1) задавальненне ў форме дуэлі, паядынку, якое ў мінулым давалася абражальнікам па патрабаванні абражанага для абароны гонару.
2) Форма міжнародна-прававой адказнасці, пры якой дзяржава-парушальнік дае задавальненне пацярпелай дзяржаве. Віды С.: выказванне спачування, публічнае прабачэнне, пакаранне вінаватых, аказанне асобых шанаванняў пацярпелай дзяржаве і да т.п. Іх выкарыстанне залежыць ад нанесенай шкоды і канкрэтнай паліт. сітуацыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЎТ-БЕ́НД (South Bend),
горад на Пн ЗША, у штаце Індыяна. Засн. ў 1820. 99,4 тыс.ж., з г. Мішавока і агульнымі прыгарадамі каля 250 тыс.ж. (1998). Трансп. вузел. Прам-сць: аўтамаб., вытв-сць дэталей і вузлоў для самалётаў і ракет, с.-г. машын, падшыпнікаў, кавальска-прэсавага і інш. абсталявання; гумава-тэхн., металургічная, металаапрацоўчая. 2 ун-ты. Музей і маст. галерэя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕ́ЛІНК (Sweelinck, Swelink) Ян Пітэрсзан (1562, г. Дэвентэр, Нідэрланды — 16.10.1621), нідэрландскі кампазітар, арганіст; заснавальнік школы ігры на аргане. Развіваў традыцыі нідэрландскай школы, узбагаціў іх дасягненнямі італьян. і англ. майстроў. Віртуознае выканальніцкае майстэрства С. спалучалася з эмацыянальнасцю, тонкай апрацоўкай дэталей. Аўтар твораў для аргана (фантазіі, рычэркары, такаты, апрацоўкі харалаў), вак. твораў (шансон, псалмы, матэты і інш.), трактата аб правілах кампазіцыі. Сярод вучняў С.Шайт, М.Прэторыус.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЕТЛАВО́Е ЗАБРУ́ДЖВАННЕ,
форма фізічнага забруджвання навакольнага асяроддзя, звязаная з перыяд. або пастаянным перавышэннем узроўню натуральнай асветленасці мясцовасці ў выніку інтэнсіўнага выкарыстання крыніц штучнага асвятлення. Характэрна дляіндустр. цэнтраў, вял. гарадоў і іх кангламерацый. Самастойна або ў спалучэнні з інш. формамі забруджвання здольна прыводзіць да анамалій развіцця жывых арганізмаў, быць прычынай іх вымушанай міграцыі, негатыўна ўплывае на здароўе людзей, біял. рытмы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІДЗІ́НСКІ (Іосіф Вікенцьевіч) (14.1.1918, г.п. Бялынічы Магілёўскай вобл. — 15.11.1996),
Герой Сав. Саюза (1943). Удзельнік сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з 1941 на Паўн.-Зах. фронце. Разведчык яфрэйтар С. вызначыўся ў 1943 у час разведкі абароны праціўніка ў раёне Кіева, калі з групай байцоў выявіў агнявыя кропкі ворага, падарваў яго штабную машыну і здабыў важныя разведданыя для камандавання дывізіі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЗО́Н (франц. saison ад лац. satio сяўба, час сяўбы),
1) пара года, якая вылучаецца па астр., кліматычных, феналагічных прыкметах, працягласцю звычайна ў некалькі месяцаў (гл.Кліматычныя сезоны, Вясна, Лета, Восень, Зіма).
2) Частка года, якая характарызуецца якімі-н. з’явамі прыроды (С. дажджоў) або пастаянна выкарыстоўваецца для якой-н. дзейнасці, пэўных работ (С. тэатральны, С. уборкі ўраджаю), заняткаў або адпачынку (С. палявання, курортны С.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕЙСМО́ГРАФ (ад грэч. seismos ваганне, землетрасенне + ...граф),
аўтаматычная прылада для рэгістрацыі ваганняў зямной паверхні пры землетрасеннях, штучных выбухах і інш. Складаецца з сейсмометра, які прымае сейсмічны сігнал і рэгіструючай прылады. Існуюць С. з мех., гальванаметрычным, цеплавым, аптычным, эл. спосабамі рэгістрацыі. Пры сейсмалагічных даследаваннях выкарыстоўваюць С. з перыядам уласных ваганняў 0,3—120 с, у сейсмаразведцы 0,03—0,2 с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕНТ-ПІ́ТЭРСБЕРГ (Saint Petersburg),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Фларыда. Засн. ў 1888. 236 тыс.ж., з г. Тампа і агульнымі прыгарадамі каля 2 млн.ж. (2000). Вузел чыгунак і аўтадарог, марскі порт. Міжнар. аэрапорт. Прам-сць: радыёэлектронная, у т. л.вытв-сць навігацыйных прылад і інш. абсталявання, пераважна дляваен. мэт; паліграф., харчовая. Ун-т. Кліматычны курорт. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМФЕРО́ПАЛЬ,
горад, цэнтр Аўтаномнай Рэспублікі Крым, на Украіне, на р. Салгір. Засн. ў 1784. 339 тыс.ж. (1999), Чыг. станцыя. Тралейбусная сувязь з Паўднёвым берагам Крыма. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л. парфумерна-касметычная, кансервавая, вінаробная, тытунёвая), лёгкая (трыкат., ; гарбарна-абутковая), маш.-буд. (абсталяванне дляхарч. прам-сці, тэлевізары), хімічная. З ВНУ, у т. л.ун-т. 3 тэатры. Музеі: маст., краязнаўчы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СКЛАДА́ННЕ,
арыфметычнае дзеянне, якое дае магчымасць па дадзеных цэлых дадатных ліках a і b (складаемыя) знайсці новы лік c (сума), у якім столькі адзінак, колькі іх маюць складаемыя: c = a + b.
С. лікаў уласцівы асацыятыўнасць: (a + b) + c = a + (b + c) і камутатыўнасць: (a + b) = (b + a). С. дастасавальна для адвольных сапраўдных лікаў, камплексных лікаў, а таксама да вектараў, матрыц, мностваў.