адм.-тэр. адзінка ў БССР у 1940—62. Утвораны 15.1.1940 у Брэсцкай вобл.Цэнтр. — г.п.Ружаны. 12.10.1940 падзелены на 13 сельсаветаў. 8.1.1954 раён перададзены ў склад Гродзенскай вобл., 19.6.1954 зноў у Брэсцкай вобл. 25.12.1962 раён скасаваны, большая частка яго тэрыторыі перададзена ў Пружанскі раён, Дабрасельскі і Славаціцкі с/с — у Ваўкавыскі раён Гродзенскай вобл.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́КІ МІЖНАРО́ДНЫЯ,
рэкі, якія працякаюць па тэрыторыі дзвюх і больш дзяржаў і выкарыстанне якіх з’яўляецца прадметам міжнар. прававых адносін паміж прыбярэжнымі дзяржавамі (напр., Дунай, Рэйн, Конга, Нігер, Амазонка). Кожная частка Р.м. знаходзіцца пад суверэнітэтам той дзяржавы, у межах якой працякае. Сярод Р.м. прынята вылучаць пагранічныя рэкі, якія раздзяляюць тэрыторыі некалькіх дзяржаў і звычайна не з’яўляюцца адкрытымі для міжнар. суднаходства.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭ́ПЛІКА (франц. réplique, італьян. replica ад лац. replico паўтараю, адказваю),
1) у тэатры — элемент сцэнічнага дыялогу: фраза ў адказ на словы партнёра, апошняя фраза (або яе частка) персанажа, за якой ідзе тэкст інш. дзейнай асобы.
2) У выяўленчым мастацтве — аўтарская копія маст. твора, якая адрозніваецца ад яго памерамі, часам дробнымі дэталямі. Можа быць выканана інш. мастаком пад наглядам аўтара.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САНДАМІ́РСКІ ПЛАЦДА́РМ,
аператыўны плацдарм, захоплены сав. войскамі 1-га Укр. фронту (Маршал Сав. Саюза І.С.Конеў) 29 ліп. — 29. жн. ў ходзе Львоўска-Сандамірскай аперацыі 1944 на зах. беразе р. Віслы ў раёне г. Сандамір (Польшча). У студз. 1945 войскі 1-га Укр. фронта з С.п. пачалі наступленне ў Сацдамірска-Сілезскай аперацыі 1945 (часткаВісла-Одэрскай аперацыі 1945).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРАВІ́ЙСКАЯ КАТЛАВІ́НА,
падводная катлавіна на ПнЗ Індыйскага ак. паміж Аравійска-Індыйскім хрыбтом і паўн. часткай Цэнтр. Індыйскага хрыбта. Даўж. 2500 км, шыр. да 1500 км. Пераважная глыб. 4000 м, найб. — 5803 м (упадзіна на Пд). Значная частка Аравійскай катлавіны — конус вынасу р. Інд; у зах. частцы — падводная гара МДУ (глыб. над ёй — 2758 м). Грунт — фарамініферавы глей і чырв. гліна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АРЫСА́БА (Orizaba),
Сітлальтэпетль, дзеючы вулкан у Мексіцы. На паўднёва-ўсходняй ускраіне Мексіканскага нагор’я, у Папярочнай Вулканічнай Сьеры Кардыльераў. Правільны конус Арысабы вышынёй каля 5700 м (самы высокі пункт краіны), складзены з андэзітаў і базальтаў. На схілах да 4000 м лясы, вышэй — альпійскія лугі, з 4500 м — вечныя снягі. Арысаба — частка нацыянальнага парку Піка-дэ-Арысаба (плошча 19,7 тысяч га, заснаваны ў 1936).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАРАБА́Ну тэхніцы,
полая дэталь або частка машыны, механізма, апарата ў форме цыліндра, конуса або шматгранніка. Барабан ёсць у складзе пад’ёмна-трансп. механізмаў (лябёдак, руднічных пад’ёмнікаў, кранаў), вярчальных печаў для награвання сыпкіх матэрыялаў, барабанна-шаравых млыноў, зернесушылак і інш. Барабанам называюць таксама некаторыя рабочыя машыны, напрыклад ачышчальны барабан для ачысткі адлівак ад пяску.
Барабаны: а — пад’ёмнай лябёдкі; б — рудніковай пад’ёмнай машыны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІТ (англ. bit),
1) у вылічальнай тэхніцы двайковы разрад машыннага слова; пазіцыя двайковай лічбы ў двайковым кодзе; састаўная частка байта. Лік бітаў памяці ЭВМ вызначае найб. колькасць інфармацыі, якая ў ёй змяшчаецца. Колькасць бітаў ліку — колькасць двайковых разрадаў для яго запісу.
2) У тэорыі інфармацыі — адзінка вымярэння колькасці інфармацыі. 1 біт дае крыніца інфармацыі з 2 узаемна выключальнымі роўнаімавернымі паведамленнямі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДА́ЖЫО (італьян. adagio літар. спакойна, павольна). У музыцы: 1) павольны тэмп; 2) назва п’есы або часткі (звычайна 2-й) цыклічнага твора ў тэмпе адажыо. У балеце: 1) павольная сольная або дуэтная кампазіцыя; 2) асн.частка складаных танц. формаў (па-дэ-дэ, гран па і інш.); 3) комплекс рухаў каля станка і на сярэдзіне залы, які выпрацоўвае ўстойлівасць, уменне спалучаць рухі ног, рук, корпуса.