік аркестраў, у т. л.нар. аркестра нар. інструментаў БДУ (1953—80). Аўтар аранжыровак для аркестра нар. інструментаў твораў муз. класікі і бел. кампазітараў (у т. л. галоп, вальс і танец з оперы «Калючая ружа» Ю.Семянякі, «Палеская сюіта» Я.Глебава, «Святочная уверцюра» А.Багатырова, «Мой родны кут» І.Лучанка, «Кадрыля» Я.Цікоцкага, «Полька» М.Чуркіна і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖАМЖУ́РАЎ (Міхаіл Леанідавіч) (н. 21.11.1956, Мінск),
бел. вучоны ў галіне ядз. тэхнікі і тэхналогіі. Д-ртэхн.н. (1995). Скончыў Маскоўскі інж.-фіз.ін-т (1980). З 1980 у Ін-це радыеэкалагічных праблем Нац.АН Беларусі. Навук. працы па дыягностыцы і радыяцыйна-тэхнал. кантролі стану рэактарных установак, тэхналогіі работ з адходамі дэзактывацыі. Распрацаваў комплекс метадаў для радыяцыйна-тэхнал. кантролю і сістэм ранняга прагназавання аварыйных сітуацый у ядз. тэхніцы.
Тв.:
Разработка методов КГО ТВС с матричным топливом и их применение при перегрузке энергетического ядерного реактора (разам з В.А.Лявадным, В.В.Бурносам) // Атомная энергия 1992. Т. 72, вып. 3;
Дезактивационные работы // Последствия Чернобыльской катастрофы в Республике Беларусь. Мн., 1996.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗАЛА́ШКА (Міхаіл Валянцінавіч) (н. 21.11.1929, г. Грозны, Чэчэнская Рэспубліка),
бел. вучоны ў галіне мікрабіялогіі. Д-рбіял.н. (1972), праф. (1974). Засл. дз. н. Беларусі (1990). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1953). З 1965 у Ін-це мікрабіялогіі Нац.АН Беларусі, у 1975—82 адначасова ў Бел.тэхнал. ін-це. Навук. працы па фізіялогіі мікраарганізмаў і біятэхналогіі ў галіне ліпідагенезу дражджэй. Распрацаваў навук. асновы атрымання новых кармавых і лячэбна-прафілакт. прэпаратаў, абгрунтаваў тэарэт. канцэпцыю пра ўмовы сінтэзу ліпідаў 2 тыпаў у клетцы. Дзярж. прэмія Эстоніі 1985.
Тв.:
Биосинтез липидов дрожжами. Мн., 1971;
Экстрацеллюлярные продукты метаболизма дрожжей. Мн., 1979 (разам з Г.А.Підоплічка);
Биотехнология переработки молочной сыворотки. М., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАНО́Ў (Міхаіл Фёдаравіч) (21.11.1901, в. Аўчыннікава Пскоўскай вобл., Расія — 8.5.1979),
удзельнік вызвалення Беларусі ў Вял.Айч. вайну, Герой Сав. Саюза (1945), ген.-лейт.танк. войск (1945). Скончыў Ваен. акадэмію механізацыі і матарызацыі (1938), Вышэйшыя акад. курсы пры Ваен. акадэміі Генштаба (1952). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Зах., Сталінградскім, Паўд., Бранскім, Бел., 1-м і 2-м Бел. франтах: нам. камандуючага арміяй, камандзір 1-га гвардз.танк. корпуса. Удзельнік Гомельска-Рэчыцкай, Калінкавіцка-Мазырскай, Бел., Нараўлянскай, Усх.-Прускай аперацый, вызвалення Бабруйска, Мінска. Да 1967 у Сав. Арміі. Чл.ЦККПБ у 1956—59. Дэп. Вярх. СаветаБССР у 1951—59. Ганаровы грамадзянін г. Калінкавічы і Мар’іна Горка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЗЖУ́ХІН (Іван Ільіч) (26.9.1889, Масква — 18.1.1939),
расійскі кінаакцёр. Вучыўся ў Маскоўскім ун-це. Працаваў у правінцыяльных т-рах, маскоўскім Увядзенскім нар. доме. З 1911 здымаўся ў кіно. Буйнейшы акцёр рас.дарэв. кінематографа. Іграў рамант. герояў у меладрамах, здымаўся ў быт. камедыях, салонных і дэкадэнцкіх драмах. Сярод роляў: гвардзейскі афіцэр Маўрушка («Домік у Каломне» паводле А.Пушкіна, 1913), Стаўрогін («Мікалай Стаўрогін» паводле рамана Ф.Дастаеўскага «Д’яблы», 1915), Герман («Пікавая дама» паводле Пушкіна, 1916), князь Касацкі («Айцец Сергій» паводле Л.Талстога, 1918). З 1920 у эміграцыі, здымаўся пераважна ў Францыі: «Дзіця карнавала» (1921, 1933, сцэнарыст і рэжысёр), «Дом таямніц» (1922), «Касцёр палае» (1923, сцэнарыст і рэжысёр), «Міхаіл Строгаў» (1926) і інш.